У сакавіку стаўка рэфінансавання захаваецца на ўзроўні 23,5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі.
«Дынаміка інфляцыйных працэсаў з пачатку года складваецца вышэй за прагнозныя значэнні, — тлумачаць навіну ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка. У лютым спажывецкія цэны павялічыліся на 2%, у студзені — на 1,6%». Таму з мэтай абмежавання інфляцыі і падтрымання прывабных умоў захоўвання рублёвых сродкаў у банках стаўка рэфінансавання ў сакавіку застанецца на ранейшым узроўні. «У далейшым Нацыянальны банк працягне аператыўны маніторынг стану эканомікі і грашова-крэдытнай сферы і будзе гнутка рэагаваць на сітуацыю, якая складваецца», — заявілі ў прэс-службе.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.