Навукоўцы Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі лазерна-аптычны тэрагерцавы спектрометр, які можна выкарыстоўваць у медыцыне, вытворчасці і сістэмах бяспекі. Гэты прыбор з'яўляецца для Беларусі ўнікальным. Яго выпраменьванне, у адрозненне ад рэнтгенаўскага, аптычнага і выпраменьвання ЗВЧ-дыяпазону, здольнае пранікаць скрозь вопратку, паперу, кардон, пластмасы (напрыклад, можна ўбачыць унутраную поласць зуба) — практычна праз усе рэчывы, акрамя металу. А галоўнае, на думку спецыялістаў, — гэта тое, што тэрагерцавае выпраменьванне бясшкоднае, у адрозненне ад рэнтгенаўскага.
На здымку: загадчык лабараторыі сістэм пераўтварэння светлавых палёў Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгій Сініцын дэманструе «бясшкодны рэнтген».
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.