Вы тут

Раз­мер­ка­ван­не: ве­дай «пра­ві­лы гуль­ні»


Ці мож­на па­збег­нуць раз­мер­ка­ван­ня пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ? У якім па­рад­ку ўліч­ва­юц­ца пры раз­мер­ка­ван­ні за­пы­ты працадаў­цаў? Якая ве­ра­год­насць та­го, што пер­са­наль­ная за­яў­ка на вы­пуск­ні­ка бу­дзе за­да­во­ле­на? Ці маг­чы­мае раз­мер­ка­ван­не ў пры­ват­ную кам­па­нію? Ці аба­вя­за­ны най­маль­нік за­бяс­печ­ваць ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та жыл­лём? Усе гэ­тыя пы­тан­ні ў блі­жэй­шыя ме­ся­цы бу­дуць як ні­ко­лі ак­ту­аль­ныя для сту­дэн­таў вы­пуск­ных кур­саў — па­коль­кі ў са­ка­ві­ку ў ВНУ рас­па­чы­на­ец­ца раз­мер­ка­ван­не бу­ду­чых ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Пра ўсе ню­ан­сы пра­цэ­ду­ры раз­мер­ка­ван­ня чы­та­чам «Чыр­вон­кі» рас­каз­вае на­мес­нік стар­шы­ні ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­ман ДА­ПІ­РА.

Якім чы­нам вы­зна­ча­ец­ца чарговасць раз­мер­ка­ван­ня студэнтаў?

Ра­шэн­не аб раз­мер­ка­ван­ні вы­пуск­ні­ка пры­ма­ец­ца з улі­кам вы­ні­каў яго па­спя­хо­вас­ці, удзе­лу ў на­ву­ко­ва-да­след­чай дзей­нас­ці, гра­мад­скай ра­бо­це, мес­ца пра­хо­джан­ня вы­твор­чай і пе­рад­дып­лом­най прак­ты­кі, ста­ну зда­роўя, ся­мей­на­га ста­но­ві­шча і мес­ца жы­хар­ства сям'і, рэ­ка­мен­да­цыі ўста­но­вы аду­ка­цыі аб най­больш мэ­та­згод­ным на­кі­ра­ван­ні вы­пуск­ні­ка на пра­цу і яго аса­біс­тых па­жа­дан­няў.

Вы­пуск­нік, які раз­мяр­коў­ва­ец­ца ў лі­ку пер­шых, тэ­а­рэ­тыч­на мае пе­ра­ва­гу ў вы­ба­ры бу­ду­ча­га мес­ца пра­цы, па­коль­кі коль­касць за­явак, з якіх ён мо­жа вы­бі­раць, у яго на­шмат боль­шая. Але іс­нуе і па­няц­це чар­го­вас­ці за­явак.

Пе­ра­важ­нае пра­ва на за­да­валь­нен­не сва­ёй па­трэ­бы ў спе­цы­я­ліс­тах мае ба­за­вая ар­га­ні­за­цыя. Гэ­та струк­ту­ра, якая за­клю­чае да­га­вор з уста­но­вай аду­ка­цыі аб уза­е­ма­дзе­ян­ні і, ад­па­вед­на, бя­рэ на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы па за­бес­пя­чэн­ні сту­дэн­таў пра­цоў­ны­мі мес­ца­мі для прак­ты­кі і пра­ца­ўлад­ка­ван­ня ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Згод­на з да­га­во­рам, ба­за­вая ар­га­ні­за­цыя мо­жа аказ­ваць да­па­мо­гу і ў ар­га­ні­за­цыі ву­чэб­на­га пра­цэ­су — на­прык­лад, ства­рэн­ні на прад­пры­ем­стве ка­фед­раў.

Ра­ней ка­мі­сія па раз­мер­ка­ван­ні па­він­на бы­ла ў пер­шую чар­гу за­да­валь­няць за­яў­кі ад дзяр­жаў­ных ар­га­ні­за­цый і ар­га­ні­за­цый з дзяр­жаў­най до­ляй улас­нас­ці ў ста­тут­ных фон­дах. А «ба­за­вая ар­га­ні­за­цыя» — па­няц­це больш шы­ро­кае: гэ­та мо­гуць быць і ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы, і рэ­зі­дэн­ты Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, і тыя ж бюд­жэт­ныя ар­га­ні­за­цыі.

