Вы тут

«Ча­ла­ве­ку па­трэб­на без­умоў­ная, някуп­ле­ная лю­боў»


Дэ­кан фа­куль­тэ­та пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця спе­цы­я­ліс­таў аду­ка­цыі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, док­тар псі­ха­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар Ула­дзі­мір ЯН­ЧУК — уні­каль­ны псі­хо­лаг. Та­му што ве­дае ад­ка­зы на ўсе пы­тан­ні. А ка­лі не ве­дае, то з за­да­валь­нен­нем да­ве­да­ец­ца. Ён умее і га­ва­рыць, і слу­хаць. І дзя­ка­ваць за кры­ты­ку. Мож­на да­во­лі доў­га пе­ра­ліч­ваць да­сяг­нен­ні ча­ла­ве­ка, яко­му аку­рат сён­ня спаў­ня­ец­ца 60 га­доў, а мож­на прос­та рас­пы­таць яго пра не­ка­то­рыя важ­ныя для жыц­ця кож­на­га з нас рэ­чы. Што і бы­ло зроб­ле­на.

— У якім на­строі вы су­стра­ка­е­це свой но­вы юбі­лей?

— Ві­даць, у доб­рым. Маё жыц­цё нель­га на­зваць бяс­хмар­ным. Я страч­ваў да­ра­гіх лю­дзей. Пе­ра­жы­ваў скла­да­ныя апе­ра­цыі. Ба­чыў вай­ну, ка­лі ад­па­чы­ваў у Аб­ха­зіі з жон­кай і дву­ма ма­лы­мі дзець­мі... Ад­нак я да­сяг­нуў вяр­шынь у на­ву­цы, за­слу­жыў пры­знан­не за мя­жой. Не так даў­но чы­таў лек­цыі ў Вя­лі­ка­бры­та­ніі і Ка­зах­ста­не. За­ста­ю­ся ўдзель­ні­кам шмат­лі­кіх між­на­род­ных кан­грэ­саў. На ад­но та­кое ме­ра­пры­ем­ства быў за­про­ша­ны ў якас­ці экс­пер­та па аб­мер­ка­ван­ні тэ­мы на­ладж­ван­ня дыя­ло­гу па­між Гер­ма­ні­яй і Ра­сі­яй — мя­не за­пра­сіў ра­сій­скі бок... Да­рэ­чы, тэ­ма дыя­ло­гу па­між гэ­ты­мі кра­і­на­мі до­сыць ці­ка­вая. Для мя­не ста­ла ад­крыц­цём, што ў пад­мур­ку ад­роз­нен­няў па­між кра­і­на­мі ха­ва­ец­ца пы­тан­не роз­на­сці кры­тыч­на­га мыс­лен­ня. Пас­ля Дру­гой су­свет­най у шко­лах Гер­ма­ніі па­ча­лі ўка­ра­няць пра­гра­му пе­ра­адо­лен­ня на­ступ­стваў на­цыз­му. З 4-га кла­са дзя­цей ву­чы­лі кры­тыч­на­му мыс­лен­ню — здоль­нас­ці га­ва­рыць тое, што ду­ма­еш, ад­каз­ваць за свае дзе­ян­ні, умен­ню слу­хаць ін­шых. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му нем­цы здоль­ныя спа­кой­на слу­хаць кры­ты­ку ў свой ад­рас і дзя­ка­ваць за кан­струк­тыў­ную кры­ты­ку. У рус­ка­га ча­ла­ве­ка кры­ты­ка заў­сё­ды вы­клі­кае агрэ­сію. Вось та­му ў тым лі­ку не атрым­лі­ва­ец­ца дыя­лог.

Я доб­ра ве­даю за­меж­ную лі­та­ра­ту­ру, ва­ло­даю анг­лій­скай мо­вай, і та­му мя­не па­ста­ян­на за­пра­ша­юць у якас­ці экс­пер­та роз­ныя кра­і­ны све­ту. Ле­тась я «на­ля­таў» 30 ты­сяч кі­ла­мет­раў. Браў удзел у між­на­род­ным пра­ек­це, які ахоп­лі­вае 78 кра­ін. У боль­шас­ці быў аса­біс­та — як да­след­чык. У мя­не ёсць і на­ву­ко­выя пуб­лі­ка­цыі, і ве­дан­не прад­ме­та на агуль­на­су­свет­ным узроў­ні. Ад­сюль та­кая рэ­флек­сія, што ты да­сяг­нуў мно­га­га. Сло­вам, твор­чы па­тэн­цы­ял вы­со­кі, за­па­тра­ба­ва­насць толь­кі рас­це.

