Вы тут

Лю­дзі спя­ша­юц­ца, бя­гуць і не ад­каз­ва­юць...


Сля­пая дзяў­чы­на рас­па­вя­дае, як мы вы­гля­да­ем, ка­лі нас толь­кі чу­юць і ад­чу­ва­юць сэр­цам

У яе шы­коў­нае проз­ві­шча — Ка­ця­ры­на Рас­кош­ная. Ёй 30 га­доў. Яна не ба­іц­ца ез­дзіць па Мін­ску ад­на... «Што тут дзіў­на­га?» — спы­та­е­це вы. Тое, што Ка­ця­ры­на на­ра­дзі­ла­ся сля­пой. «Я на­ву­чы­ла­ся не па­ні­ка­ваць у не­зна­ё­мым мес­цы»

2Яна су­стра­кае мя­не на пер­шым па­вер­се прад­пры­ем­ства, дзе пра­цуе. У яе пра­мая па­ста­ва, пры­ем­ны го­лас, пры­яз­ная ўсмеш­ка. Мы ідзём да яе ка­бі­не­та. Ка­ця­ры­на тры­ма­ец­ца вель­мі ўпэў­не­на, толь­кі ка­ля са­ма­га ліф­та су­ты­ка­ец­ца з хлоп­цам, які вы­хо­дзіць ад­туль. Ну што ж, і са мной та­кое бы­вае, ка­лі за­ду­ма­ю­ся...

На­пэў­на, у кож­на­га з нас зной­дуц­ца зна­ё­мыя, якія губ­ля­юц­ца і па­ні­ку­юць у не­зна­ё­мым мес­цы. Тут жа ча­ла­век, па­збаў­ле­ны асноў­на­га ка­на­ла ўспры­ман­ня — зро­ку. Як жа яна ары­ен­ту­ец­ца ў двух­міль­ён­ным го­ра­дзе? Ня­ўжо ёй не страш­на?

— Спа­чат­ку, ка­лі я толь­кі па­ча­ла ез­дзіць на да­лё­кія ад­лег­лас­ці ад­на, бы­лі та­кія мо­ман­ты, — ус­па­мі­нае Ка­ця­ры­на. — На­прык­лад, я пы­та­ю­ся, які марш­рут, і мне ад­каз­ва­юць: 46-ы. Я са­джу­ся, а ён аказ­ва­ец­ца 40-м і вя­зе мя­не ку­дысь­ці на ву­лі­цу Ро­зы Люк­сем­бург. Я там ні­ко­лі не бы­ла і не ве­даю, як ад­туль вы­брац­ца. Па­мя­таю, гэ­та бы­ла су­бо­та, ся­рэ­дзі­на дня. Тра­лей­бус прак­тыч­на пус­ты. Ка­лі я звяр­ну­ла­ся да лю­дзей па да­па­мо­гу, ад­гук­нуў­ся толь­кі п'я­нень­кі дзя­дзеч­ка з за­дняй пля­цоў­кі. Вый­шла я з ім на пры­пын­ку. Ён ку­дысь­ці пай­шоў, ска­заў­шы: «Не хва­люй­ся, за­раз да­ве­да­ем­ся». Я стаю і ду­маю: «Дзе гэ­та я? І вер­нец­ца гэ­ты дзя­дзеч­ка ці не»? Ён, на шчас­це, вяр­нуў­ся і пе­ра­са­дзіў мя­не на 29-ы тра­лей­бус. Я да­еха­ла на ім да зна­ё­ма­га пры­пын­ку «Ра­ма­наў­ская сла­ба­да» і там вый­шла...

