ЗША маюць намер у бліжэйшыя дні накіраваць у Польшчу больш амерыканскіх знішчальнікаў F-16. У паведамленні Пентагона адзначаецца, што гэта — «толькі адно з бачных дзеянняў, якія былі зроблены ЗША» ў сувязі з развіццём падзей вакол Украіны. Раней ЗША накіравалі дадаткова шэсць F-15С Еаglе для ўзмацнення паветранай місіі ў краінах Балтыі. Акрамя таго, амерыканскі эсмінец USS Truхtоn быў накіраваны ў Чорнае мора. Самалёты-разведчыкі НАТА пачнуць патруляванне паветранай прасторы над Польшчай і Румыніяй, каб назіраць за сітуацыяй ва Украіне, перадаюць інфармагенцтвы. Прэс-сакратар НАТА паведаміў, што самалёты-разведчыкі будуць лятаць на мяжы з Украінай, аднак выключна над тэрыторыяй краін — членаў альянсу. Колькасць самалётаў, якія адправяцца на памежныя з Украінай тэрыторыі, не ўдакладняецца.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».