У Беларусі інфляцыя за люты ў параўнанні са студзенем склала 2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лютым склаў 102%, у адносінах да снежня 2013-га — 103,6%. Цэны на харчовыя тавары ў лютым у параўнанні са студзенем выраслі на 1,8%, у параўнанні са снежнем мінулага года — на 4,2%. Цэны на нехарчовыя тавары ў лютым у параўнанні са студзенем сталі вышэй на 0,3%, са снежнем 2013 года — на 0,9%.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.