Але по­тым я на­ву­чы­ла­ся не па­ні­ка­ваць у та­кіх сі­ту­а­цы­ях. Ле­тась бы­ла буй­ная ава­рыя, і 9-ы тра­лей­бус па­ехаў па ін­шым марш­ру­це, ку­дысь­ці ў аб­ход. Лю­дзі ва­кол па­ча­лі нер­ва­вац­ца, па­ды­хо­дзіць да кі­роў­цы, пы­тац­ца. А я па­ча­ла пы­тац­ца ў іх, дзе мне вый­сці. Вы­хо­джу на тым пры­пын­ку, дзе мне па­ра­і­лі, а за мной увя­за­ла­ся ві­ду­шчая жан­чы­на, якая так­са­ма не ўяў­ля­ла са­бе, як ёй да­брац­ца да мес­ца пры­зна­чэн­ня. Нам ака­за­ла­ся па да­ро­зе. Я яе да­вез­ла да свай­го пры­пын­ку і па­тлу­ма­чы­ла, як ехаць да­лей... Так, я ма­гу па­тра­піць у зу­сім не­прад­ка­заль­ную сі­ту­а­цыю, але ка­лі быць га­то­вым да гэ­та­га і не ба­яц­ца, то ўсё нар­маль­на.

«Не ве­даю, мо­жа, яны ўсе бы­лі ў на­вуш­ні­ках»...

Ча­сам ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы та­кім, як Ка­ця­ры­на, звы­чай­ныя «нар­маль­ныя» лю­дзі мо­гуць да­ве­дац­ца пра ся­бе неш­та но­вень­кае — і не заў­сё­ды пры­ем­нае...

— Бы­вае, на­ва­коль­ныя вя­дуць ся­бе не зу­сім адэ­кват­на, хоць усё гэ­та з доб­рых па­мкнен­няў, — рас­па­вя­дае дзяў­чы­на. — Ад­ной­чы быў вы­па­дак: я вы­хо­джу з тра­лей­бу­са на За­ха­дзе-4, і мя­не тут жа пад­хоп­лі­вае ней­кі ча­ла­век: «Я вас пе­ра­вя­ду!». І цяг­не це­раз да­ро­гу! Але ж я ве­даю, што тут нель­га пе­ра­хо­дзіць ву­лі­цу па­доб­ным чы­нам, толь­кі праз пад­зем­ны пе­ра­ход! А я на­ват не маг­ла су­пра­ціў­ляц­ца, бо зі­ма, сліз­ка... Ён мя­не пе­ра­вёў, па­кі­нуў на тра­ту­а­ры і па­бег да­лей...

Ка­ця­ры­на ка­жа, што ў та­кіх вы­пад­ках звы­чай­на ўсмі­ха­ец­ца і ста­ра­ец­ца па-доб­ра­му рас­тлу­ма­чыць ча­ла­ве­ку: «Дзя­куй, я спраў­лю­ся. Мне ця­пер не па­трэб­на да­па­мо­га». «Ча­сам не­ві­ду­шчыя злу­юц­ца на та­кіх ня­про­ша­ных па­моч­ні­каў і ад­каз­ва­юць рэз­ка, — ка­жа яна. — Так ра­біць, вя­до­ма, нель­га, та­му што та­кія па­во­дзі­ны фар­мі­ру­юць не­га­тыў­ны воб­раз не­ві­ду­шчых лю­дзей. Я пры­маю да­па­мо­гу, ка­лі нам па да­ро­зе».

Яна ка­жа, што ня­рэд­ка бы­вае скла­да­на да­ве­дац­ца ну­мар марш­ру­та аў­то­бу­са ці тра­лей­бу­са. «Да­во­дзіц­ца пы­тац­ца ў на­ва­коль­ных. Ча­сам зда­ра­ец­ца так, асаб­лі­ва ў цэнт­ры го­ра­да, што лю­дзі спя­ша­юц­ца, бя­гуць і не ад­каз­ва­юць. У мя­не ня­даў­на быў адзін вы­па­дак на пры­пын­ку на Га­рад­скім ва­ле. Па­чу­ла, што па­ды­хо­дзіць тра­лей­бус, і пы­та­ю­ся ў лю­дзей, пры­чым з усмеш­кай, нар­маль­ным го­ла­сам, не шэп­там: «Ска­жы­це, ка­лі лас­ка, які гэ­та ну­мар»? Раз пы­та­ю­ся, дру­гі, трэ­ці, чац­вёр­ты... Ні­хто так і не ад­ка­заў. Але та­кі вы­па­дак быў толь­кі адзін. Ён мя­не над­звы­чай ура­зіў, та­му што гэ­та рэд­касць. Я чу­ла: лю­дзі на пры­пын­ку бы­лі, яны вы­хо­дзі­лі, за­хо­дзі­лі ў тра­лей­бу­сы... Я не ве­даю, мо­жа, яны ўсе бы­лі ў на­вуш­ні­ках...»