— І ні­я­ка­га на­мё­ку на эма­цы­я­наль­нае вы­га­ран­не?

— Я гэ­тую праб­ле­му доб­ра ве­даю і дак­лад­на ска­жу, што гэ­та не пра мя­не. Эма­цы­я­наль­нае вы­га­ран­не, як і пра­фе­сій­ная дэ­фар­ма­цыя, ад­бы­ва­юц­ца, ка­лі ча­ла­век зна­хо­дзіц­ца ў ад­ным і тым жа ася­род­дзі, зай­ма­ец­ца ад­ным і тым жа. У мя­не ж вя­лі­кая коль­касць ася­род­дзяў, і на­ват пра­сто­ра не­аб­ме­жа­ва­ная. Кож­ны раз, ка­лі ты пе­ра­клю­ча­еш­ся, то пад­сіл­коў­ва­еш­ся. Мае дзе­ці не пай­шлі ма­ім шля­хам і мно­га­га да­сяг­ну­лі, а зна­чыць, на­шы з імі раз­мо­вы так­са­ма па­шы­ра­юць мае га­ры­зон­ты. Су­стрэ­чы з людзь­мі роз­ных пра­фе­сій, з роз­ны­мі по­гля­да­мі, зна­ём­ства з роз­ны­мі ар­хі­тэк­тур­ны­мі і пры­род­ны­мі фор­ма­мі — усё гэ­та во­ра­гі эма­цы­я­наль­най стом­ле­нас­ці. Фі­зіч­на ты мо­жаш стам­ляц­ца, але гэ­та кам­пен­су­ец­ца но­вы­мі ўра­жан­ня­мі. Што яшчэ важ­на — па­сту­по­ва ў мя­не з'я­ві­ла­ся та­ле­рант­насць, здоль­насць ра­да­вац­ца пос­пе­хам ін­шых.

— Вы ве­да­е­це яшчэ бе­ла­рус­кіх муж­чын, якія пе­ра­ся­ка­юць 60-га­до­вую мя­жу па­доб­на вам?

— Ся­род ма­іх зна­ё­мых шмат тых, хто не ду­мае пра ста­расць, у ка­го ёсць ідэі. Але праб­ле­ма, вя­до­ма, ёсць. І спра­ва не толь­кі ў тым, што на­шы муж­чы­ны хут­ка ста­рэ­юць, што ў іх ня­ма куль­ту­ры па­важ­лі­ва­га стаў­лен­ня да ся­бе, яны шмат вы­пі­ва­юць, ма­ла зай­ма­юц­ца спор­там і ў іх іс­тот­на менш маг­чы­мас­цяў для са­ма­рэа­лі­за­цыі. Каб муж­чы­ны жы­лі даў­жэй і лепш, ім трэ­ба бу­да­ваць ста­сун­кі з про­ці­лег­лым по­лам. Муж­чы­ны і жан­чы­ны ўво­гу­ле па­він­ны ці­ка­віц­ца ад­но ад­ным, па­ва­жаць ад­но ад­на­го, да­па­ма­гаць ад­но ад­на­му бяс­кон­ца па­шы­раць га­ры­зон­ты. Вель­мі важ­ны склад­нік жыц­ця — на­яў­насць куль­ту­ры дыя­ло­гу, пра які я ска­заў вы­шэй. У нас та­кой куль­ту­ры ня­ма. Дыя­ла­гіч­ныя ста­сун­кі — гэ­та пры­знан­не пра­ва на экс­клю­зіў­насць ін­ша­га, без­умоў­нае пры­няц­це гэ­та­га фак­та.

У нас ін­шая схе­ма: хто на ка­го ся­дзе... Як пра­ві­ла, жан­чы­ны імк­нуц­ца цяг­нуць на са­бе вель­мі мно­гае — ву­чац­ца, хо­дзяць на кур­сы, лек­цыі, кан­цэр­ты, зай­ма­юц­ца ўну­ка­мі. І пры гэ­тым на­ра­ка­юць на без­ыні­цы­я­тыў­ных муж­чын. Ча­сам муж­чы­на і мог бы да­лу­чыц­ца да гэ­та­га, але ж зма­га­ец­ца за сваю псеў­да­аў­та­но­мію. У вы­ні­ку па­між парт­нё­ра­мі з ця­гам ча­су на­рас­тае су­цэль­ная ня­на­вісць, і жы­вуць яны ра­зам толь­кі та­му, што «мет­ры» не дзе­ляц­ца. За мя­жой вы ўба­чы­це па­ры, дзе і ў 80 га­доў ста­вяц­ца ад­но да ад­на­го з пя­шчо­тай і са­праўд­най лю­боўю. Яны не са­ро­ме­юц­ца гэ­тых па­чуц­цяў.

