Вы тут

Ёсць пер­шыя ме­да­лі на Па­ра­лім­пі­я­дзе!


Чар­го­вая ўзна­га­ро­да До­мра­ча­вай, па­ра­жэн­ні фут­боль­най збор­най і фі­яс­ка Вік­то­рыі Аза­ран­кі. «Звяз­да» тра­ды­цый­на пад­во­дзіць вы­ні­кі га­лоў­ных спар­тыў­ных па­дзей кра­і­ны за мі­ну­лы ты­дзень.

1. А пач­нем з да­во­лі пры­ем­ных па­дзей. Бе­ла­рус Ва­сіль Шап­ця­бой (на фота) за­ва­я­ваў брон­за­вы ме­даль на Па­ра­лім­пій­скіх гуль­нях у бія­тлон­най гон­цы (7,5 км) ся­род сла­ба­ві­ду­шчых. Наш су­ай­чын­нік зра­біў два про­ма­хі на двух ру­бя­жах і са­сту­піў чэм­пі­ё­ну Ві­та­лю Лук'­я­нен­ку, укра­ін­ска­му спарт­сме­ну, 47,8 се­кун­ды. Яшчэ ад­на «брон­за» на ра­хун­ку Ядз­ві­гі Ска­ра­ба­га­тай, якая за­ня­ла трэ­цяе мес­ца ў лыж­най гон­цы на 15 кі­ла­мет­раў ся­род спарт­сме­наў з па­ру­шэн­нем зро­ку.

2. На пас­ля­алім­пій­скім эта­пе Куб­ка све­ту па бія­тло­не, які ад­быў­ся ў сла­вен­скай Па­клю­цы, бе­ла­ру­сы за­ва­я­ва­лі дзве ўзна­га­ро­ды.

На­дзея Скар­дзі­на, брон­за­вы пры­зёр Алім­пі­я­ды ў Со­чы, за­ня­ла трэ­ці ра­док у спрын­це, а Да­р'я До­мра­ча­ва ста­ла леп­шай у мас-стар­це. На­ступ­ны этап ад­бу­дзец­ца ў фін­скім мяс­тэч­ку Кон­ці­я­лах­ці і пач­нец­ца 13 са­ка­ві­ка. Па­куль у жа­но­чым агуль­ным за­лі­ку лі­дзі­руе Кай­са Мя­ка­рай­нэн, на дру­гім рад­ку — Ту­ра Бер­гер, на трэ­цім — на­ша Да­р'я До­мра­ча­ва.

3. Збор­ная Бе­ла­ру­сі па фут­бо­ле пра­вя­ла пер­шы сё­лет­ні матч. Па­да­печ­ныя Ге­ор­гія Кан­драць­е­ва ў Са­фіі су­стрэ­лі­ся з ка­ман­дай Бал­га­рыі. Вы­нік таварыскай су­стрэ­чы 2:1 на ка­рысць гас­па­да­роў. Га­ля­вым уда­рам у скла­дзе бе­ла­ру­саў вы­зна­чыў­ся паў­аба­рон­ца БА­ТЭ Сяр­гей Кры­вец. «Гуль­ня ў ма­ёй ка­ман­ды не атры­ма­ла­ся, — пры­знаў­ся пас­ля та­ва­рыс­кай су­стрэ­чы Ге­ор­гій Кан­драць­еў. — Гэ­та быў гор­шы матч, які пра­вя­ла збор­ная пад ма­ім кі­раў­ніц­твам. Ча­мусь­ці мы бы­лі не пад­рых­та­ва­ны да яго. Маг­чы­ма, спра­ва ў на­груз­ках у клу­бах, бо пер­шын­ство ў нас яшчэ не рас­па­ча­ло­ся». Да­рэ­чы, се­зон стар­туе ўжо хут­ка — 15 са­ка­ві­ка. Пад да­хам ста­ліч­на­га ма­не­жа ад­бу­дзец­ца па­яды­нак за Су­пер­ку­бак кра­і­ны па­між БА­ТЭ і «Мінск­ам». Па­ча­так су­стрэ­чы — у 16:00.

4. Анд­рэй Краў­чан­ка за­ва­я­ваў ся­рэб­ра­ны ме­даль у шмат­бор'і на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы па лёг­кай ат­ле­ты­цы ў па­мяш­кан­нях, які прай­шоў у поль­скім Со­па­це. Пер­шы ра­док за­няў аме­ры­ка­нец Эш­тан Ітан, трэ­ці — бель­гі­ец То­мас ван дэр Плат­сэн.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.