«Шка­да, што ма­ла лі­та­ра­ту­ры, на­дру­ка­ва­най шрыф­там Брай­ля»

Ка­ця­ры­на пра­цуе на ўні­тар­ным прад­пры­ем­стве «Зву­ко­текс» ГА «Бел­ТІЗ», га­лоў­ным вы­твор­цы агу­ча­най лі­та­ра­ту­ры ў Бе­ла­ру­сі. Яна гу­ка­рэ­жы­сёр, за­піс­вае аў­ды­як­ні­гі для не­ві­ду­шчых. Але ў яе ёсць і яшчэ ад­на пра­ца: яна вы­кла­дае нот­ную гра­ма­ту для не­ві­ду­шчых дзя­цей у му­зыч­най шко­ле.

— Баць­кам сва­іх вуч­няў я тлу­ма­чу, што тое, што іх дзе­ці не ба­чаць, — гэ­та не тра­ге­дыя, гэ­та не смя­рот­на, — ка­жа яна. — Ча­ла­век пры гэ­тым мо­жа атры­маць аду­ка­цыю, на­ву­чыц­ца ха­дзіць па го­ра­дзе, рэа­лі­за­ваць ся­бе, ка­лі за­хо­ча. Ні­чо­га не­маг­чы­ма­га ня­ма. Га­лоў­нае — за­ха­цець.

Са­ма Ка­ця­ры­на пас­ля шко­лы па­сту­пі­ла ў му­зыч­ны ка­ледж для не­ві­ду­шчых і лю­дзей са сла­бым зро­кам у Кур­ску. Яна «ду­ха­вік», іг­рае на клар­не­це. «Але я па­спра­ба­ва­ла, ка­лі ву­чы­ла­ся, хоць бы па­трош­ку, па паў­го­да, пай­граць на са­мых роз­ных ін­стру­мен­тах, — рас­па­вя­дае яна. — Гэ­та вель­мі спат­рэ­бі­ла­ся ця­пер, та­му што ў мя­не нот­най гра­ма­це ву­чац­ца са­мыя роз­ныя дзет­кі: пі­я­ніс­ты, акар­дэ­а­ніс­ты, флей­тыс­ты, гі­та­рыс­ты...».

Сён­ня не­ві­ду­шчыя лю­дзі мо­гуць атрым­лі­ваць ін­фар­ма­цыю і быць у кур­се ўсіх па­дзей на­роў­ні з усі­мі ас­тат­ні­мі дзя­ку­ю­чы спе­цы­яль­ным пра­гра­мам га­ла­са­во­га чы­тан­ня з эк­ра­на кам­п'ю­та­ра. Гэ­та вы­дат­на, лі­чыць Ка­ця­ры­на, але пры­зна­ец­ца, што вель­мі лю­біць чы­таць.

— Ка­лі ча­ла­век аслеп у да­рос­лым уз­рос­це, яму ця­жэй на­ву­чыц­ца чы­таць з да­па­мо­гай шрыф­та Брай­ля. Та­кія лю­дзі час­та ўспры­ма­юць ін­фар­ма­цыю толь­кі на слых. Праў­да і тое, што ця­пер, са з'яў­лен­нем кам­п'ю­та­раў, мно­гія не хо­чуць на­огул ву­чыць Брайль. Гэ­та сум­на. Але і на За­ха­дзе, і ў нас з'яў­ля­ец­ца ўсё ж усве­дам­лен­не та­го, што Брайль па­трэб­ны, трэ­ба чы­таць...

Праў­да, лі­та­ра­ту­ры, на­дру­ка­ва­най шрыф­там Брай­ля, сён­ня ў Бе­ла­ру­сі ма­ла. У Ра­сіі дру­ку­юц­ца не­ка­то­рыя вы­дан­ні, і на­ват нот­ныя збор­ні­кі. У нас — у асноў­ным толь­кі пад­руч­ні­кі. «Але мы так­са­ма хо­чам чы­таць, — усмі­ха­ец­ца Ка­ця­ры­на. — Хоць, ка­лі я ву­чы­ла­ся ў шко­ле (гэ­та бы­ло ў 1990-я га­ды), су­час­ных пад­руч­ні­каў, на­дру­ка­ва­ных шрыф­там Брай­ля, у нас на­огул не бы­ло...

