Вы тут

Што пе­ра­шка­джае жан­чы­нам ра­біць гэ­та?


За апош­нія 10 га­доў за­хва­раль­насць на зла­я­кас­ныя но­ва­ўтва­рэн­ні вы­рас­ла пры­клад­на на 30 пра­цэн­таў. Та­кая тэн­дэн­цыя на­зі­ра­ец­ца амаль ва ўсіх кра­і­нах све­ту. І асноў­най пры­чы­най та­ко­га ста­но­ві­шча лі­чыц­ца па­ве­лі­чэн­не пра­цяг­лас­ці жыц­ця. Зла­я­кас­ныя но­ва­ўтва­рэн­ні — гэ­та за­хвор­ван­ні лю­дзей пе­ра­важ­на па­жы­ло­га ўзрос­ту. А зна­чыць, чым даў­жэй бу­дзе пра­цяг­ласць жыц­ця, тым вы­шэй бу­дзе ан­ка­ла­гіч­ная за­хва­раль­насць. Смя­рот­насць жа ад зла­я­кас­ных за­хвор­ван­няў зні­зі­ла­ся на 8 пра­цэн­таў. Па пры­чы­не ўка­ра­нен­ня но­вых пра­та­ко­лаў ды­яг­нос­ты­кі і ля­чэн­ня. Гэ­тыя пра­та­ко­лы, за­вя­ра­юць спе­цы­я­ліс­ты, стро­га вы­трым­лі­ва­юц­ца ва ўсіх ад­па­вед­ных уста­но­вах ахо­вы зда­роўя.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя М. М. Аляк­санд­ра­ва, док­тар ме­ды­цын­скіх на­вук, пра­фе­сар Сяр­гей КРАС­НЫ звяр­тае ўва­гу кож­на­га бе­ла­ру­са на не­каль­кі важ­ных мо­ман­таў:

Па мер­ка­ван­ні экс­пер­таў Су­свет­най ар­га­ні­за­цыі ахо­вы зда­роўя, мож­на па­пя­рэ­дзіць да 30 вы­пад­каў усіх но­ва­ўтва­рэн­няў. Гэ­та да­ся­га­ец­ца з да­па­мо­гай пра­фі­лак­ты­кі і ран­ня­га па­чат­ку ля­чэн­ня.

Струк­ту­ра за­хва­раль­нас­ці на зла­я­кас­ныя но­ва­ўтва­рэн­ні па­ста­ян­на мя­ня­ец­ца. Сё­ле­та ўпер­шы­ню ў струк­ту­ры за­хва­раль­нас­ці на ан­ка­ло­гію муж­чын на пер­шае мес­ца вый­шаў рак пра­ста­ты (аба­гнаў рак страў­ні­ка і рак лёг­ка­га). Рост тлу­ма­чыц­ца па­ве­лі­чэн­нем пра­цяг­лас­ці жыц­ця муж­чын і па­ляп­шэн­нем ды­яг­нос­ты­кі, а ме­на­ві­та да­ступ­нас­цю пра­вя­дзен­ня ана­лі­зу на вы­яў­лен­не пра­стат­-
с­пе­цы­фіч­на­га ан­ты­ге­ну. У жан­чын на пер­шым мес­цы за­ста­ец­ца рак ску­ры. Ад­нак, па­коль­кі ў гэ­та­га за­хвор­ван­ня доб­рыя вы­ні­кі ля­чэн­ня (5-га­до­вая вы­жы­ва­льнасць на­блі­жа­ец­ца да ста пра­цэн­таў), ан­ко­ла­гі боль­шую ўва­гу на­да­юць агрэ­сіў­на­му ра­ку ма­лоч­най за­ло­зы.

У Бе­ла­ру­сі што­год вы­яў­ля­ец­ца ка­ля 42 ты­сяч но­вых вы­пад­каў ра­ку. Па­вод­ле пра­гно­заў, гэ­тая ліч­ба бу­дзе рас­ці.

Ле­тась ка­ля 900 хво­рых на рак ад­мо­ві­лі­ся ад ля­чэн­ня. Па­ло­ва та­кіх па­цы­ен­таў — з 1—2-й ста­ды­я­мі за­хвор­ван­ня, ка­лі вы­ні­кі ля­чэн­ня бы­лі б най­леп­шы­мі! Га­лоў­ным чы­нам, ад­маў­ля­юц­ца лю­дзі ва ўзрос­це пас­ля 70 га­доў, з цяж­кі­мі спа­да­рож­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі. Ад­нак ёсць і больш ма­ла­дыя па­цы­ен­ты, якія спра­бу­юць ля­чыц­ца не­тра­ды­цый­ны­мі ме­та­да­мі.

Рак заў­сё­ды мае пры­чы­ну. Хоць бы­ва­юць сі­ту­а­цыі, ка­лі не ўда­ец­ца яе дак­лад­на ўста­на­віць. У ма­ла­дым уз­рос­це час­цей «спра­цоў­вае» спад­чын­ны фак­тар, му­та­цыі ге­наў, якія пе­ра­-
д­алі­ся ад бліз­кіх сва­я­коў. Нель­га скід­ваць з ра­хун­ку і па­сіў­нае ку­рэн­не. Яно па­вя­ліч­вае ры­зы­ку ўзнік­нен­ня зла­я­кас­ных пух­лін на 20 пра­цэн­таў. Уплы­ва­юць і стрэ­са­выя сі­ту­а­цыі.

