Вы тут

З улікам су­час­ных рэа­лій


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў учо­ра на­ра­ду па ўдас­ка­на­лен­ні сіс­тэ­мы і ра­бо­ты па пры­ёме ва ўста­но­вы вы­шэй­шай і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі. Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Як пра­ін­фар­ма­ва­лі ў прэс-служ­бе, но­вая рэ­дак­цыя пра­ві­лаў пры­ёму не пра­ду­гледж­вае якіх-не­будзь ка­рэн­ных змен у сфар­мі­ра­ва­най і ў цэ­лым зла­джа­най сіс­тэ­ме ар­га­ні­за­цыі пры­ёму ў ВНУ і ССНУ, у якой у якас­ці асноў­най фор­мы ар­га­ні­за­цыі ўступ­ных іс­пы­таў вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ЦТ.

Но­вая рэ­дак­цыя на­цэ­ле­на ў пер­шую чар­гу на вы­ра­шэн­не праб­лем на­бо­ру абі­ту­ры­ен­таў на вост­ра­дэ­фі­цыт­ныя спе­цы­яль­нас­ці ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі, якія ўзнік­лі ў апош­нія га­ды пад уплы­вам дэ­ма­гра­фіч­ных і не­ка­то­рых ін­шых фак­та­раў, спра­шчэн­не пра­цэ­ду­ры вы­ра­шэн­ня шэ­ра­гу ар­га­ні­за­цый­ных і тэх­ніч­ных пы­тан­няў пра­вя­дзен­ня ўступ­най кам­па­ніі, якія не паў­плы­ва­юць на зні­жэн­не ўзроў­ню яе аб'­ек­тыў­нас­ці і праз­рыс­тас­ці, а так­са­ма рэа­лі­за­цыю пра­па­ноў дзяр­жаў­най ка­мі­сіі па кант­ро­лі за хо­дам пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня ўступ­ных іс­пы­таў у 2013 го­дзе.

Па­трэб­на ран­няя пра­фе­сій­ная ары­ен­та­цыя

Ва ўступ­ным сло­ве Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што сум­ным вы­ні­кам пры­ём­най кам­па­ніі мі­ну­ла­га го­да ста­лі сот­ні не­за­поў­не­ных бюд­жэт­ных мес­цаў. «Мы па­він­ны дак­лад­на ра­за­брац­ца, ча­му так зда­ры­ла­ся. Мо­жа быць, кад­ры, якія рых­ту­юць у ВНУ, не за­па­тра­ба­ва­ныя? Жыц­цё свед­чыць, што гэ­та не так. Зна­чыць, га­лоў­ная пры­чы­на ў ніз­кай па­пу­ляр­нас­ці не­ка­то­рых спе­цы­яль­нас­цяў у мо­ла­дзі», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­вёў мер­ка­ван­не шэ­ра­гу экс­пер­таў аб тым, што эфек­тыў­ным срод­кам пры­цяг­нен­ня абі­ту­ры­ен­таў маг­ла б стаць ран­няя пра­фе­сій­ная ары­ен­та­цыя. Гэ­тыя экс­пер­ты, у пры­ват­нас­ці, пра­па­ну­юць раз­гле­дзець маг­чы­масць ўка­ра­нен­ня про­філь­на­га на­ву­чан­ня, а так­са­ма ад­крыц­ця спе­цы­я­лі­за­ва­ных кла­саў і школ з ухі­лам.

«Я пра гэ­та ска­заў, але я не ра­зу­мею, якая больш ран­няя праф­ары­ен­та­цыя і якія кла­сы з ухі­лам па­трэб­ны для та­го, каб агі­та­ваць і пры­цяг­нуць вуч­няў школ да па­ступ­лен­ня ў пе­да­га­гіч­ныя ВНУ. Якая тут яшчэ па­трэб­на праф­ары­ен­та­цыя, ка­лі са­мі шко­лы з пер­ша­га па апош­ні клас вы­кон­ва­юць гэ­тую функ­цыю. Яны (дзе­ці — за­ўва­га БЕЛ­ТА

