Вы тут

«Ма­рач­ная» смерць


Ах­вя­ра­мі «кіс­ла­га д'яб­ла» ста­лі 7 ча­ла­век

Менш чым за два ме­ся­цы ў Мін­ску ад пе­ра­да­зі­роў­кі так зва­ны­мі «ды­зай­нер­скі­мі нар­ко­ты­ка­мі» за­гі­ну­лі сем хлоп­цаў і дзяў­чат ва ўзрос­це ад 14 да 25 га­доў. Вар­та ад­зна­чыць, што для іх баць­коў і зна­ё­мых тое, што зда­ры­ла­ся, ста­ла са­праўд­най не­ча­ка­нас­цю. Прак­тыч­на ўсе ма­ла­дыя лю­дзі ста­ноў­ча ха­рак­та­ры­за­ва­лі­ся па мес­цы пра­цы і ву­чо­бы, зай­ма­лі­ся спор­там, не ме­лі шкод­ных звы­чак.

Апош­няя тра­ге­дыя зда­ры­ла­ся 8 са­ка­ві­ка ў мік­ра­ра­ё­не Се­раб­ран­ка. Трэ­ця­курс­нік ста­ліч­на­га ка­ле­джа за­пра­сіў да ся­бе ў гос­ці 15-га­до­вую сяб­роў­ку. Па­ра па­кла­ла пад язык «мар­кі», якія хло­пец ку­піў праз ін­тэр­нэт. Пас­ля гэ­та­га, зна­хо­дзя­чы­ся ў ста­не эй­фа­рыі, хло­пец пра­па­на­ваў дзяў­чы­не да­ка­заць свае па­чуц­ці: вы­ска­чыць з акна 6 па­вер­ха без адзен­ня. Вы­ра­та­ваць жыц­цё хлоп­цу не ўда­ло­ся. Дзяў­чы­ну шпі­та­лі­за­ва­лі з сур'­ёз­ны­мі траў­ма­мі.

Учо­ра на прэс-кан­фе­рэн­цыі на­чаль­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Мін­ску Дзміт­рый Ка­нап­ля­нік

рас­па­вёў пра ас­тат­нія, больш ран­нія, 6 тра­ге­дый гэ­та­га го­да.

У За­вод­скім ра­ё­не 19 сту­дзе­ня дзяў­чы­на 1995 го­да на­ра­джэн­ня на­бы­ла з сяб­роў­ка­мі па­ку­на­чак з бе­лым па­раш­ком, які змя­шчаў псі­ха­троп­нае рэ­чы­ва, а так­са­ма не­каль­кі «ма­рак». Праз тры га­дзі­ны пас­ля іх ужы­ван­ня яна па­ча­ла не­адэ­кват­на ся­бе па­во­дзіць, пе­ра­ста­ла рэ­ага­ваць на тое, што ад­бы­ва­ла­ся ва­кол, пры­ня­ла­ся гра­міць ква­тэ­ру, пас­ля ча­го на­сту­пі­ла рап­тоў­ная смерць.

У Мас­коў­скім ра­ё­не ста­лі­цы 20 сту­дзе­ня ў ква­тэ­ры знай­шлі труп ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка 1992 го­да на­ра­джэн­ня. Ён так­са­ма ад­па­чы­ваў у кам­па­ніі сяб­роў, ку­ды сам жа і пры­нёс 6 «ма­рак». Хло­пец ужыў толь­кі па­ло­ву «мар­кі». Смерць на­сту­пі­ла праз дзве га­дзі­ны ў вы­ні­ку атру­чэн­ня вель­мі не­бяс­печ­ным псі­ха­троп­ным рэ­чы­вам. Пе­рад гэ­тым ён так­са­ма па­во­дзіў ся­бе не­адэ­кват­на, бе­гаў па ква­тэ­ры, на прось­бы сяб­роў не рэ­ага­ваў. Пад­час пра­вя­дзен­ня след­чых дзе­ян­няў кан­фіс­ка­ва­лі 5 «ма­рак». Так­са­ма ў кі­шэ­ні курт­кі за­гі­ну­ла­га знай­шлі чэ­кі аб пе­ра­лі­ку гра­шо­вых срод­каў на элект­рон­ны ка­ша­лёк у сет­цы элект­рон­ных пла­ця­жоў.

