Тым часам адхілены ад улады прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў аб намеры аспрэчыць у амерыканскім судзе рашэнне ЗША аб выдзяленні Украіне фінансавай дапамогі. Таксама ён плануе звярнуцца ў Кангрэс і Сенат ЗША з патрабаваннем зрабіць прававую ацэнку такога рашэння. Пра гэта ён заявіў у Растове-на-Доне журналістам. Паводле слоў Віктара Януковіча, рашэнне аб выдзяленні дапамогі Украіне супярэчыць амерыканскаму заканадаўству, паколькі ў ім змяшчаецца забарона на фінансаванне ўрада, які незаконна прыйшоў да ўлады. «Ніхто не мае права заахвочваць разбой і антыканстытуцыйныя перавароты», — сказаў ён. Януковіч таксама абвінаваціў краіны Захаду ў тым, што яны «аслеплі, страцілі памяць і забыліся, што такое фашызм». «Застаюся не толькі адзіным легітымным прэзідэнтам, але вярхоўным галоўнакамандуючым. Я жывы, мяне не адхілілі ад пасады, як гэта прадугледжана Канстытуцыяй», — заявіў Віктар Януковіч. Ён паабяцаў, як толькі дазволіць сітуацыя, абавязкова вярнуцца ў Кіеў.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.