У Мін­ску не ха­пае агу­ча­ных свят­ла­фо­раў

Пе­ра­шкод для не­ві­ду­шча­га ча­ла­ве­ка ў Мін­ску вель­мі шмат. На­прык­лад, яму ня­прос­та пры­хо­дзіц­ца ў кра­мах са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня. Па­спра­буй зда­га­дай­ся, што там ля­жыць на па­лі­цы... Та­му Ка­ця­ры­на ста­ра­ец­ца ў адзі­ноч­ку ту­ды не ха­дзіць. «Па­мя­таю, у Грод­не ў ад­ной кра­ме бы­ла кноп­ка ка­ля ўва­хо­да, — рас­па­вя­дае яна. — Ты яе на­ціс­ка­еш, і па вы­клі­ку пры­хо­дзіць ча­ла­век, які да­па­ма­гае не­ві­ду­шча­му прай­сці па за­ле і вы­браць не­аб­ход­ныя па­куп­кі. Для гэ­та­га не трэ­ба вы­лу­чаць да­дат­ко­вую штат­ную адзін­ку, гэ­та мо­жа быць на­ват пад­соб­ная ра­бо­чая, бо не так час­та ў кра­му за­хо­дзяць сля­пыя. Мне зда­ец­ца, ка­лі б на­шы кра­мы ўвя­лі та­кую прак­ты­ку, ні­хто ад гэ­та­га б не па­цяр­пеў, а вось не­ві­ду­шчыя лю­дзі ад­чу­лі б ся­бе на­шмат кам­форт­ней. Ды і на рэ­пу­та­цыі кра­мы гэ­та б доб­ра ад­бі­ла­ся.

— Не­бяс­печ­ныя для нас роз­ныя да­рож­ныя ра­бо­ты, рас­коп­кі, асаб­лі­ва на тра­ту­а­ры, — ка­жа дзяў­чы­на. — Але з імі я су­ты­ка­ю­ся не так час­та. Са­мая вя­лі­кая праб­ле­ма, на мой по­гляд, гэ­та агу­ча­ныя свят­ла­фо­ры. Яны ёсць не ўсю­ды. Або яны ёсць, але жы­ха­ры блі­жэй­шых да­моў не­за­да­во­ле­ны, што яны за­над­та гуч­ныя. На­прык­лад, на скры­жа­ван­ні ву­ліц Баг­да­но­ві­ча і Ка­му­ніс­тыч­най, по­бач з му­зыч­най шко­лай, дзе я пра­цую, свят­ла­фор агу­ча­ны, але вель­мі ці­хі. А рух там вель­мі сур'­ёз­ны.

— Я не ве­даю, дзе гэ­тая мя­жа: каб не па­крыў­дзіць жы­ха­роў і каб за­сце­раг­чы на­шых не­ві­ду­шчых дзя­цей, — ка­жа мая су­раз­моў­ца. — Але я ня­даў­на бы­ла ў Кур­ску і звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што там прак­тыч­на кож­ны свят­ла­фор агу­ча­ны.

Ча­сам баць­кі ро­бяць са свай­го дзі­ця­ці ін­ва­лі­да ў квад­ра­це

— Вель­мі мно­гае за­ле­жыць ад та­го, як ты сам ся­бе па­во­дзіш, — раз­ва­жае Ка­ця­ры­на. — Ча­сам бы­вае снег, дождж, сліз­ка. Бы­ло б ня­дрэн­на, каб та­бе хто-не­будзь да­па­мог. Але ты ідзеш з за­ся­ро­джа­ным тва­рам, які зда­ец­ца па­ну­рым, та­му што ба­іш­ся па­ва­ліц­ца — і ні­хто на ця­бе не звер­не ўва­гі. А ін­шы раз на­двор'е доб­рае, ідзеш і ўсмі­ха­еш­ся — на кож­ным кро­ку да­па­маг­чы пра­па­ноў­ва­юць! Та­му, што б ні зда­ры­ла­ся, трэ­ба ўсмі­хац­ца. Та­ды лю­дзі не шка­ду­юць ця­бе, а мо­жа, дзесь­ці і дзі­вяц­ца: трэ­ба ж, яна ідзе з бе­лым кі­ем і яшчэ і ўсмі­ха­ец­ца!