У Цэнт­раль­ным ра­ё­не 12 лю­та­га з ква­тэ­ры ў бес­пры­том­ным ста­не ў баль­ні­цу з ды­яг­на­зам «атру­чэн­не не­вя­до­мым так­січ­ным рэ­чы­вам» да­ста­ві­лі дзяў­чы­ну 1996 го­да на­ра­джэн­ня, сту­дэнт­ку БДУ. Яна па­мер­ла, не пры­хо­дзя­чы ў пры­том­насць. За не­каль­кі га­дзін да смер­ці яна ра­зам са сва­ім ма­ла­дым ча­ла­ве­кам ужы­ла «мар­ку», на­сы­ча­ную не­вя­до­мым рэ­чы­вам. Пас­ля гэ­та­га ўзнік­лі ўжо апі­са­ныя вы­шэй сімп­то­мы. Хло­пец вы­жыў дзя­ку­ю­чы та­му, што, ад­чуў­шы здранц­вен­не ка­неч­нас­цяў і ін­шыя сімп­то­мы, свое­ча­со­ва вы­плю­нуў не­бяс­печ­ны ка­ва­ла­чак па­пе­ры.

У Ле­нін­скім ра­ё­не 17 лю­та­га ка­ля га­дзі­ны но­чы ў ма­шы­не хут­кай да­па­мо­гі па­мёр школь­нік. Як вы­свет­лі­ла­ся, ён на­пя­рэ­дад­ні ў ін­тэр­нэ­це на­быў дзве «мар­кі»...

21 лю­та­га ў Са­вец­кім ра­ё­не Мін­ска так­са­ма ў ма­шы­не хут­кай да­па­мо­гі па­мёр хло­пец 1995 го­да на­ра­джэн­ня. Пе­рад гэ­тым ён ад­па­чы­ваў у кам­па­ніі і не­на­доў­га ад­лу­чыў­ся. Ка­лі вяр­нуў­ся, стаў па­во­дзіць ся­бе не­адэ­кват­на, сяб­роў не чуў. Рап­там у ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка спы­ні­ла­ся ды­хан­не. Пры­быў­шыя ўра­чы кан­ста­та­ва­лі смерць.

27 лю­та­га ў ад­ной з ква­тэр у Пер­ша­май­скім ра­ё­не знай­шлі труп муж­чы­ны 1990 го­да на­ра­джэн­ня. След­чыя ўста­на­ві­лі, што хло­пец так­са­ма ў кам­па­ніі сяб­роў на­быў праз ін­тэр­нэт не­каль­кі «ма­рак». Іх ужы­лі двое з тых, хто зна­хо­дзіў­ся ў ква­тэ­ры. Пас­ля гэ­та­га ў абод­вух пра­яві­лі­ся ана­ла­гіч­ныя пры­кме­ты вост­ра­га так­січ­на­га атру­чэн­ня. Адзін з іх вы­бег на ву­лі­цу, яму вы­клі­ка­лі «хут­кую». Дру­гі хло­пец па­мёр.

Усе тра­гіч­ныя вы­пад­кі, па­вод­ле слоў Дзміт­рыя Ка­нап­ля­ні­ка, аб'­яд­ноў­вае ад­но і тое ж псі­ха­троп­нае рэ­чы­ва, на­не­се­нае на ка­ва­ла­чак па­пе­ры — так зва­ную «мар­ку», ад­на і тая ж схе­ма па­куп­кі і про­да­жу — праз ін­тэр­нэт. На ад­ным ба­ку гэ­тых «ма­рак» на­ма­ля­ва­на га­ла­ва жы­вё­лы чыр­во­на­га ко­ле­ру з ра­га­мі. У мо­ла­дзе­вым ася­род­дзі іх на­зы­ва­юць яшчэ «ліс­та­мі д'яб­ла». Пе­рад смер­цю ма­ла­дыя лю­дзі кла­лі ка­ва­лач­кі па­пе­ры з не­вя­до­мым рэ­чы­вам пад язык. Усе «мар­кі» вы­раб­ле­ны са­ма­туж­ным спо­са­бам: кам­па­не­нты для іх вы­твор­час­ці пры­бы­ва­юць па­асоб­ку, за­тым змеш­ва­юц­ца і на­но­сяц­ца на «мар­ку». На дзвюх «мар­ках», якія кан­фіс­ка­ва­лі пра­ва­ахоў­ні­кі, кан­цэнт­ра­цыя не­бяс­печ­на­га рэ­чы­ва ад­роз­ні­ва­ла­ся аж­но ў 10 ра­зоў (!).

Дзміт­рый Ка­нап­ля­нік да­даў, што па фак­тах гі­бе­лі ма­ла­дых лю­дзей за­ве­дзе­ны кры­мі­наль­ныя спра­вы, пра­вод­зяц­ца су­до­выя экс­пер­ты­зы. «Звяз­да» бу­дзе са­чыць за хо­дам след­ства.

На­дзея ПАЎ­ЛА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.