На фоне заяў ЗША аб гатоўнасці аказаць украінскаму народу «сур'ёзную падтрымку» ў вяртанні кантролю над Крымам, новыя ўлады якога рыхтуюць паўвостраў да рэферэндуму аб уваходжанні ў склад РФ, адбылася тэлефонная размова кіраўніка Белага дома — Барака Абамы — з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.
Раней, калі Вашынгтон і ЕС яшчэ толькі абмяркоўвалі ўвядзенне санкцый супраць Расіі, Пекін выступіў з заявай супраць практыкі пагрозы санкцыямі ў міжнароднай палітыцы. І цяпер старшыня КНР заклікаў Абаму да стрыманасці ва ўкраінскім пытанні. Пекін настойвае на тым, каб крызіс быў вырашаны пры дапамозе дыпламатычных і палітычных сродкаў, шляхам перамоў і кансультацый. «Сітуацыя ва Украіне надзвычай складаная. У гэтых умовах усе бакі павінны праяўляць стрыманасць, каб не дапусціць выхаду напружанасці на новы віток», — заявіў Сі Цзіньпін.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.