1—2-я ста­дыі ра­ку, як пра­ві­ла, не за­яў­ля­юць пра ся­бе не­пры­ем­ны­мі сімп­то­ма­мі, а рэ­гу­ляр­ны­мі што­га­до­вы­мі пра­фі­лак­тыч­ны­мі аб­сле­да­ван­ня­мі мно­гія прос­та грэ­бу­юць. Та­му 35 пра­цэн­таў вы­пад­каў зла­я­кас­ных пух­лін вы­яў­ля­ец­ца на поз­ніх ста­ды­ях.

На ўлі­ку ўста­ноў ахо­вы зда­роўя зна­хо­дзяц­ца 250 ты­сяч па­цы­ен­таў.

Што спры­яе ўзнік­нен­ню зла­я­кас­ных пух­лін?

1. Ку­рэн­не. 30 пра­цэн­таў смер­цяў ад ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў зда­ра­ец­ца па пры­чы­не ты­ту­нё­ва­га ўздзе­ян­ня на ар­га­нізм.

2. Атлус­цен­не. Звя­за­на з шэ­ра­гам роз­ных пух­лін. Вя­до­ма, што кож­ныя 5 ліш­ніх кі­ла­гра­маў у па­раў­на­нні з нар­маль­най ва­гой — ужо фак­тар ры­зы­кі.

3. Не­да­хват ру­ху. Што­дня ча­ла­ве­ку па­тра­бу­юц­ца пра­гул­кі пра­цяг­лас­цю ў ад­ну га­дзі­ну.

4. Ня­пра­віль­нае хар­ча­ван­не. Пра­фі­лак­тыч­ным эфек­там у да­чы­нен­ні да ра­ку ва­ло­да­юць аме­га-3 тлус­тыя кіс­ло­ты. Спры­я­юць ра­ку кіс­ло­ты аме­га-6. У ра­цы­ё­не су­час­на­га ча­ла­ве­ка гэ­тыя су­ад­но­сі­ны скла­да­юць 1:15 за­мест 1:1. Аме­га-3 змя­шча­юц­ца ў мар­скіх пра­дук­тах, фрук­тах і га­род­ні­не. Аме­га-6 — у чыр­во­ным мя­се. Свой шкод­ны ўнё­сак ро­біць схіль­насць да сма­жа­на­га, вэн­джа­на­га і са­лод­ка­га. Да пра­дук­таў, якія пра­фі­лак­ту­юць роз­ныя ві­ды пух­лін, ад­но­сяць тры ві­ды але­яў (аліў­ка­вы, рап­са­вы, іль­ня­ны), зя­лё­ны чай. Аме­ры­кан­скі ін­сты­тут па да­сле­да­ван­ні ра­ку рэ­ка­мен­дуе пры­трым­лі­вац­ца пра­ві­ла «2/3 та­лер­кі». Гэ­тыя дзве трэ­ція па­він­ны зай­маць фрук­ты і га­род­ні­на. 1/3 — пос­ныя мяс­ныя пра­дук­ты, ры­ба і мо­рап­ра­дук­ты. Пра­сцей ка­жу­чы, кож­на­му ча­ла­ве­ку не­аб­ход­на што­дня ўжы­ваць не менш за 400 г фрук­таў і га­род­ні­ны.

5. Ін­фек­цыі. Ад ві­рус­на­га ўздзе­ян­ня ўзні­ка­юць рак шый­кі мат­кі і рак пе­ча­ні. Ад­нак ад ві­ру­саў па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка, ге­па­ты­ту В і С мож­на пры­шча­піц­ца.

6. Стрэс. Зна­чэн­не маюць не толь­кі ад­моў­ныя, але на­ват ста­ноў­чыя пе­ра­жы­ван­ні. За­да­ча кож­на­га ча­ла­ве­ка — па­збаў­ляц­ца на­ступ­стваў та­ко­га ўздзе­ян­ня, ву­чыц­ца рас­слаб­ляц­ца з да­па­мо­гай ак­тыў­на­га ла­ду жыц­ця, чы­тан­ня кніг, пра­слу­хоў­ван­ня кла­січ­най му­зы­кі і г.д.

— Ка­ля 8 пра­цэн­таў гі­бе­лі на­шых па­цы­ен­таў пры­па­дае на пух­лі­ны ро­та­вай по­лас­ці. І тут уз­ні­кае пы­тан­не: хто па­ві­нен быў ха­дзіць да ўра­ча-ста­ма­то­ла­га, пра­во­дзіць ля­чэн­не зу­боў? — ка­жа за­гад­чык ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі су­праць­ра­ка­вай ба­раць­бы РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя М.М. Аляк­санд­ра­ва, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Па­вел МА­І­СЕ­ЕЎ. — Для пра­фі­лак­ты­кі ра­ку шый­кі мат­кі да­стат­ко­ва рэ­гу­ляр­на на­вед­ваць ура­ча-гі­не­ко­ла­га. Хто ці што пе­ра­шка­джае жан­чы­нам ра­біць гэ­та? Да­рэ­чы, за мя­жой ужы­ва­ец­ца та­кі тэр­мін як «лад жыц­ця, што за­хоў­вае зда­роўе». Не «зда­ро­вы лад жыц­ця», а ме­на­ві­та лад, якія за­хоў­вае... На жаль, на­шы лю­дзі схіль­ныя склад­ва­ць з ся­бе ад­каз­насць за стан свай­го зда­роўя, а ў вы­пад­ку ўзнік­нен­ня за­хвор­ван­ня — ві­на­ва­ціць ура­чоў...

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.