Ка­ця­ры­на на­стро­е­на ап­ты­міс­тыч­на. Уся­му мож­на на­ву­чыц­ца, вар­та толь­кі за­ха­цець, лі­чыць яна.

— Але ча­сам бы­вае так, што баць­кі з са­мых леп­шых па­мкнен­няў ро­бяць са свай­го дзі­ця­ці ін­ва­лі­да ў квад­ра­це, бо за­над­та апя­ку­юць яго. Але так нель­га, трэ­ба ву­чыць дзі­ця быць са­ма­стой­ным. Я ве­даю не­каль­кі вы­пад­каў, ка­лі та­кое дзі­ця едзе ву­чыц­ца ку­ды-не­будзь, на­прык­лад, у той жа Курск, — і з ім едзе ма­ма. Жы­ве з ім, да­па­ма­гае яму ва ўсім. І по­тым атрым­лі­ва­ец­ца так, што ча­ла­век быц­цам бы атры­маў аду­ка­цыю, але ся­бе аб­слу­жыць ён не мо­жа. Не мо­жа дай­сці са­ма­стой­на да блі­жэй­шай кра­мы, пош­ты... І ка­му та­кі ча­ла­век бу­дзе па­трэб­ны? Па­трэ­ба ў ім бу­дзе толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ён ака­жац­ца вель­мі вы­са­ка­-
к­лас­ным спе­цы­я­ліс­там, якіх ня­ма ся­род ві­ду­шчых. Гэ­та­му ву­чыў мя­не мой баць­ка, які так­са­ма з'яў­ля­ец­ца не­ві­ду­шчым, і пры гэ­тым вель­мі ра­зум­ны, эру­дзі­ра­ва­ны ча­ла­век. Яшчэ ка­лі я бы­ла ма­лень­кай, ён мне ка­заў: «Ка­лі ты хо­чаш кан­ку­ры­ра­ваць са звы­чай­ны­мі людзь­мі, ты па­він­на быць на дзве га­ла­вы вы­шэй­шай за іх у пра­фе­сій­ным пла­не». Гэ­та так, і гэ­та трэ­ба ўліч­ваць. І, у прын­цы­пе, гэ­та маг­чы­ма.

Нель­га па­тра­ба­ваць ад лю­дзей ча­гось­ці: я ін­ва­лід, вы мне па­він­ны. Для та­го, каб нам бы­лі неш­та аба­вя­за­ны, мы са­мі па­він­ны быць ці­ка­вы­мі і ка­рыс­ны­мі ін­шым лю­дзям. Та­ды нас пры­муць як паў­на­праў­ных чле­наў гра­мад­ства і за­хо­чуць быць ка­рыс­ны­мі нам...

Свят­ла­на Бусь­ко.

Як па­лег­чыць жыц­цё не­ві­ду­шчых лю­дзей

На­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў па зро­ку Мі­ха­іл Ан­то­нен­ка:

Ча­му не­ві­ду­шчыя лю­дзі ба­яц­ца са­ма­стой­на ез­дзіць па го­ра­дзе? Та­му што гэ­та вель­мі скла­да­на. Ад­на з праб­лем: як да­ве­дац­ца ну­мар аў­то­бу­са, які па­ды­шоў да пры­пын­ку? Ча­сам па­ды­хо­дзіць не­каль­кі аў­то­бу­саў ад­на­ча­со­ва, лю­дзі ва­кол спя­ша­юц­ца, мо­гуць не па­чуць не­ві­ду­шча­га ча­ла­ве­ка, а ка­лі па­чу­лі і ска­за­лі ну­мар аў­то­бу­са, той ужо за­чы­ніў дзве­ры і ад'­яз­джае...

