Арабскія скакуны і цінкеры, фрызы і беларускія запражныя, шайры і поні — амаль усе пароды, якія існуюць у свеце, можна было пабачыць днямі ў сталіцы. На галоўным рынгу міжнароднай выставы-шоу пародзістых коней «Вясна-2014» сабралася каля паўсотні лепшых жывёл. Сярод іх можна было сустрэць прадстаўнікоў рэдкіх парод, напрыклад, забайкальскую кучаравую — у Беларусі такіх коней не сустрэнеш. На выставу прыгажуню прывезлі з Санкт-Пецярбурга. Побач — ахалтэкінскі скакун, прадстаўнік самай дарагой пароды ў свеце.
Гэта адзінае мерапрыемства ў Беларусі, якое збірае пад адным дахам вялікую колькасць пародзістых коней, вядучых конезаводчыкаў, а таксама прадстаўнікоў кампаній сферы коннай індустрыі як з Беларусі, так і іншых краін свету. Сюды з задавальненнем прыходзілі бацькі з дзеткамі — каб не толькі паглядзець на выступленні, але і пакатацца.
Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.