Вы тут

Па­вя­лі­чаны фік­са­ва­ныя па­да­ткі за пры­ват­ную арэн­ду


Стаў­кі па­да­тку за зда­чу жыл­ля ў арэн­ду бы­лі зме­не­ны ад­па­вед­ным ра­шэн­нем Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў, якое апуб­лі­ка­ва­на на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым пар­та­ле.

Ад­ра­зу на­га­даю, што фік­са­ва­ныя па­ме­ры пад­атко­вых ста­вак пры­мя­ня­юц­ца, ка­лі агуль­ны да­ход пры­ват­на­га ўлас­ні­ка ад зда­чы па­мяш­кан­няў за год не пе­ра­вы­сіў 37,835 млн руб­лёў.

Та­кія стаў­кі для Мін­ска вы­зна­ча­юц­ца ў за­леж­нас­ці ад эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­ны здым­на­га жыл­ля. Так, стаў­ка па­да­тку на жы­лыя па­мяш­кан­ні (за кож­ны па­кой), са­до­выя до­мі­кі і да­чы ў пер­шай эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­не скла­дзе 200 ты­сяч руб­лёў у ме­сяц, у дру­гой — 170 ты­сяч, у трэ­цяй і чац­вёр­тай — 140 ты­сяч, у пя­тай — 120 ты­сяч руб­лёў. За­ўва­жу, што ра­ней за зда­чу жыл­ля ў пер­шай эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­не ква­тэ­раз­дат­чык што­ме­сяц вы­плач­ваў у бюд­жэт 135 ты­сяч, у дру­гой зо­не — 110 ты­сяч, у трэ­цяй, чац­вёр­тай і пя­тай зо­нах — 95 ты­сяч руб­лёў.

Па­вя­лі­чы­лі­ся пад­атко­выя стаў­кі і па арэн­дзе га­ра­жоў. Ця­пер за зда­чу ме­та­ліч­ных або драў­ля­ных га­ра­жоў і ма­шы­на-мес­цаў трэ­ба бу­дзе за­пла­ціць ад 45 да 75 ты­сяч, а за зда­чу жа­ле­за­бе­тон­ных або цаг­ля­ных га­ра­жоў — ад 75 да 90 ты­сяч руб­лёў у за­леж­нас­ці ад эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­ны. Па ін­шых не­жы­лых па­мяш­кан­нях дзей­ні­чае стаў­ка па­да­тку ад 15 да 30 ты­сяч руб­лёў за 1 квад­рат­ны метр пло­шчы.

Спе­цы­я­ліс­ты пры­ват­на­га рын­ку арэн­ды ўпэў­не­ны, што та­кое за­пла­на­ва­нае і ня­знач­нае па­вя­лі­чэн­не фік­са­ва­най пад­атко­вай стаў­кі ўво­гу­ле не паў­плы­вае на агуль­ную цэ­на­вую тэн­дэн­цыю гэ­та­га сек­та­ра. Цэ­ны на арэн­ду ў ста­лі­цы і так «за­шкаль­ва­юць».

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Загаловак у газеце: У ста­лі­цы па­вя­лі­чы­лі фік­са­ва­ныя па­да­ткі за пры­ват­ную арэн­ду

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.