У све­це, каб па­лег­чыць жыц­цё не­ві­ду­шчых лю­дзей, вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца роз­ныя тэх­на­ло­гіі. На­прык­лад, на транс­парт­ным срод­ку над пер­шы­мі дзвя­ры­ма раз­мя­шча­ец­ца ды­на­мік. А ў не­ві­ду­шча­га ча­ла­ве­ка з са­бой пульт дыс­тан­цый­на­га кі­ра­ван­ня. Ка­лі ён ста­іць на пры­пын­ку і чуе, што па­ды­шоў аў­то­бус, ён на­ціс­кае кноп­ку на пуль­це і чуе ну­мар марш­ру­та. Больш за тое, гук за­дае яму кі­ру­нак ру­ху: іду­чы на яго, ча­ла­век бес­па­мыл­ко­ва па­тра­піць у пер­шыя дзве­ры аў­то­бу­са.

Па­доб­ныя пры­ла­ды ня­даў­на па­ча­лі рэа­лі­зоў­вац­ца ў нас, у Брэсц­кай воб­лас­ці. Іх рас­пра­цоў­шчы­кам вы­сту­пі­ла СКБ «За­хад». У Мін­ску гэ­тая рас­пра­цоў­ка па­куль вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца толь­кі на ад­ной стан­цыі мет­ро — «Кун­цаў­шчы­на». На­зем­ныя транс­парт­ні­кі ад­маў­ля­юц­ца ад вы­ка­ры­стан­ня па­доб­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Так, яна мае шэ­раг не­да­хо­паў. Але яе, у прын­цы­пе, га­то­вы да­пра­ца­ваць і за­пус­ціць «Ін­тэ­грал». Пы­тан­не ў ад­ным — у фі­нан­са­ван­ні гэ­тай пра­гра­мы.

У нас вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца транс­парт бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў. Дык ня­ўжо нель­га даў­камп­лек­та­ваць на­шы аў­то­бу­сы і тра­лей­бу­сы гэ­тым пры­бо­рам? Сён­ня кож­ны транс­парт­ны сро­дак укам­плек­та­ва­ны GРS-на­ві­га­та­рам, бя­гу­чым ві­дэа­рад­ком. У апош­ні час з'яў­ля­юц­ца ва­лі­да­та­ры. Усё гэ­та больш да­ра­гія пра­ек­ты. А кошт на­шай пры­ла­ды раў­ня­ец­ца кош­ту ад­ной тра­ці­ны ко­ла! Тым не менш, гэ­тую праб­ле­му мы па­куль вы­ра­шыць не мо­жам.

Так­са­ма ле­тась да нас па­сту­пі­лі 34 за­яў­кі ад не­ві­ду­шчых лю­дзей на на­быц­цё са­ба­кі-па­ва­ды­ра. Але ў Бе­ла­ру­сі ня­ма школ са­бак-па­ва­ды­роў. Ёсць ад­на ў Ра­сіі, але ца­на на та­кую са­ба­ку не­пад'­ём­ная для на­ша­га ін­ва­лі­да. Мяр­куй­це са­мі: ад­даць трэ­ба ад 20 ты­сяч до­ла­раў! Мы вы­сту­па­лі з пра­па­но­вай ад­пра­віць за мя­жу з мэ­тай на­ву­чан­ня дрэ­сі­роў­цы са­бак-па­ва­ды­роў ха­ця б ад­на­го бе­ла­рус­ка­га кі­но­ла­га, але па­куль ні­я­ка­га ад­ка­зу не атры­ма­лі.

Сён­ня мы су­мес­на са шве­да­мі па­чы­на­ем рэа­лі­за­цыю пра­ек­та, які да­ты­чыц­ца элект­рон­ных па­ва­ды­роў. Усё, што трэ­ба для гэ­та­га, — рас­пра­ца­ваць пе­ша­ход­ныя кар­ты го­ра­да, да­па­маг­чы на­быць не­ві­ду­шча­му ча­ла­ве­ку смарт­фон з га­ла­са­вы­мі пра­гра­ма­мі і на­ву­чыць яго ка­рыс­тац­ца гэ­тым смарт­фо­нам. І сля­пы ча­ла­век змо­жа без асця­ро­гі ха­дзіць па го­ра­дзе. Элект­рон­ны па­ва­дыр нам зда­ец­ца больш перс­пек­тыў­ным і тан­ным у па­раў­на­нні з вы­ка­ры­стан­нем са­ба­кі-па­ва­ды­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.