) ба­чаць з 6-7 га­доў тое, чым трэ­ба бу­дзе зай­мац­ца ця­пе­раш­ня­му вуч­ню, а заўт­ра на­стаў­ні­ку. Але, тым не менш, на­стаў­ні­каў у нас не ха­пае», — за­ўва­жыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Па­вод­ле яго слоў, сіс­тэ­ма ран­няй праф­ары­ен­та­цыі пра­па­ну­ец­ца без яко­га-не­будзь ана­лі­зу та­го, які ад гэ­та­га бу­дзе вы­нік.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка кан­ста­та­ваў, што ў су­час­ных вы­пуск­ні­коў школ змя­ні­лі­ся ма­ты­вы, якія ўплы­ва­юць на вы­бар імі жыц­цё­ва­га шля­ху. «Ра­ней, на­прык­лад, для вы­пуск­ні­ка быў важ­ны і прэ­стыж­ны сам факт па­ступ­лен­ня ў ВНУ. А ця­пер праг­ма­тыч­ная мо­ладзь імк­нец­ца вы­бі­раць спе­цы­яль­нас­ці, якія ў бу­ду­чым да­дуць доб­ры за­ро­бак. Акра­мя ву­чо­бы, у яе з'я­ві­лі­ся і ін­шыя пры­ваб­ныя ва­ры­ян­ты жыц­це­ўлад­ка­ван­ня — на­прык­лад, прад­пры­маль­ніц­тва», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў су­вя­зі з гэ­тым за­ўва­жыў, што мно­гія, скон­чыў­шы ВНУ, лі­чаць ся­бе га­то­вы­мі біз­нес­ме­на­мі або ад­ра­зу раз­ліч­ва­юць на вы­со­кі за­ро­бак. «На­ват ка­лі не біз­нес­мен, то лі­чыць, што ў яго па­він­ны быць на­бі­ты «зя­лё­най ка­пус­тай» кі­шэ­ні і яшчэ не­дзе іс­на­ваць ра­хун­кі — не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за яе ме­жа­мі, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Да­лё­ка не кож­ны ма­ла­ды ча­ла­век мо­жа быць па­спя­хо­вым прад­пры­маль­ні­кам і біз­нес­ме­нам. Гэ­та вель­мі цяж­кая пра­ца».

На дум­ку Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, тое, што ма­ла­дыя лю­дзі, скон­чыў­шы ВНУ, ужо ба­чаць ся­бе буй­ны­мі біз­нес­ме­на­мі, ней­кі­мі Рак­фе­ле­ра­мі су­час­нас­ці, у не­ка­то­рай сту­пе­ні дрэн­на». Ус­кок­вае ў гэ­тую ні­шу, а по­тым аказ­ва­ец­ца, што ён ні­ку­ды не вар­ты прад­пры­маль­нік. І атрым­лі­ва­ец­ца, што мо­ладзь, су­тык­нуў­шы­ся з гэ­тым, па­чы­нае скар­дзіц­ца і крыў­дзіц­ца, што ўла­да не ства­ры­ла, ба­чы­це, ней­кіх умоў і ў нас у кра­і­не ўсё дрэн­на», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Та­му мо­ла­дзі трэ­ба ўбіць у га­ла­ву, што мы не су­праць прад­пры­маль­ніц­тва — гэ­та доб­ра. Але па­спя­хо­вае прад­пры­маль­ніц­тва і біз­нес — най­ця­жэй­шая пра­ца, і не кож­на­му гэ­та да­дзе­на», — да­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Не да­пус­каць пра­яў ка­руп­цыі

Прэ­зі­дэнт за­клі­каў чы­ноў­ні­каў і кі­раў­ні­коў ар­га­ні­за­цый зра­біць вы­сно­вы з па­дзей ва Укра­і­не і не да­пус­каць пра­яў ка­руп­цыі. «Не дай Бог, мы ў ва­шых ВНУ вы­явім ней­кую там ка­руп­цыю. Толь­кі іды­ёт пас­ля па­дзей ва Укра­і­не не зро­біць ад­па­вед­ных вы­сноў», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да ўдзель­ні­каў на­ра­ды. «У асно­ве раз­ва­лу кра­і­ны, які ад­быў­ся ў су­сед­няй дзяр­жа­ве, ля­жыць раз­вал эка­но­мі­кі і страш­ная ка­руп­цыя. Вось дзве пры­чы­ны, якія раз­бу­ры­лі дзяр­жа­ву», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўпэў­не­ны, што якім бы ні быў стан эка­но­мі­кі ў дзяр­жа­ве, ме­на­ві­та ка­руп­цыя з'яў­ля­ец­ца той ір­жой, якая бу­дзе раз'­ядаць усё.