Пры на­яў­нас­ці не­каль­кіх ба­за­вых ар­га­ні­за­цый за­да­валь­нен­не іх па­трэ­бы ў спе­цы­я­ліс­тах па­він­на весціся ў па­рад­ку чар­го­вас­ці, якая бу­дзе вы­зна­чац­ца зы­хо­дзя­чы з да­ты за­клю­чэн­ня ад­па­вед­ных да­га­во­раў аб уза­е­ма­дзе­ян­ні.

Пас­ля за­да­валь­нен­ня па­трэб у спе­цы­я­ліс­тах не­па­срэд­ных за­каз­чы­каў кад­раў раз­мер­ка­ван­не вы­пуск­ні­коў мо­жа праводзіцца ў ад­па­вед­нас­ці з атры­ма­най спе­цы­яль­нас­цю і пры­свое­най ква­лі­фі­ка­цы­яй у ін­шыя ар­га­ні­за­цыі — на пад­ста­ве іх пісь­мо­вых за­пы­таў. Пер­са­наль­ныя за­яў­кі

бу­дуць за­да­валь­няц­ца або ў вы­пад­ку ад­сут­нас­ці за­явак ад не­па­срэд­ных за­каз­чы­каў кад­раў, або ў вы­пад­ку на­яў­нас­ці та­ко­га важ­на­га ар­гу­мен­та, як пра­хо­джан­не вы­пуск­ні­ком прак­ты­кі на пэў­ным прад­пры­ем­стве ці ў ар­га­ні­за­цыі. Ад­нак га­ран­тыі, што пер­са­наль­ная за­яў­ка бу­дзе за­да­во­ле­на, усё ж ня­ма.

Да та­го ж у пер­са­наль­най за­яў­цы па­він­на быць дак­лад­на пра­пі­са­на, на якую па­са­ду бя­руць вы­пуск­ні­ка, і ка­лі пра­па­на­ва­ная па­са­да не ад­па­вя­дае про­фі­лю атры­ма­най спе­цы­яль­нас­ці, то та­кую за­яў­ку мо­гуць пра­іг­на­ра­ваць.

Вы­пуск­ні­кам не па­шко­дзіць так­са­ма на­га­даць, што раз­мер­ка­ван­не — гэ­та пра­ца­ўлад­ка­ван­не па спе­цы­яль­нас­ці. Ад­нак ка­лі за­явак менш, чым вы­пуск­ні­коў, то вы­пуск­ні­ку мо­гуць пра­па­на­ваць пра­ца­ўлад­ка­ван­не не зу­сім па яго спе­цы­яль­нас­ці. У праф­са­ю­зе па­пя­рэдж­ва­юць, што раз­мер­ка­вац­ца не зу­сім па спе­цы­яль­нас­ціпра­сцей, чым за­тым пе­ра­раз­мер­ка­вац­ца. І гэ­та так­са­ма трэ­ба мець на ўва­зе. Ка­лі ка­мі­сія не мо­жа пра­да­ста­віць вы­пуск­ні­ку пра­цу па спе­цы­яль­нас­ці, то па­він­на вы­даць яму да­вед­ку аб сва­бод­ным пра­ца­ўлад­ка­ван­ні.

Хто пад­ля­гае аба­вяз­ко­ва­му размер­ка­ван­ню?

Усе, хто пра­ву­чыў­ся на дзён­най бюд­жэт­най фор­ме на­ву­чан­ня не менш за па­ло­ву ад агуль­на­га тэр­мі­ну на­ву­чан­ня. Гэ­та зна­чыць, што сту­дэнт, які на­ву­чаў­ся за кошт бюд­жэт­ных срод­каў і быў ад­лі­ча­ны, на­прык­лад, на трэ­цім-чац­вёр­тым кур­се, а за­тым ад­на­віў­ся і да­вуч­ваў­ся ўжо за кошт улас­ных срод­каў, так­са­ма мо­жа быць раз­мер­ка­ва­ны. Пры гэ­тым тэр­мін пра­цы па раз­мер­ка­ван­ні не змян­ша­ец­ца пра­пар­цы­я­наль­на ча­су на­ву­чан­ня за кошт улас­ных срод­каў. Гэ­та зна­чыць, што вы­пуск­нік бу­дзе аба­вя­за­ны ад­пра­ца­ваць па раз­мер­ка­ван­ні два га­ды, як і яго ад­на­курс­ні­кі-«бюд­жэт­ні­кі». А вось пры раз­лі­ку су­мы, якую вы­пуск­нік аба­вя­за­ны бу­дзе вяр­нуць дзяр­жа­ве ў якас­ці кам­пен­са­цыі за сваё не­жа­дан­не пра­ца­ваць па раз­мер­ка­ван­ні, га­ды яго плат­на­га на­ву­чан­ня ўклю­чац­ца не бу­дуць.