Каб за­ха­ваць та­кія ста­сун­кі, трэ­ба быць эка­на­міч­на не­за­леж­ны­мі. Ад­нак па­трэб­ны і той са­мы дыя­лог, кры­тыч­нае мыс­лен­не, та­ле­рант­насць да ін­ша­га мер­ка­ван­ня. Наш ча­ла­век, ка­лі яму неш­та не па­да­ба­ец­ца, доў­га і ўпар­та маў­чыць. А мож­на ж спа­кой­на ска­заць: «Мне не па­да­ба­ец­ца тое і тое». А парт­нёр у ад­каз: «Дзя­куй, я і не па­ду­маў аб гэ­тым».

Трэ­ба бу­да­ваць ра­зам, дзя­ліц­ца, чар­га­ваць ро­лі, ці­ка­віц­ца парт­нё­рам і пры­маць яго. Бу­дзе­це ра­біць з ся­бе «гер­маф­ра­ды­та» — вы­нік бу­дзе сум­ным. Ідэа­льна, ка­лі муж­чы­на ня­се сваю муж­насць, а жан­чы­на жа­ноц­касць. Дыя­лог па­між імі зро­біць так, што яны бу­дуць да­паў­няць ад­но ад­на­го. У яе лепш бу­дзе атрым­лі­вац­ца тое, што ў яго не атрым­лі­ва­ец­ца, і на­ад­ва­рот. Та­кім чы­нам яны атры­ма­юць гар­мо­нію, і іх ста­не больш!

— А ча­ла­век на­огул мя­ня­ец­ца на пра­ця­гу жыц­ця? Або што ў дзя­цін­стве за­кла­дзе­на, тое і бу­дзе?

— Мо­жа мя­няц­ца, а мо­жа жыць па інер­цыі. Бія­ла­гіч­ная схе­ма «На­ша бу­ду­чы­ня — гэ­та на­ша мі­ну­лае» не­праў­дзі­вая. Га­лоў­нае — ма­ты­ва­ва­насць. Ка­лі вы ру­ха­е­це­ся ў ней­кім кі­рун­ку, то мож­на раз­ві­вац­ца бяс­кон­ца.

— А ка­лі і без гэ­та­га ру­ху доб­ра?

— Ад­сут­насць жа­дан­ня ру­хац­ца мо­жа ўказ­ваць на праб­ле­мы ў вы­ха­ван­ні. Ка­лі ма­ці па­ста­ян­на ўсё вы­ра­шае за дзі­ця (гэ­та на­зы­ва­ец­ца «гі­пер­апе­кай») — зна­чыць, дзі­ця вы­рас­це ін­фан­тыль­ным, не­са­ма­стой­ным. А за­да­ча баць­коў — вы­ха­ваць ча­ла­ве­ка, здоль­на­га на пад­ста­ве муд­рых па­рад пры­маць са­ма­стой­ныя ра­шэн­ні і нес­ці ад­каз­насць за іх пры­няц­це. Бу­дзе­це гі­пер­апя­каць, зна­чыць, бу­дзе­це пас­ля і ад­каз­ваць за ня­ўда­чы. Прос­та зна­ём­це з на­ступ­ства­мі, па­ка­жы­це граб­лі, на якія мож­на на­сту­піць. Урэш­це не за­вяз­вай­це шнур­кі на бо­тах, а ву­чы­це гэ­та­му.

Іна­чай ма­ці пас­ля мо­жа не здзіў­ляц­ца, з якой пры­чы­ны яе сын ажа­ніў­ся на ра­вес­ні­цы. Ін­фан­ты­лізм — гэ­та не тое, каб ад­на­знач­на доб­ра ці дрэн­на. Гэ­та ін­ды­ка­тар та­го, што ча­ла­век не здоль­ны знай­сці агуль­ную мо­ву з ра­вес­ні­ка­мі, адап­та­вац­ца ў сва­ім ася­род­дзі. А вось гэ­та дрэн­на, па­коль­кі ў бу­ду­чым усё роў­на да­вя­дзец­ца вы­ра­шаць праб­ле­мы і мець ста­сун­кі з ра­вес­ні­ка­мі.

