Вы тут

Па­куп­ні­кі «га­ла­су­юць» чэр­га­мі


На Цэнт­раль­ным рын­ку ў Грод­не прак­тыч­на не іс­нуе дэ­фі­цы­ту ней­кіх пра­дук­таў, але мож­на ўба­чыць і чар­гу. У пры­ват­нас­ці, больш за 10 ча­ла­век ста­я­лі, каб на­быць хле­ба­бу­лач­ныя вы­ра­бы, што вы­пя­ка­юц­ца ад­ным з сель­гас­ка­а­пе­ра­ты­ваў Гро­дзен­ска­га ра­ё­на. Тым са­мым, пэў­на, па­куп­ні­кі «га­ла­су­юць» за ца­ну і якасць гэ­тай пра­дук­цыі.

Да­рэ­чы, ак­цыі па цэ­на­вых зніж­ках пра­вод­зяць кра­мы не толь­кі ганд­лё­вых се­так, але і сель­гас­прад­пры­ем­стваў. Так, на­прык­лад, ку­ра­нят-брой­ле­раў мож­на бы­ло на­быць знач­на тан­ней, чым у боль­шас­ці ганд­лё­вых кро­пак: у за­леж­нас­ці ад ка­тэ­го­рыі, за 18 400 і
19 тыс. руб. за кі­ла­грам.

Праў­да, мяс­цо­вы та­вар у пры­яры­тэ­це не заў­сё­ды. І ка­лі не­ту­тэй­шае па­хо­джан­не за­ма­ро­жа­ных мо­рап­ра­дук­таў здзі­віць не мо­жа, то ін­шая спра­ва — ры­ба жы­вая. Праб­лем з яе на­быц­цём ня­ма: у про­да­жы і карп (24 200 — 32 тыс. руб.), і таў­ста­ло­бік (15 800 — 22 тыс. руб.), і амур (31 300 руб.). Ганд­ля­ва­лі ры­бай тры рыб­га­сы — два з Брэсц­кай воб­лас­ці і адзін — з Мін­скай. Дзя­куй ім, вя­до­ма. Але дзе ж пра­дук­цыя ры­ба­лоў­ных гас­па­да­рак з Гро­дзен­шчы­ны? Ха­ця яны, у прын­цы­пе, з улі­кам транс­парт­ных рас­хо­даў маг­лі б мець пе­ра­ва­гу пе­рад ка­ле­га­мі з ін­шых рэ­гі­ё­наў кра­і­ны.

Цэ­ны на Цэнт­раль­ным рын­ку, г. Грод­на:

Ку­ра­ня­ты-брой­ле­ры — 18 400—26 450 руб.

Яй­кі ку­ры­ныя (за дзя­ся­так) — 9 700—13 300 руб.

Яла­ві­чы­на — 48 500—80 тыс. руб. (ма­ла­дая)

Сві­ні­на (фі­лей) — да 85 тыс. руб.

Сві­ні­на (ба­чок) — да 50 тыс. руб.

Буль­ба — 5 400—5 500 руб.

Цы­бу­ля — да 12 тыс. руб.

Морк­ва бе­ла­рус­кая — да 6 тыс. руб.

Морк­ва ім­парт­ная — 13 500 руб.

Яб­лы­кі бе­ла­рус­кія — 5 000—11 000 руб.

Яб­лы­кі ім­парт­ныя — 11 900 руб.

Ба­на­ны — 15 900—19 500 руб.

Што да­ты­чыц­ца са­ла, то па вя­до­мых пры­чы­нах у да­маш­ніх гас­па­дар­ках яно ця­пер не вы­раб­ля­ец­ца і пры­во­зіц­ца на ры­нак з мя­са­кам­бі­на­таў і комп­лек­саў сель­гас­прад­пры­ем­стваў. Па­вод­ле ацэн­кі ад­на­го з ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, га­лоў­нае ад­роз­нен­не та­кой пра­дук­цыі ад да­маш­няй у тым, што «не жу­ец­ца шкур­ка». Ха­ця, ка­жа, ка­лі га­доў 20 та­му па­чы­наў сваю пра­цу ў гэ­тай сфе­ры, то ме­на­ві­та та­кое са­ла ка­рыс­та­ла­ся по­пы­там.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.