Ка­лі сту­дэнт больш за па­ло­ву тэр­мі­ну ву­чыў­ся за кошт бюд­жэт­ных срод­каў, а за­тым пе­ра­вёў­ся на плат­нае за­воч­нае ад­дзя­лен­не, то ён так­са­ма трап­ляе пад раз­мер­ка­ван­не. За вы­клю­чэн­нем вы­пад­ку, ка­лі ён ужо пра­цуе па сва­ёй спе­цы­яль­нас­ці

Ці мож­на «ад­ку­піц­ца» ад раз­мер­ка­ван­ня?

Вы­пуск­нік мае пра­ва ад­мо­віц­ца ад ра­бо­ты па раз­мер­ка­ван­ні (пе­ра­раз­мер­ка­ван­ні) ці на­кі­ра­ван­ні і доб­ра­ах­вот­на вяр­нуць дзяр­жа­ве срод­кі, вы­дат­ка­ва­ныя на яго пад­рых­тоў­ку. Зра­біць гэ­та мож­на яшчэ на эта­пе раз­мер­ка­ван­ня. Вы­пуск­нік па­ві­нен звяр­нуц­ца па раз­лік су­мы срод­каў, вы­дат­ка­ва­ных на яго на­ву­чан­не. Пас­ля ўня­сен­ня срод­каў ён мо­жа атры­маць да­вед­ку аб сва­бод­ным пра­ца­ўлад­ка­ван­ні. У тым вы­пад­ку, ка­лі ма­ла­ды спе­цы­я­ліст не пры­сту­піў да пра­цы ці зволь­ніў­ся да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі і не жа­дае вяр­таць у бюд­жэт срод­кі доб­ра­ах­вот­на, гро­шы бу­дуць спа­га­няц­ца з яго ў су­до­вым па­рад­ку.

Што ра­біць, ка­лі вы­пуск­нік плануе па­сту­паць у ма­гіст­ра­ту­ру?

Ува­га! Па­ступ­лен­не на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня ў ма­гіст­ра­ту­ру пас­ля бюд­жэт­на­га на­ву­чан­ня ў ВНУ за­раз маг­чы­мае толь­кі пас­ля ад­пра­цоў­кі раз­мер­ка­ван­ня па вы­ні­ках на­ву­чан­ня на пер­шай сту­пе­ні ці пас­ля вяр­тан­ня срод­каў ад­па­вед­на не­ад­пра­ца­ва­на­му тэр­мі­ну.

Пры па­ступ­лен­ні ў ма­гіст­ра­ту­ру па­він­ны за­хоў­вац­ца тры асноў­ныя ўмо­вы, каб раз­мер­ка­ва­на­му вы­пуск­ні­ку не да­вя­ло­ся вяр­таць у бюд­жэт срод­кі за сваё на­ву­чан­не на пер­шай сту­пе­ні. Па-пер­шае, па­сту­піць у ма­гіст­ра­ту­ру не­аб­ход­на ў год за­кан­чэн­ня на­ву­чан­ня на пер­шай сту­пе­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі; па-дру­гое, на­ву­чан­не ў ма­гіст­ра­ту­ры па­він­на пра­хо­дзіць за кошт бюд­жэт­ных срод­каў і, па-трэ­цяе, да­пус­ка­ец­ца толь­кі дзён­ная фор­ма атры­ман­ня аду­ка­цыі. Фак­тыч­на гэ­та азна­чае, што па­сту­паць трэ­ба ў ма­гіст­ра­ту­ру дзяр­жаў­най уста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь на бюд­жэт­нае мес­ца. Пры ад­па­вед­нас­ці гэ­тым кры­тэ­ры­ям вы­пуск­нік змо­жа здаць сваё на­кі­ра­ван­не ва ўста­но­ву аду­ка­цыі, якая яму яго вы­да­ла, а пы­тан­ні раз­мер­ка­ван­ня вы­ра­шаць пас­ля па­спя­хо­ва­га за­кан­чэн­ня ма­гіст­ра­ту­ры.

