Вы тут

Пры­ві­тан­не... гі­па­ві­та­мі­ноз!


Дэ­фі­цыт кож­на­га ві­та­мі­ну мае свае сімп­то­мы. Аві­та­мі­ноз С пра­яў­ля­ец­ца цын­гой — кро­ва­та­чы­вас­цю дзяс­наў, вы­па­дзен­нем зу­боў, моц­ным бо­лем у су­ста­вах і сла­бас­цю. Аві­та­мі­ноз А — гэ­та «ку­ры­ная сле­па­та» (па­ру­шэн­не зро­ку ў пры­цем­ках). Дэ­фі­цыт ві­та­мі­ну В12 — «за­еды» (трэ­шчын­кі ля губ). Аві­та­мі­ноз — гэ­та рэз­кае або поў­нае рас­хо­да­ван­не за­па­саў ві­та­мі­наў, та­кое су­стра­ка­ец­ца не так час­та. Усё ж та­кі ця­пер мы круг­лы год ужы­ва­ем ага­род­ні­ну, са­да­ві­ну, ды і фар­ма­цэў­тыч­ная пра­мыс­ло­васць пра­па­нуе нам шы­ро­кі асар­ты­мент сін­тэ­за­ва­ных ві­та­мі­наў і ві­та­мін­ных комп­лек­саў. А вось гі­па­ві­та­мі­ноз — ві­та­мін­ная не­да­стат­ко­васць — з'я­ва час­тая.

Пра­яў­ля­ец­ца та­кі стан пры­кме­та­мі, на якія мы амаль не звяр­та­ем ува­гі. Стом­ле­насць, зні­жэн­не пра­ца­здоль­нас­ці, па­гар­шэн­не сну, па­мя­ці, пе­ра­па­ды на­строю. Як пра­ві­ла, мы звяз­ва­ем гэ­та са зме­най се­зо­наў, хоць ме­на­ві­та пе­ра­лі­ча­нае вы­шэй і ёсць пра­ява зі­мо­ва-вес­на­во­га гі­па­ві­та­мі­но­зу. Ка­лі не звяр­нуць на гэ­та ўва­гі, дэ­фі­цыт ві­та­мі­наў мо­жа стаць больш сур'­ёз­ным і за­явіць аб са­бе час­ты­мі пра­студ­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі, зме­на­мі знеш­ня­га ста­ну ску­ры (су­хасць ці, на­ад­ва­рот, па­вы­ша­ная тлус­тасць), лом­кас­цю па­зног­цяў, вы­па­дзен­нем ва­ла­соў.

Усе на­ту­раль­ныя пра­дук­ты (як жы­вёль­на­га, так і рас­лін­на­га па­хо­джан­ня) слу­жаць для нас асноў­ны­мі кры­ні­ца­мі ві­та­мі­наў. Праў­да, іх нель­га лі­чыць паў­на­цэн­ны­мі «па­стаў­шчы­ка­мі», па­коль­кі су­час­ныя аграр­ныя тэх­на­ло­гіі гэ­та­му пе­ра­шка­джа­юць. Та­му най­больш ра­зум­ным на сён­ня з'яў­ля­ец­ца да­дат­ко­вы пры­ём хар­чо­вых да­ба­вак.

У на­шым ар­га­ніз­ме што­дня ад­бы­ва­юц­ца бія­хі­міч­ныя пра­цэ­сы, у якіх удзель­ні­ча­юць ві­та­мі­ны. Та­му боль­шасць з іх нам па­трэб­ны што­дня. Вы­клю­чэн­не скла­да­юць тлу­шча­раст­ва­раль­ныя ві­та­мі­ны: А, Д, Е, К, якія мо­гуць на­за­па­швац­ца і вы­вод­зяц­ца па­воль­ней, чым ін­шыя ві­та­мі­ны. Але гэ­та зда­ра­ец­ца, толь­кі ка­лі пе­ра­лі­ча­ныя ві­та­мі­ны што­дня па­сту­па­юць у ар­га­нізм у вя­лі­кай коль­кас­ці.

Ці мож­на ві­та­мі­ны ўжы­ваць усім?

У асноў­ным хра­ніч­ныя за­хвор­ван­ні, у тым лі­ку і ан­ка­ла­гіч­ныя, не з'яў­ля­юц­ца су­праць­па­ка­зан­нем да пры­ёму по­лі­ві­та­мін­ных прэ­па­ра­таў. У ві­та­мі­наў ёсць свае па­боч­ныя эфек­ты, але пра­яў­ля­юц­ца яны, толь­кі ка­лі раз­мо­ва ідзе пра сур'­ёз­ную пе­ра­да­зі­роў­ку. А алер­гіч­ныя рэ­ак­цыі (вы­сып­ка, па­чыр­ва­нен­не ску­ры) уз­ні­ка­юць час­цей на­ват не на са­мі ві­та­мі­ны, а на спа­да­рож­ныя кам­па­не­нты, якія ўва­хо­дзяць у са­стаў кап­сул ці таб­ле­так. Ча­сам бы­вае алер­гія на ві­та­мі­ны гру­пы В і ві­та­мін С, пры­чым алер­гіч­ная рэ­ак­цыя час­цей раз­ві­ва­ец­ца на ві­та­мі­ны, атры­ма­ныя сін­тэ­тыч­ным шля­хам, і ра­дзей — на ві­та­мі­ны з пры­род­най сы­ра­ві­ны. Алер­гія на ві­та­мі­ны ак­тыў­на вы­ву­ча­ец­ца апош­нім ча­сам. Спра­ва ў тым, што боль­шасць лю­дзей, якія рэ­агу­юць на по­лі­ві­та­мін­ныя прэ­па­ра­ты, спа­кой­на пе­ра­но­сяць звы­чай­ныя хар­чо­выя пра­дук­ты, якія змя­шча­юць не менш ві­та­мі­наў, «не­бяс­печ­ных» для іх.

Дзе­ля ба­лан­су

Ві­та­мі­ны рэ­гу­лю­юць аб­мен­ныя пра­цэ­сы на­ша­га ар­га­ніз­ма, але не заў­сё­ды здоль­ныя іх па­ско­рыць ці за­па­во­ліць. Хоць іс­нуе і пра­мая су­вязь: ві­та­мі­ны гру­пы В па­ска­ра­юць аб­мен рэ­чы­ваў — тлу­шчаў, бял­коў, вуг­ля­во­даў; ві­та­мін С і бія­фла­ва­но­і­ды за­па­воль­ва­юць пра­цэ­сы ста­рэн­ня ску­ры, ро­бяць больш моц­ны­мі су­вя­зі па­між яе струк­ту­ра­мі. Ві­та­мін А па­ска­рае пра­цэ­сы ад­наў­лен­ня слі­зіс­тых аба­ло­нак, а ві­та­мін Д — кас­ця­вой ткан­кі. І ўсё ж та­кі са­мая важ­ная функ­цыя ві­та­мі­наў — пад­тры­ман­не ба­лан­су ў ар­га­ніз­ме, што і да­па­ма­гае нам за­бяс­печ­ваць зда­роўе.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.