Вы тут

Знік­лы «Бо­інг» спа­ра­дзіў вер­сію пра «міс­тыч­ную за­гад­ку»


Вы­ра­та­валь­ні­кам, якія шу­ка­лі знік­лы ў Паўд­нё­ва-Кі­тай­скім мо­ры Bоеіng –777–200 рэй­са MH370, зноў не ўда­ло­ся знай­сці аб­лом­кі лай­не­ра з 227 па­са­жы­ра­мі і 12 чле­на­мі экі­па­жа на бор­це. У дру­гой па­ло­ве па­ня­дзел­ка ўсе над­зеі по­шу­ка­ві­каў бы­лі звя­за­ны з «жоў­тым прад­ме­там» у ра­ё­не знік­нен­ня лай­не­ра.

Мер­ка­ва­ла­ся, што гэ­та мог быць вы­ра­та­валь­ны плыт. Ад­нак на­кі­ра­ва­ны на пра­вер­ку в'ет­нам­скі вер­та­лёт раз­ве­яў над­зеі. Гэ­та ўжо трэ­цяя зна­ход­ка з па­чат­ку по­шу­каў. Вы­яў­ле­ныя ра­ней дзве вя­лі­кія алей­ныя пля­мы на па­верх­ні (а ў ін­шым мес­цы — маг­чы­мы аб­ло­мак па­вет­ра­на­га суд­на) не ме­лі да­чы­нен­ня да знік­ла­га «Бо­ін­га». Лай­нер, які вы­кон­ваў рэйс з Ку­а­ла-Лум­пу­ра ў Пе­кін, по­шу­ка­ві­кі ўжо на­зва­лі «не­бы­ва­лай за­гад­кай у гіс­то­рыі авія­цыі». Маш­та­бы по­шу­ка­вай апе­ра­цыі і поў­ная ад­сут­насць зна­хо­дак пры­му­ша­юць экс­пер­таў мер­ка­ваць угон ці на­ват вы­бух бом­бы на бор­це. Пра гэ­та мо­жа свед­чыць і той факт, што са­ма­лёт да мо­ман­ту знік­нен­ня не пе­ра­да­ваў дыс­пет­ча­рам па­ве­дам­лен­няў пра тры­во­гу ці тэх­ніч­ныя не­па­лад­кі. Але рас­шыф­роў­ка да­ных з аме­ры­кан­ска­га спа­да­рож­ні­ка са­чэн­ня па­ка­за­ла, што той не фік­са­ваў вы­бу­хаў над аква­то­ры­яй ра­ё­на знік­нен­ня. А ра­да­ры па­спе­лі за­фік­са­ваць раз­ва­рот лай­не­ра. Як мяр­ку­юць авія­цый­ныя ўла­ды Ма­лай­зіі, пі­ло­ты маг­лі зра­біць гэ­та з на­ме­рам вяр­нуц­ца на­зад у Ку­а­ла-Лум­пур.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.