Вы­пуск­нік ма­гіст­ра­ту­ры мо­жа быць раз­мер­ка­ва­ны на­но­ва аль­бо на­кі­роў­ва­ец­ца на ад­пра­цоў­ку па мес­цы пер­ша­га свай­го раз­мер­ка­ван­ня. Ка­лі пас­ля за­кан­чэн­ня на­ву­чан­ня на пер­шай сту­пе­ні ён ад­пра­ца­ваў адзін год і толь­кі за­тым па­сту­піў на дзён­ную фор­му на­ву­чан­ня ма­гіст­ра­ту­ры, то, ад­па­вед­на, яму не­аб­ход­на бу­дзе вы­бі­раць: ці су­мя­шчаць пра­цу з на­ву­чан­нем, што маг­чы­ма толь­кі пры ўмо­ве геа­гра­фіч­най бліз­ка­сці мес­ца пра­цы і ўста­но­вы аду­ка­цыі, ці вяр­таць дзяр­жа­ве срод­кі за адзін не­ад­пра­ца­ва­ны год. На жаль, пра­цоў­ным за­ка­на­даў­ствам не пра­ду­гле­джа­ны прэ­фе­рэн­цыі для ра­бот­ні­каў, якія су­мя­шча­юць пра­цу з на­ву­чан­нем у за­воч­най фор­ме атры­ман­ня аду­ка­цыі. Для тых, хто на­ву­ча­ец­ца на дзён­най фор­ме атры­ман­ня аду­ка­цыі, па мес­цы пра­цы мо­гуць па да­моў­ле­нас­ці з най­маль­ні­кам пра­да­ста­віць вод­пуск без утры­ман­ня. Гэ­та ак­ту­аль­на ў час зда­чы се­сіі, аба­ро­ны ма­гіс­тар­скай ды­сер­та­цыі і г.д. Маг­чы­ма, у ка­лек­тыў­ным да­га­во­ры ар­га­ні­за­цыі-най­маль­ні­ка ўста­ноў­ле­ны пэў­ныя да­дат­ко­выя га­ран­тыі для та­кой ка­тэ­го­рыі ра­бот­ні­каў.

Пры­ві­леі ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та

Са­мая га­лоў­ная пры­ві­лея — аба­ро­на ад зваль­нен­ня на пра­ця­гу двух га­доў. Ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там не ўста­наў­лі­ва­ец­ца вы­пра­ба­валь­ны тэр­мін. Най­маль­нік не мо­жа зволь­ніць ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та на асно­ве та­кой фар­му­лёў­кі, як «не­ад­па­вед­насць ра­бот­ні­ка зай­ма­е­май па­са­дзе ці вы­кон­ва­е­май ра­бо­це па пры­чы­не не­да­стат­ко­вай ква­лі­фі­ка­цыі».

Вы­пуск­ні­кі, якія пра­цу­юць не па мес­цы жы­хар­ства баць­коў у бюд­жэт­ных ар­га­ні­за­цы­ях, ма­юць пра­ва на атры­ман­не льгот­на­га крэ­ды­ту для на­быц­ця рэ­чаў пер­шай не­аб­ход­нас­ці. Ме­ды­кам і пе­да­го­гам, ра­бот­ні­кам аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су на пра­ця­гу пер­шых двух га­доў ра­бо­ты на­ле­жаць да­дат­ко­выя вы­пла­ты, уста­ноў­ле­ныя ад­па­вед­ны­мі нар­ма­тыў­ны­мі пра­ва­вы­мі ак­та­мі.

А вось пра­да­стаў­лен­не жыл­ля па мес­цы раз­мер­ка­ван­ня, на жаль, за­ка­на­даў­ства ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там не га­ран­туе. Мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны, а так­са­ма ар­га­ні­за­цыі пры не­да­стат­ко­вас­ці ўлас­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду мо­гуць вы­дзя­ляць срод­кі з мэ­тай кам­пен­са­цыі вы­дат­каў на найм жыл­ля. Але гэ­та іх пра­ва, а не аба­вя­зак. Адзі­ная га­ран­тыя ў гэ­тай сфе­ры, за­ма­ца­ва­ная на дзяр­жаў­ным узроў­ні, — пра­ва ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та, які пры­быў па мес­цы раз­мер­ка­ван­ня, пры­мац­ца на ўлік асоб, што ма­юць па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, без да­дат­ко­вых па­тра­ба­ван­няў па не­аб­ход­ным тэр­мі­не пра­жы­ван­ня ў ад­па­вед­ным на­се­ле­ным пунк­це. У тым лі­ку ў Мін­ску і Мін­скім ра­ё­не.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.