Лепш за ўсё здзіў­ляй­це дзі­ця, раз­ві­вай­це адно ад­наго. Чы­тай­це тое, што яму ці­ка­ва, — у вас бу­дуць агуль­ныя тэ­мы для раз­мо­вы. Баў­це час ра­зам (ці­ка­выя гуль­ні, спорт) і вы ста­не­це экс­пер­там, за­ва­ю­е­це аў­та­ры­тэт. Бо шмат тых ве­даў, які­мі вы ва­ло­да­е­це, доў­гі час не­ак­ту­аль­ныя для ва­ша­га дзі­ця­ці.

— Што трэ­ба, каб вы­рас­ці яшчэ і шчас­лі­вым?

— Шчас­це вель­мі ін­ды­ві­ду­аль­нае, заў­сё­ды пры­вя­за­нае да кан­крэт­най сіс­тэ­мы ка­ар­ды­нат. На маю дум­ку, шчас­це па сва­ёй пры­ро­дзе — па­няц­це са­цы­яль­нае. Яно заў­сё­ды ў ін­шых, ка­лі та­бе ся­род іх кам­форт­на, ка­лі ты ба­чыш сваю за­па­тра­ба­ва­насць. Ча­ла­ве­ку па­трэб­ны гле­да­чы. Вы зра­бі­лі ма­кі­яж — па­трэб­ны гле­да­чы, каб аца­ніць яго. Ня­ма апла­дыс­мен­таў, зна­чыць, вы бу­дзе­це ад­чу­ваць дыс­кам­форт. На­пі­са­лі ар­ты­кул — ён па­ві­нен атры­маць са­цы­яль­нае ад­аб­рэ­нне. Ка­лі гэ­та­га ня­ма, зна­чыць, ён вам пе­ра­ста­не па­да­бац­ца. У жан­чын біз­нес-элі­ты ёсць па­са­да, гро­шы, дзі­ця ад пер­ша­га шлю­бу, а яна вые па на­чах... ад адзі­но­ты. Ад­чу­ван­не шчас­ця дак­лад­на не звя­за­на з ма­тэ­ры­яль­ны­мі вы­го­да­мі. Стак­гольм — го­рад адзі­но­ты і су­іцы­даў. Там вы­со­кі ма­тэ­ры­яль­ны ўзро­вень і не­ве­ра­год­ная за­мкнё­насць лю­дзей.

— Ча­му ж шмат гле­да­чоў з апла­дыс­мен­та­мі, але на ад­лег­лас­ці, не за­мя­ня­юць нам ад­на­го, які па­ста­ян­на пе­рад ва­чы­ма?

— Нам не­аб­ход­ны той, з кім мы мо­жам быць са­мі­мі са­бой, ка­му пры­зна­ем­ся ў не­чым па­та­ем­ным, у чыю ка­мі­зэль­ку па­пла­чам... Ка­лі та­ко­га ча­ла­ве­ка ня­ма, то гра­мад­ства нас не ра­туе. Не­маў­ля дае нам шмат праб­лем, але дае і ад­чу­ван­не шчас­ця. З-за без­умоў­най, ня­куп­ле­най лю­бо­ві. Ад­сюль тра­ге­дыя ба­га­тых, па­спя­хо­вых у ва­чах гра­мад­ства лю­дзей, якіх ад­ной­чы зна­хо­дзяць мёрт­вы­мі ад нар­ка­тыч­най пе­ра­да­зі­роў­кі. Ча­ла­ве­ку па­трэб­на цеп­лы­ня і пад­трым­ка. Ка­лі ў нас гэ­та бы­ло і мы гэ­та страч­ва­ем, то фі­зіч­на ад­чу­ва­ем «дзір­кі» ў са­бе.

— Што ра­біць, ка­лі гра­мад­ства ка­жа «нель­га», а ты па­ру­ша­еш гэ­та?

— Са­цы­яль­ныя нор­мы не ста­тыч­ныя. Гэ­та тое, аб чым лю­дзі да­маў­ля­юц­ца на ней­кі час. І, у прын­цы­пе, лю­дзі як да­мо­ві­лі­ся, так мо­гуць і пе­ра­мо­віц­ца. Дзя­ку­ю­чы дыя­ло­гу.

