Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым адбылася 11 сакавіка па ініцыятыве туркменскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі практычныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва. Было адзначана, што дасягнуты высокі ўзровень адносін дае магчымасць вырашаць стратэгічныя сумесныя задачы ў любой сферы ўзаемадзеяння. Прэзідэнты выказалі задавальненне вынікамі інтэнсіўнай сумеснай работы ў мінулым годзе і ўзросшым да $450 млн тавараабаротам. Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў абмеркавалі шэраг сумесных праектаў у галіне паліўна-энергетычнага комплексу, паставак тэхнікі і іншых сферах. У ходзе размовы таксама было закранута пытанне аб будаўніцтве пасольства Туркменістана ў Мінску.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.