На віцебскім аўтавакзале з-за падазрэння на наяўнасць выбуховага ўстройства эвакуявалі каля 400 чалавек.
— А шостай гадзіне вечара ў Чыгуначны РАУС Віцебска паступіла паведамленне аб тым, што ў будынку аўтавакзала выяўлена кардонная скрынка невядомага паходжання. На месца здарэння неадкладна прыбылі следчыя Віцебскага гарадскога аддзела Следчага камітэта, супрацоўнікі міліцыі, МНС, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, сапёрна-піратэхнічная група,— паведаміла Іна Гарбачова, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Высветлілася, што скрынка пустая і не ўяўляе небяспекі для навакольных. Прыкладна праз гадзіну работа аўтавакзала была поўнасцю адноўлена.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.