Га­лоў­наежа­дан­не і здоль­насць пра­ца­ваць

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­ўва­жыў, што га­лоў­нае зна­чэн­не мае на­ват не вы­со­кі ўзро­вень ве­даў у мо­мант па­ступ­лен­ня, а жа­дан­не і здоль­насць пра­ца­ваць, да­бі­вац­ца вы­ні­ку ў пра­цэ­се ву­чо­бы. «Ці па­трэб­ны пад­бор, мэ­та­выя на­кі­ра­ван­ні. Бо лёг­ка вы­зна­чыць бу­ду­ча­га пе­да­го­га, бу­ду­ча­га ва­ен­на­га, які б га­на­рыў­ся тым, што ён но­сіць па­го­ны, што ён бу­дзе аба­ра­няць Ра­дзі­му, — лі­чыць Прэ­зі­дэнт. — Мы хо­чам кан­крэт­ную пра­цу пад­мя­ніць ней­кай праф­ары­ен­та­цы­яй, бал­бат­нёй. А на са­мой спра­ве ні­чо­га гэ­та­га не бу­дзе. Усё як бы­ло, так і за­ста­нец­ца».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў пад­па­рад­ка­ван­ні мно­гіх мі­ніс­тэр­стваў ёсць свае про­філь­ныя ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі, якія ў свой час бы­ло вы­ра­ша­на па­кі­нуць ме­на­ві­та ў гэ­тых ве­дам­ствах, а не пе­ра­да­ваць Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі. «Але вы і ад­ка­жа­це за на­паў­нен­не гэ­тых ВНУ. Вось га­лоў­ная ва­ша за­да­ча», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар, звяр­та­ю­чы­ся да пры­сут­ных мі­ніст­раў. Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў у пы­тан­ні мэ­та­ва­га на­бо­ру зай­мац­ца кан­крэт­най спра­вай: «Да­мо­ві­лі­ся з баць­ка­мі, з дзяў­чы­най або хлоп­цам: хо­чаш быць на­стаў­ні­кам — вось та­бе мэ­та­вае на­кі­ра­ван­не, ты па­ві­нен здаць эк­за­мен. Я не ка­жу — атры­маць там най­вы­шэй­шы бал».

На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, пэў­ную до­лю ад­каз­нас­ці па­він­на нес­ці шко­ла, дзе на­стаў­ні­кі ма­юць маг­чы­масць дас­ка­на­ла вы­зна­чыць здоль­нас­ці кож­на­га з вуч­няў. «І гэ­тую сіс­тэ­му трэ­ба ства­рыць, каб ды­рэк­тар з на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра шко­лы, пад­піс­ва­ю­чы на­кі­ра­ван­не, ра­зам ад­каз­ва­лі за гэ­тае дзі­ця. І каб яно, пад­пі­саў­шы да­га­вор, скон­чыў­шы ВНУ, вяр­ну­ла­ся ту­ды, ку­ды нам трэ­ба. І я ўпэў­не­ны, што мы там зной­дзем вель­мі шмат лю­дзей і для ва­ен­ных, і для пе­да­го­гаў, і гэ­тая праб­ле­ма зды­мец­ца раз і на­заў­сё­ды», — рэ­зю­ма­ваў Прэ­зі­дэнт.

Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, сіс­тэ­ма ра­бо­ты па пры­ёме ў ВНУ і ССНУ па­він­на ўліч­ваць су­час­ныя рэа­ліі. Ва ўмо­вах іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця эка­но­мі­кі рас­це по­пыт на ква­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў. Там, дзе ра­ней спраў­ляў­ся тэх­нік або прак­тык, сён­ня па­трэб­ны ін­жы­нер. Та­му ў Бе­ла­ру­сі, як і ў ін­шых раз­ві­тых кра­і­нах, ад­бы­ва­ец­ца па­сту­по­вы пе­ра­ход да ма­са­вай вы­шэй­шай аду­ка­цыі. «Якой гэ­та вы­шэй­шая аду­ка­цыя па­він­на быць — тэ­ма асоб­най спе­цы­яль­най гу­тар­кі, але ў пры­ват­нас­цях мы ўжо вы­зна­чы­лі­ся. Мною да­ва­лі­ся да­ру­чэн­ні ад­па­вед­ным служ­бо­вым асо­бам аб тым, што мы па­він­ны адап­та­ваць вы­шэй­шую аду­ка­цыю і па тэр­мі­нах, і па змес­це да па­тра­ба­ван­няў сён­няш­ня­га дня», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што га­вор­ка, у пры­ват­нас­ці, ідзе аб не­аб­ход­нас­ці па­шы­рэн­ня вы­твор­чай прак­ты­кі пад­час ву­чо­бы, каб, з ад­на­го бо­ку, пад­рых­та­ваць сту­дэн­таў і на­ву­чэн­цаў да бу­ду­чай пра­цы, а з дру­го­га — даць маг­чы­масць аца­ніць усе плю­сы і мі­ну­сы абра­най пра­фе­сіі. Гэ­та да­зво­ліць ма­ла­дым лю­дзям ра­ней зра­зу­мець, што яны, маг­чы­ма, зра­бі­лі па­мыл­ку ў вы­ба­ры спе­цы­яль­нас­ці, і знай­сці са­бе пры­мя­нен­не ў ін­шай сфе­ры.

