Віцебскі гандлёвы цэнтр «Эвіком» працуе ў былым вытворчым будынку аднайменнага прадпрыемства — на вуліцы Церашковай. Побач — папулярны рынак будаўнічых матэрыялаў. Такім чынам, у выхадныя ў гэтым раёне — сапраўдная Мекка, ды і ў рабочыя дні (акрамя панядзелка) патэнцыяльных пакупнікоў шмат. Што таксама цікава, побач з «Эвікомам» самы вялікі начны клуб «Энергія». Для ведама: плошча будынка клуба — аж 5800 квадратных метраў, адначасова тут могуць адпачыць 5 тысяч чалавек. І менавіта ў гэтым клубе самая доўгая ў Беларусі барная стойка — 44 метры. Такім чынам, «Эвікому» пашанцавала з «суседзямі».
Хадзіць па рынках, шчыра кажучы, не люблю з-за мітусні, бруду падчас дажджу, грузчыкаў з цялежкамі, якія, здаецца, могуць задавіць, калі іх своечасова не заўважыць. Праўда, на «Эвікоме», дзе гандлююць пад дахам, і ў самае дрэннае надвор'е ўсё параўнальна «цывілізавана». Хаця, ведаю, ёсць людзі, якім падабаюцца менавіта рынкі, бо такія пакупнікі ўпэўнены, што толькі там усё свежае і недарагое. Спрэчнае пытанне. Думаю, іх вабіць сама атмасфера рынку: ёсць магчымасць пагаварыць з гандляром, суседзямі па чарзе, параўнаць цэны...
Даўно ўжо не здзіўляюся, што ў крамах аналагічныя прадукты могуць каштаваць танней. Агародніна і садавіна — не выключэнне. Шмат добрага пазітыўнага можна напісаць пра дзейнасць фірменных крам вытворцаў. Там падчас розных акцый тавар (напрыклад, курыцу) можна купіць па вельмі прывабнай цане. Праўда, асартымент (той жа зеляніны і агародніны) у крамах, безумоўна, не такі шырокі, як на рынках...
Добрым канкурэнтам для рынкаў па ўсёй краіне стала сетка крам вядомага гандлёвага брэнда. Дык людзі, якія жывуць недалёка ад такіх крам, лепш, напрыклад, цыбулю купяць там, чым паедуць у іншы канец горада — на рынак.
Як ні дзіўна, але ў Віцебску «прэстыжна» жыць каля рынкаў. І кошт кватэры, адпаведна, вышэй, калі да рынку пехам некалькі хвілін...
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Цэны ў гандлёвым цэнтры «Эвіком»
Кураня (вытворца з г. Гарадок Віцебскай вобласці ) — 28 000 руб. (1 кг)
Кураня (вытворца «Ганна» Віцебскага раёна — 29 000 руб. (1 кг)
Ялавічына — 91 150 руб. (1 кг)
Цяляціна: паляндвіца — 110 000 руб. (1 кг)
кумпяк — 90 000 руб. (1 кг)
шыя — 80 000 руб. (1 кг)
Свініна: кумпяк — 63 000 руб. (1 кг)
грудзінка — 50 000 руб. (1 кг)
выразка — 74 000 руб. (1 кг)
Бараніна: — няма
Бульба — 4 500 руб. (1 кг)
Бульба (маладая) — 20 000 руб. (1 кг)
Цыбуля зялёная — 8000 руб. (100 г )
Цыбуля рэпчатая — 9500 руб. (1 кг)
Яблыкі (імпартныя) — 15 і больш тысяч рублёў (1 кг)
Бананы — 16 000 руб. (1 кг)
Морква (РБ) — 7 000 руб. (1 кг)
Морква (вымытая, прыгожая) — 15 000 руб. (1 кг)
Морква не вымытая ( РБ) — 7000 руб. (1 кг)
Морква мясцовай вытворчасці (прадпрыемства «Рудакова» пад Віцебскам. — аўт.) — 4850 руб. (1 кг)
Яйкі (Д -1) — 12.700 руб.
Тварог (віцебскае ААТ «Малако»): нятлусты — 6 500 руб. (1 пачак), тлустасцю 10% — 8400 руб. (1 пачак).
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.