Вы тут

Нац­банк ста­не аба­рон­цам пра­воў спа­жыў­цоў фі­нан­са­вых па­слуг


А бан­кі, якія не пад­трым­лі­ва­юць прын­цып «ну­ля­вой ад­каз­нас­ці», бу­дуць не­кан­ку­рэн­та­здоль­ны­мі

На гэ­тым тыд­ні ў на­шай кра­і­не на ба­зе ву­чэб­на­га цэнт­ра На­цы­я­наль­на­га бан­ка пра­хо­дзіць па­ся­джэн­не ра­бо­чай гру­пы Аль­ян­са за фі­нан­са­вую да­ступ­насць (Allіance for Fіnancіal Іnclusіon) па аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў і па­во­дзі­нах на рын­ку. Асаб­лі­вую ак­ту­аль­насць ме­ра­пры­ем­ства на­бы­вае ў су­вя­зі з тым, што 15 са­ка­ві­ка ў Бе­ла­ру­сі ад­зна­ча­ец­ца Дзень спа­жыў­ца. Да та­го ж на­ша кра­і­на хут­ка мо­жа стаць рэ­гі­я­наль­ным лі­да­рам у спра­ве фі­нан­са­вай да­ступ­нас­ці. Аб гэ­тым па­ве­да­міў Сяр­гей Дуб­коў, на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі.

Спа­жыў­цувы­бар і праз­рыс­тыя ўмо­вы

«Раз­на­стай­насць фі­нан­са­вых ін­сты­ту­таў, іх па­гра­ніч­ны стан, дэ­цэнт­ра­лі­за­ва­ная сіс­тэ­ма рэ­гу­ля­ван­ня фі­нан­са­ва­га рын­ку, а так­са­ма па­вы­шэн­не по­пы­ту хат­ніх гас­па­да­рак і фі­зіч­ных асоб на фі­нан­са­выя па­слу­гі га­во­рыць аб тым, што на­сель­ніц­тва па­ста­ян­на су­ты­ка­ец­ца з но­вы­мі фі­нан­са­вы­мі ін­стру­мен­та­мі, якія не заў­сё­ды зра­зу­ме­лыя. Клі­ент па­ві­нен мець пра­ва вы­браць: крэ­дыт у бан­ку, па­зы­ка ў мік­ра­фі­нан­са­вай ар­га­ні­за­цыі ці лам­бард. А мы па­він­ны прос­та за­бяс­пе­чыць праз­рыс­тыя ўмо­вы, — за­явіў Сяр­гей Дуб­коў. — У блі­жэй­шы ме­сяц мы пла­ну­ем паў­тор­на ўнес­ці пра­ект ука­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы аб рэ­гу­ля­ван­ні мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый. Пас­ля яго пры­няц­ця Нац­банк ста­не рэ­гу­ля­та­рам і гэ­та­га сег­мен­ту рын­ку. Акра­мя та­го, су­мес­на з Пар­кам вы­со­кіх тэх­на­ло­гій мы зна­хо­дзім­ся ў кан­ца­вой ста­дыі пад­рых­тоў­кі пра­ек­та ўка­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы аб раз­віц­ці фо­рэкс-кам­па­ній. Па­ра­лель­на мы зай­ма­ем­ся па­вы­шэн­нем фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці і ця­пер вы­сту­па­ем з іні­цы­я­ты­вай на­дан­ня На­цы­я­наль­на­му бан­ку ста­ту­су рэ­гі­я­наль­на­га лі­да­ра ў су­пра­цоў­ніц­тве з Afі». Прад­стаў­нік га­лоў­на­га бан­ка кра­і­ны сцвяр­джае, што гэ­та да­зво­ліць атрым­лі­ваць ме­та­да­ла­гіч­ную і фі­нан­са­вую да­па­мо­гу на ар­га­ні­за­цыю пра­цы па па­шы­рэн­ні до­сту­пу фі­нан­саў у на­шай кра­і­не. Тым больш што Аль­янс за фі­нан­са­вую да­ступ­насць, па сло­вах Сяр­гея Дуб­ко­ва, хут­ка ста­не між­на­род­най ар­га­ні­за­цы­яй, су­па­стаў­най з Еў­ра­пей­скім бан­кам рэ­кан­струк­цыі і раз­віц­ця, Су­свет­ным бан­кам і МВФ.

