Вы тут

Мо­жа, апен­ды­цыт?


«На­га­дай­це, ка­лі лас­ка, боль яко­га кштал­ту ха­рак­тэр­ны для апен­ды­цы­ту? Лі­лія, г. Грод­на»

За­гад­чык хі­рур­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня 3-й цэнт­раль­най ра­ён­най клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Вік­тар ШВЕ­ДАЎ:

— Вост­ры апен­ды­цыт — за­хвор­ван­не, якое па­тра­буе тэр­мі­но­ва­га апе­ра­тыў­на­га ўмя­шан­ня. Чым ра­ней яго ажыц­ця­віць, тым лепш. Та­ды пас­ля­апе­ра­цый­ныя ра­ны за­гой­ва­юц­ца праз 7-10 дзён, хво­ры вы­піс­ва­ец­ца да­до­му і праз 3-4 тыд­ні ўжо мо­жа вый­сці на пра­цу.

Ка­лі ж па­цы­ент па­сту­пае ў баль­ні­цу поз­на — праз су­ткі і больш з мо­ман­ту па­чат­ку за­хвор­ван­ня, то вы­зда­раў­лен­не за­цяг­ва­ец­ца. Уз­ні­ка­юць роз­ныя ўсклад­нен­ні, якія і аб­мя­жоў­ва­юць пра­ца­здоль­насць, і траў­му­юць псі­хі­ку, а ў не­ка­то­рых вы­пад­ках пры­вод­зяць да ін­ва­лід­нас­ці і на­ват ля­таль­на­га зы­хо­ду.

У апен­ды­цы­ту ёсць ха­рак­тэр­ныя пры­кме­ты. Боль у жы­ва­це ўзні­кае па­сту­по­ва. Спа­чат­ку ён мо­жа за­ся­родж­вац­ца ў верх­ніх ад­дзе­лах жы­ва­та або па ўсім жы­ва­це, а праз 8-10 га­дзін змя­шча­ец­ца ў ніж­ні пра­вы бок жы­ва­та. Па­вы­ша­ец­ца тэм­пе­ра­ту­ра це­ла. Мо­гуць быць ва­ні­ты (адзін-два ра­зы), ня­час­ты вад­кі стул. Вось на гэ­тым эта­пе хво­ры па­ві­нен звяр­нуц­ца па ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу.

Да­во­лі час­та хво­рыя пе­ра­ка­на­ны, што ў іх не апен­ды­цыт, а ней­кае ін­шае за­хвор­ван­не. Боль увер­се жы­ва­та па­жы­лыя лю­дзі, на­прык­лад, час­та ўспры­ма­юць як аб­васт­рэн­не гаст­ры­ту, ха­ле­цыс­ты­ту або яз­вы страў­ні­ка. Па­вы­ша­ную тэм­пе­ра­ту­ру, асаб­лі­ва ў дзя­цей, баць­кі ня­рэд­ка звяз­ва­юць з пра­сту­дай. Жан­чы­ны схіль­ныя лі­чыць, што боль у жы­ва­це вы­клі­ка­ны за­па­лен­чым за­хвор­ван­нем яеч­ні­каў і, каб зняць яго, пры­мя­ня­юць пра­гра­ван­не, што не­да­пу­шчаль­на!

Ня­рэд­ка хво­рыя імк­нуц­ца пры­няць абяз­боль­валь­ны сро­дак, шу­ка­юць спо­саб не­як пры­ту­піць боль. Ад­нак ме­на­ві­та з-за пры­ёму аналь­ге­ты­каў па­цы­ен­ты і спаз­ня­юц­ца са зва­ро­там да ўра­ча. Пас­ля пры­ёму прэ­па­ра­та ча­ла­ве­ку ста­но­віц­ца ляг­чэй, а тым ча­сам пра­цэс у хво­рым ад­рост­ку пра­грэ­суе. У ім збі­ра­ец­ца гной, сцен­ка апен­дык­са пад­вяр­га­ец­ца не­кра­тыч­ным (не­кроз — змярц­вен­не) змя­нен­ням, раз­бу­ра­ец­ца, і гной вы­хо­дзіць у бруш­ную по­ласць. У гэ­ты мо­мант ча­ла­век ад­чу­вае рэз­кае ўзмац­нен­не бо­лю ў жы­ва­це. Стан рэз­ка па­гар­ша­ец­ца, і вось та­ды па­цы­ент вы­ра­шае звяр­нуц­ца па мед­да­па­мо­гу.

Ад­нак спры­яль­ны для апе­ра­цыі час стра­ча­ны. Апе­ра­тыў­нае ўмя­шан­не пра­во­дзіц­ца ўжо на фо­не цяж­ка­га агуль­на­га ста­ну. Ад­сюль і больш пра­цяг­лы пас­ля­апе­ра­цый­ны пе­ры­яд, па­тра­бу­ец­ца боль­шая коль­касць да­ра­гіх ме­ды­ка­мен­таў.

Пры з'яў­лен­ні бо­лю ў жы­ва­це не­аб­ход­на ў са­мы ка­рот­кі тэр­мін звяр­нуц­ца ў блі­жэй­шую ме­д­у­ста­но­ву — мед­пункт, фель­чар­ска-аку­шэр­скі пункт, па­лі­клі­ні­ку, пры­ём­ны па­кой лю­бой баль­ні­цы, вы­клі­каць «хут­кую да­па­мо­гу» ў нач­ны час ці вы­хад­ны дзень. Да­зволь­це ўра­чу свое­ча­со­ва па­ста­віць ды­яг­наз.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.