Вы тут

Як стаць гім­на­зіс­там?


Кант­роль­ныя ліч­бы на­бо­ру ў гім­на­зіі па­він­ны быць за­цвер­джа­ны іх за­сна­валь­ні­ка­мі да 10 кра­са­ві­ка. А кон­курс­ны ад­бор у 5-я кла­сы гім­на­зій прой­дзе сё­ле­та з 2 па 10 чэр­ве­ня. Аб гэ­тым жур­на­ліс­ту «Звяз­ды» па­ве­да­мі­лі ў Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі.

Для бу­ду­чых гім­на­зіс­таў пад пра­вя­дзен­не ўступ­ных эк­за­ме­наў за­бра­ні­ра­ва­ны на­ступ­ныя дні: 3 чэр­ве­ня прой­дзе дык­тоў­ка па рус­кай мо­ве, 5 чэр­ве­ня дзе­ці бу­дуць зда­ваць ма­тэ­ма­ты­ку ў пісь­мо­вай фор­ме, а 7 чэр­ве­ня — пі­саць дык­тоў­ку па бе­ла­рус­кай мо­ве. 9 чэр­ве­ня — рэ­зер­во­вы дзень для тых, хто пра­пус­ціў эк­за­мен па ўваж­лі­вай пры­чы­не.

Пры па­ступ­лен­ні ў гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў вуч­ні зда­юць адзін, так бы мо­віць, про­філь­ны эк­за­мен па мас­тац­тве плюс ма­тэ­ма­ты­ку і эк­за­мен па бе­ла­рус­кай ці рус­кай мо­ве (па вы­ба­ры). Ус­туп­ныя эк­за­ме­ны ў гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў па ву­чэб­ных прад­ме­тах «бе­ла­рус­кая мо­ва», «рус­кая мо­ва» і «ма­тэ­ма­ты­ка» бу­дуць пра­во­дзіц­ца ў тэр­мі­ны, уста­ноў­ле­ныя для ўсіх гім­на­зій, а іс­пы­ты па мас­тац­кіх дыс­цып­лі­нах (му­зы­цы, ма­люн­ку, ва­ка­ле і г.д.) прой­дуць 2 чэр­ве­ня.

Згод­на з дзей­ным за­ка­на­даў­ствам, пры пры­ёме ў гім­на­зіі, гім­на­зіі-ін­тэр­на­ты, гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў уліч­ва­юц­ца як вы­ні­кі ўступ­ных іс­пы­таў па эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лі­нах, так і га­да­выя ад­зна­кі па іх, атры­ма­ныя асо­ба­мі, якія ўдзель­ні­ча­юць у кон­кур­се, пас­ля за­вяр­шэн­ня на­ву­чан­ня і вы­ха­ван­ня на І сту­пе­ні агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі ў 2014 го­дзе. Та­кім чы­нам, мак­сі­маль­ная су­ма ба­лаў, якую мо­жа на­браць ву­чань пры па­ступ­лен­ні, скла­дае 60. У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі ўпэў­не­ны, што за­лі­чэн­не ў гім­на­зію з улі­кам га­да­вых ад­знак па­вы­шае прэ­стыж той ад­зна­кі, якую дзі­ця за­ра­бі­ла за па­пя­рэд­нія ча­ты­ры га­ды на­ву­чан­ня: яна пе­ра­стае быць фар­маль­най. Акра­мя та­го, чым боль­шая коль­касць ад­знак бя­рэц­ца пад ува­гу, тым мен­шая ве­ра­год­насць у прэ­тэн­дэн­таў на зван­не гім­на­зіс­та на­браць ад­ноль­ка­вую коль­касць ба­лаў.

Вар­та мець на ўва­зе, што пры роў­най коль­кас­ці ба­лаў пе­ра­важ­нае пра­ва на за­лі­чэн­не ў гім­на­зіі бу­дуць мець дзе­ці з больш вы­со­кім ся­рэд­нім ба­лам га­да­вых ад­знак за чац­вёр­ты клас, а ў гім­на­зі­ях-ка­ле­джах мас­тац­тваў — дзе­ці з больш вы­со­кім уз­роў­нем здоль­нас­цяў у асоб­ных ві­дах мас­тац­тваў.

У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі звяр­та­юць ува­гу на тое, што, згод­на з дзей­ным па­рад­кам пры­ёму ў гім­на­зіч­ныя ўста­но­вы, не да­пус­ка­ец­ца ўклю­чэн­не ў эк­за­ме­на­цый­ныя ка­мі­сіі на­стаў­ні­каў, якія пра­ца­ва­лі з дзець­мі ў 4-х кла­сах або ажыц­цяў­ля­лі рэ­пе­ты­тар­ства ці аказ­ва­лі кан­суль­та­цый­ныя па­слу­гі па эк­за­ме­на­цый­ных прад­ме­тах.

За­гад аб за­лі­чэн­ні вуч­няў у гім­на­зіі, гім­на­зіі-ін­тэр­на­ты, гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў па­ві­нен быць аформ­ле­ны не паз­ней за 12 чэр­ве­ня.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.