«Мы да­мо­ві­лі­ся, што без рэ­ва­лю­цый, на­ско­каў і аб­ва­лаў бу­дзем удас­ка­наль­ваць сіс­тэ­му вы­шэй­шай аду­ка­цыі, пад­чыс­цім пра­гра­мы, пры­бя­ром усё ліш­няе, што ча­ла­ве­ку не трэ­ба бу­дзе ў жыц­ці на­огул. Па­спра­бу­ем па­зба­віц­ца ад та­кіх на­стро­яў, як здаў за­лік або эк­за­мен. Ацэн­ку ў за­лі­коў­цы па­ста­ві­лі — і дзя­куй бо­гу. А на­заўт­ра ўсё за­быў­ся. Та­му, уліч­ва­ю­чы наш во­пыт, мы па­він­ны пры­вес­ці вы­шэй­шую аду­ка­цыю ў ад­па­вед­насць з па­тра­ба­ван­ня­мі сён­няш­ня­га дня», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, ву­чыць абы-ча­му, а тым больш не­па­трэб­на­му, сот­ні ты­сяч ма­ла­дых лю­дзей, у нас, па мен­шай ме­ры, для гэ­та­га ня­ма срод­каў.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­пя­рэ­дзіў, што тры­мае гэ­тае пы­тан­не на кант­ро­лі і да­ру­чыў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, а так­са­ма стар­шы­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Ана­то­лю Ру­бі­на­ву за­пла­на­ваць з удзе­лам Прэ­зі­дэн­та сур'­ёз­нае кант­роль­нае ме­ра­пры­ем­ства на вы­шэй­на­зва­ную тэ­му, дзе ад­каз­ныя асо­бы зда­дуць спра­ва­зда­чу аб пра­ве­дзе­най рабоце.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­кра­нуў і праб­ле­мы пры­цяг­нен­ня абі­ту­ры­ен­таў не толь­кі ў ВНУ, але так­са­ма ў ву­чы­лі­шчы, ка­ле­джы і тэх­ні­ку­мы, якія рых­ту­юць кад­ры ра­бо­чых і спе­цы­я­ліс­таў ся­рэд­ня­га звя­на. «Сён­ня трэ­ба кроп­ка­ва, пры­цэль­на зма­гац­ца за кож­на­га сту­дэн­та і на­ву­чэн­ца. Ад­нак мы не ўліч­ва­ем гэ­тыя аб­ста­ві­ны пры ар­га­ні­за­цыі ўступ­най кам­па­ніі. На­прык­лад, у 2013 го­дзе з-за па­вы­шэн­ня ніж­ня­га па­ро­га­ва­га зна­чэн­ня тэс­та­ва­га ба­ла ка­ля 36% усіх абі­ту­ры­ен­таў не бы­лі да­пу­шча­ны да кон­кур­су», — за­ўва­жыў Прэ­зі­дэнт. Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, ад­ным са срод­каў па­вы­шэн­ня пры­ваб­нас­ці вост­ра­дэ­фі­цыт­ных спе­цы­яль­нас­цяў маг­ло б стаць увя­дзен­не да­дат­ко­вых прэ­фе­рэн­цый для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. У су­вя­зі з гэ­тым ён па­ці­ка­віў­ся, што мо­гуць зра­біць у гэ­тым кі­рун­ку ар­га­ні­за­цыі і мяс­цо­выя ўла­ды.

Акра­мя та­го, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ста­віў пы­тан­не аб не­аб­ход­нас­ці ў прын­цы­пе зме­ны пра­ві­лаў пры­ёму і іх якас­ці. «Ка­лі прын­цы­по­ва ні­чо­га не мя­ня­ец­ца, ці трэ­ба на­огул пры­маць но­вую рэ­дак­цыю гэ­тых пра­ві­лаў і бу­да­ра­жыць лю­дзей? Ці за­бяс­пе­чаць яны якас­нае па­ляп­шэн­не пры­ём­най кам­па­ніі?» — па­ці­ка­віў­ся Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.