Па

­шы­рэн­не паў­на­моц­тваў Нац­бан­ка

Ста­ла вя­до­ма пра тое, што струк­ту­ра па аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў на фі­нан­са­вым рын­ку бу­дзе ство­ра­на ў Нац­бан­ку Бе­ла­ру­сі. «На­цы­я­наль­ны банк па­шы­рае свае паў­на­моц­твы і кам­пе­тэн­цыю ў рам­ках агуль­на­дзяр­жаў­най пра­гра­мы па аба­ро­не пра­воў спа­жыў­ца. У су­вя­зі з гэ­тым не­аб­ход­на па­шы­рэн­не паў­на­моц­тваў у ста­ту­це Нац­бан­ка і дак­лад­нае вы­зна­чэн­не пер­са­на­лій, якія бу­дуць вес­ці гэ­тае пы­тан­не», — тлу­ма­чыць на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка. Сён­ня, як па­ве­да­мі­ла Іры­на Нар­ке­віч, на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Бе­ла­ру­сі, Мін­ган­даль з'яў­ля­ец­ца ка­ар­ды­на­та­рам у на­шай кра­і­не сфе­ры аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў, у тым лі­ку ў га­лі­не фі­нан­са­вых па­слуг. «Пра­ва­вая ба­за ў на­шай кра­і­не раз­ві­та да­стат­ко­ва, але мае пра­ва на ўдас­ка­на­лен­не, што ві­та­ец­ца, асаб­лі­ва ў сфе­ры ака­зан­ня фі­нан­са­вых па­слуг. Та­му гэ­тым трэ­ба зай­мац­ца, што па­спя­хо­ва і ро­біць Нац­банк», — удак­лад­ні­ла прад­стаў­нік мі­ніс­тэр­ства.

Но­вая дзяр­жаў­ная пра­гра­ма, але без бюд­жэт­ных срод­каў

У ме­жах гран­та Аль­ян­са за фі­нан­са­вую да­ступ­насць На­цы­я­наль­ны банк за­мо­віў у про­філь­на­га ін­сты­ту­та пры Мі­нэ­ка­но­мі­кі пра­ект кан­цэп­цыі дзяр­жаў­най пра­гра­мы па па­шы­рэн­ні до­сту­пу да фі­нан­са­вых рэ­сур­саў для на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі на 2015—2020 га­ды. Пры пад­рых­тоў­цы на­ву­ко­ва­га да­ку­мен­та бы­лі пра­ана­лі­за­ва­ны пы­тан­ні до­сту­пу да фі­нан­саў і аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў, пра­ве­дзе­ны ана­ліз іс­ну­ю­ча­га за­ка­на­даў­ства і прак­ты­кі. «Ця­пер гэ­ты да­ку­мент рых­ту­ец­ца да ўня­сен­ня ў Са­вет Мі­ніст­раў. Пас­ля за­цвяр­джэн­ня су­мес­ным ра­шэн­нем ура­да і На­цы­я­наль­на­га бан­ка гэ­тай кан­цэп­цыі бу­дзе рас­пра­ца­ва­на ад­па­вед­ная дзяр­жаў­ная пра­гра­ма», — па­ве­да­міў Сяр­гей Дуб­коў. Пры гэ­тым ён пад­крэс­ліў, што бюд­жэт­ныя срод­кі не раз­гля­да­юц­ца як асноў­ныя кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня. «Мяр­ку­ем, што ўдзель­ні­кам фі­нан­са­ван­ня вы­сту­піць ры­нак. Як па­каз­вае між­на­род­ны во­пыт, удзель­ні­кі рын­ку га­то­вы ўклад­ваць у та­кія гла­баль­ныя пра­ек­ты свае срод­кі, ве­ды і ўмен­ні, та­му што фі­нан­са­вая ста­біль­насць — гэ­та за­лог іх па­спя­хо­ва­га іс­на­ван­ня і па­спя­хо­ва­га раз­віц­ця кра­і­ны».