— І як жа вы­пра­ца­ваць ра­шэн­не, здоль­нае за­да­во­ліць роз­ныя ба­кі?

— Звы­чай­на ра­шэн­не пры­ма­ец­ца па во­лі боль­шас­ці. Мен­шасць за­ста­ец­ца ні з чым і прос­та ча­кае пра­ва­лу боль­шас­ці. Ад­нак іс­нуе ін­шая схе­ма. У раз­ві­тых за­ход­ніх кра­і­нах за­ся­родж­ва­юць ува­гу на мен­шас­цях. Та­му што боль­шасць мо­жа і па­мы­ляц­ца. Ме­на­ві­та мен­шасць пад­бух­тор­вае да боль­шай пра­ду­ма­нас­ці. Гэ­та ёсць пра­грэ­сіў­нае раз­віц­цё. На­яў­насць роз­ных ра­шэн­няў, вя­лі­кай коль­кас­ці ра­шэн­няў — гэ­та доб­ра. Мы ра­бі­лі так, але ці­ка­ва зра­біць і іна­чай... Тое ж са­мае па­він­на быць, ска­жам, і ў сек­су­аль­ных ад­но­сі­нах па­ры. Ка­лі вы не са­ро­ме­е­це­ся ад­но ад­на­го, па­між ва­мі ёсць да­вер, то вы па­ста­ян­на шу­ка­е­це неш­та но­вае, экс­пе­ры­мен­ту­е­це, а ка­лі гэ­та­га ня­ма, зні­кае ці­ка­васць.

У Еў­ро­пе пад­трым­лі­ва­юць, ска­жам, го­ма­сек­су­аль­ную мен­шасць. У маі я звы­чай­на бы­ваю ў Лон­да­не. На­зі­раў не­як, як пра­хо­дзіць гей-па­рад: яр­кае ві­до­ві­шча, вя­сё­лыя, рас­фар­ба­ва­ныя лю­дзі. І ні ў ка­го, хто на­зі­рае за гэ­тым па­ра­дам збо­ку, не ўзні­кае жа­дан­ня кі­нуць ка­мень ва ўдзель­ні­каў па­ра­да. У Ра­сіі та­кую та­ле­рант­насць уя­віць не­маг­чы­ма. Там прос­та за­ба­ра­ня­юць, а зна­чыць, з'я­ва ідзе ў пад­пол­ле, ста­но­віц­ца за­гад­ка­вай, чым пры­цяг­вае боль­шую ўва­гу.

Сфар­мі­ра­ваць та­ле­рант­насць вель­мі ня­прос­та. І па­чы­наць трэ­ба з дзі­ця­ча­га сад­ка. Ува­гу дзя­цей трэ­ба ары­ен­та­ваць не на асаб­лі­вас­ці фі­зіч­на­га і псі­хіч­на­га раз­віц­ця ін­шых дзя­цей, а на тое, што пе­рад та­бой — доб­ры хлоп­чык, які ўмее тое і тое.

— Дыя­лог азна­чае аб­са­лют­ную ад­сут­насць за­ба­рон?

— За­ба­ро­на — са­мая ту­пі­ко­вая рэч. Мож­на толь­кі аб­мя­жоў­ваць. Ад­нак аб­мя­жоў­ваць шля­хам пе­ра­ка­нан­ня. Ска­жам, пра тыя ж го­ма­сек­су­аль­ныя па­ры. Яны мо­гуць вы­хоў­ваць дзя­цей, але трэ­ба ўлі­чыць, што та­кія дзе­ці на­ўрад ці змо­гуць пас­ля жыць у ге­тэ­ра­сек­су­аль­най па­ры. Заў­сё­ды трэ­ба па­каз­ваць на­ступ­ствы.

— У якім дыя­ло­гу вы ха­це­лі б за­раз узяць удзел?

— Я ха­цеў бы су­стрэц­ца з еў­ра­пей­скі­мі пар­ла­мен­та­ры­я­мі ад­нос­на дыя­ло­гу па­між Еў­ро­пай і на­шай кра­і­най. Тут ёсць над чым пра­ца­ваць. Ад­нак па­куль блі­жэй­шая ці­ка­вая па­езд­ка — у Япо­нію, дзе я яшчэ не бы­ваў.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.