Вы тут

Вяс­на. Па­цяг­ну­ла на зе­ля­ні­ну


Га­лоў­ны хар­чо­вы ры­нак Ма­гі­лё­ва — Цэнт­раль­ны (ці, як яго яшчэ клі­чуць у на­ро­дзе, Мін­скі) на­гад­вае ажыў­шы пас­ля зі­мо­вай спяч­кі му­раш­нік. Ганд­ля­ры ўжо не спя­ша­юц­ца, як гэ­та бы­ло зі­мой, да­до­му. За пры­лаў­ка­мі сва­бод­ных мес­цаў ста­ла менш, а коль­касць на­вед­валь­ні­каў знач­на па­вя­лі­чы­ла­ся. На­ват ка­лі па­трэ­бы ў па­куп­ках ня­ма, ці­ка­ва па­ха­дзіць па ра­дах, каб уз­няць на­строй. Вяс­на тут ад­чу­ва­ец­ца як ні­дзе.

У мяс­ных ра­дах ча­мусь­ці больш па­куп­ні­коў ці­ка­ві­ла­ся са­лам. Па­ды­хо­джу і я. Ад пры­го­жых ка­ва­лач­каў з мяс­ны­мі пра­слой­ка­мі на­ват ця­куць слін­кі. Чую, як ру­жо­ва­шчо­кая пра­даў­шчы­ца ўга­вор­вае муж­чы­ну па­каш­та­ваць яе та­вар. Той са сло­ва­мі «Усё роў­на куп­ляць не бу­ду» ад­праў­ляе ка­ва­лак са­ла ў рот. А по­тым моўч­кі, на­ват не тар­гу­ю­чы­ся, цяг­не ру­ку ў кі­шэ­ню па ка­ша­лёк. Па тва­ры ві­даць: спа­да­ба­ла­ся. Жан­чы­на хіт­ра ўсмі­ха­ец­ца: ві­даць, яшчэ ні адзін спа­жы­вец не ўста­яў су­праць яе са­ла.

Бой­кая пра­даў­шчы­ца яй­ка­мі ледзь па­спя­вае ад­пус­каць та­вар. На лат­ках 2 га­тун­кі — №1 і Д0. Адзін каш­туе 13 150, дру­гі — 13 200. На вы­гляд ні­я­кай роз­ні­цы. Ці­каў­лю­ся, ці ёсць яна на­огул. Жан­чы­на з ве­дан­нем спра­вы тлу­ма­чыць: Д0 на 50 руб­лёў да­ра­жэй, але іх на­ват піць мож­на. Гэ­та ўраж­вае чар­гу, і лю­дзі па­чы­на­юць куп­ляць яй­кі га­тун­ку Д0.

Цэ­ны на Цэнт­раль­ным рын­ку Ма­гі­лё­ва

 

Ку­ры­ца (туш­ка) — 24-28 ты­сяч

Ку­ры­нае фі­ле — 49 ты­сяч

Яла­ві­чы­на (па­лянд­ві­ца) — 89-98 ты­сяч

Яла­ві­чы­на (ант­рэ­кот) — 54 ты­ся­чы

Ця­ля­ці­на (па­лянд­ві­ца) — ад 120 ты­сяч

Сві­ні­на (па­лянд­ві­ца) — ад 80 ты­сяч

Сві­ні­на (ла­пат­ка) — ад 45 ты­сяч

Са­ла са­лё­нае — 65-85 ты­сяч

Яй­кі (10) — 13150 (1 га­ту­нак)

Тва­рог (па­чак 200 г) — 10750 (1%), 9000 (10%)

Морк­ва — 4200-4300

Агур­кі — 30-45 ты­сяч

Па­мі­до­ры — 32-40 ты­сяч

Цы­бу­ля зя­лё­ная — 60-64 ты­ся­чы

Цы­бу­ля — 6100

Буль­ба — 4450

Бу­ра­кі — 3950

Яб­лы­кі (бе­ла­рус­кія) — 8450

Яб­лы­кі (поль­скія) — 12-15 ты­сяч

Ба­на­ны — 17 ты­сяч

Больш за ас­тат­ніх су­ма­ва­лі пра­даў­цы ўсход­ніх пры­сма­каў, арэ­хаў і спе­цый. Каш­туе гэ­ты та­вар не тан­на, та­му эка­но­міць на ім ляг­чэй. Аса­біс­та мне па­да­ба­ец­ца куп­ляць пры­пра­вы ў ад­ной з ту­тэй­шых пра­даў­шчыц з Уз­бе­кі­ста­на. Ад іх стра­вы на­бы­ва­юць цу­доў­ны во­дар. Акра­мя ін­ша­га, жан­чы­на заў­сё­ды неш­та кла­дзе ў да­да­так са сва­іх эк­за­тыч­ных ла­сун­каў. Дро­бязь, а пры­ем­на.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.