Вы тут

У ста­лі­цы бу­дзе па­бу­да­ва­на 12 арэнд­ных да­моў


Гэ­тую на­ві­ну па­ве­да­міў на на­ра­дзе ў мэ­рыі Мін­ска стар­шы­ня ка­мі­тэ­та бу­даў­ніц­тва і ін­вес­ты­цый Мін­гар­вы­кан­ка­ма Фё­дар Ры­ма­шэў­скі. Агуль­ная пло­шча та­ко­га арэнд­на­га жыл­ля па­він­на склас­ці 107,4 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў. Спе­цы­я­ліст ад­зна­чыў, што па­ло­ва та­кіх да­моў бу­дзе па­бу­да­ва­на і зда­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю ў Пер­ша­май­скім ра­ё­не (квар­тал «Ма­гістр»), і па два да­мы — у Мас­коў­скім і За­вод­скім ра­ё­нах.

Між ін­шым, кі­раў­ніц­твам мэ­рыі бы­лі па­стаў­ле­ны пы­тан­ні аб свое­ча­со­вым за­ся­лен­ні ўжо па­бу­да­ва­ных арэнд­ных да­моў. Ад­каз­ным асо­бам да­ру­чы­лі пад­рых­та­ваць гра­фік за­ся­лен­ня ў па­бу­да­ва­ныя арэнд­ныя да­мы, а ад­па­вед­ную ін­фар­ма­цыя аб гэ­тым раз­мяс­ціць на сай­тах ра­ён­ных ад­мі­ніст­ра­цыю Мін­ска.

На на­ра­дзе пра­гу­ча­ла ін­фар­ма­цыя аб тым, што за пер­шыя два ме­ся­цы го­да ў Мін­ску па­бу­да­ва­на амаль чвэрць за­пла­на­ва­на­га на год жыл­ля. Уся­го ў сту­дзе­ні і лю­тым у го­ра­дзе зда­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 236 ты­сяч жыл­лё­вых «квад­ра­таў». Ра­зам з тым ця­пер у га­лоў­ным ме­га­по­лі­се за­ста­ец­ца 22 да­мы са звыш­нар­ма­тыў­ны­мі тэр­мі­на­мі бу­даў­ніц­тва. З іх тры аб'­ек­ты бу­дуць да­бу­да­ва­ныя ў пер­шай па­ло­ве са­ка­ві­ка, лі­чыць стар­шы­ня про­філь­на­га ка­мі­тэ­та. На­га­даю, што сё­ле­та ў ста­лі­цы за­пла­на­ва­на па­бу­да­ваць 1 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.