Пра прын­цып
«
ну­ля­вой ад­каз­нас­ці»

Ня­даў­на Нац­банк рэ­ка­мен­да­ваў ка­мер­цый­ным бан­кам пры­мя­няць да клі­ен­таў — тры­маль­ні­каў пла­цеж­ных кар­так прын­цып «ну­ля­вой ад­каз­нас­ці» пры не­за­кон­ным спі­сан­ні гро­шай з карт­кі. Сяр­гей Дуб­коў пра­ка­мен­та­ваў гэ­тую рэ­ка­мен­да­цыю: «Кра­і­не па­трэб­на па­вы­шэн­не коль­кас­ці без­на­яў­ных роз­ніч­ных пла­ця­жоў. Але для вы­ка­нан­ня гэ­тай за­да­чы па­трэб­на і вы­со­кая бяс­пе­ка та­кой па­слу­гі. Ха­ця ў нас і вель­мі не­вя­лі­кая коль­касць вы­пад­каў мах­ляр­ства з пла­цеж­ны­мі карт­ка­мі, усё роў­на яны ёсць. І кож­ны та­кі вы­па­дак вы­клі­кае рэ­за­нанс. Та­му, пра­ана­лі­за­ваў­шы во­пыт ін­шых кра­ін, пра­вёў­шы ад­па­вед­ныя кан­суль­та­цыі з бан­ка­мі і пра­ва­ахоў­ны­мі ор­га­на­мі, Нац­банк вы­даў рэ­ка­мен­да­цыю, якая ад­на­знач­на трак­ту­ец­ца, — вы­ка­рыс­тоў­ваць прын­цып «ну­ля­вой ад­каз­нас­ці». Ця­пер гэ­ты прын­цып рэ­аль­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца на­шы­мі най­буй­ней­шы­мі бан­ка­мі. Тыя бан­кі, якія не ўспры­ма­юць рэ­ка­мен­да­цыі На­цы­я­наль­на­га бан­ка, ста­но­вяц­ца не­кан­ку­рэн­та­здоль­ны­мі. Бо, ка­лі клі­ент пры­хо­дзіць у банк, ён па­ві­нен за­даць ад­но пы­тан­не: «Ці да­лу­ча­е­це­ся вы да рэ­ка­мен­да­цыі Нац­бан­ка?». Ка­лі банк ка­жа «не», клі­ент па­ві­нен ра­зу­мець, што ўсе ры­зы­кі ў вы­пад­ку мах­ляр­ства кла­дуц­ца на яго пле­чы. А ка­лі банк ка­жа «так», та­ды па­між бан­кам і клі­ен­там уста­наў­лі­ва­юц­ца раў­на­праў­ныя ад­но­сі­ны». Прад­стаў­нік Нац­бан­ка вы­ка­заў­ся і на­конт маг­чы­мых мах­ляр­стваў з бо­ку са­міх клі­ен­таў: «Зра­зу­ме­ла, ёсць та­кая не­бяс­пе­ка. Ад­нак, ка­лі банк за­па­до­зрыць, што клі­ент сам спра­буе мах­ляр­ні­чаць, яго ча­кае кры­мі­наль­ная ад­каз­насць».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Да­рэ­чы

На­цы­я­наль­ны банк Бе­ла­ру­сі ўсту­піў у Аль­янс за фі­нан­са­вую да­ступ­насць у 2010 го­дзе. Гэ­та фі­нан­са­вая ар­га­ні­за­цыя, якая аб'­яд­ноў­вае 117 удзель­ні­каў на ўзроў­ні цэнт­раль­ных бан­каў, мі­ніс­тэр­стваў і ін­шых рэ­гу­ля­та­раў. Гэ­тая ар­га­ні­за­цыя мае на мэ­це па­шы­рэн­не до­сту­пу да фі­нан­саў і па­вы­шэн­не фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».