Вы тут

Па­ста­віць шко­ле «ды­яг­наз»


На вы­ні­ко­вай ка­ле­гіі га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч агу­чыў на­мер на­шай кра­і­ны да­лу­чыц­ца да між­на­род­на­га да­сле­да­ван­ня РІSА.

Тэс­ці­ра­ван­не РІSА лі­чыц­ца ад­ным з са­мых аў­та­ры­тэт­ных да­сле­да­ван­няў якас­ці аду­ка­цыі ў све­це. Ідэя яго пра­вя­дзен­ня ўзнік­ла ў ся­рэ­дзі­не 1990‑х га­доў: ме­на­ві­та та­ды экс­пер­ты ў га­лі­не аду­ка­цыі пра­па­на­ва­лі рас­пра­ца­ваць уні­вер­саль­ныя тэс­ты для 15‑га­до­вых пад­лет­каў, якія б да­зво­лі­лі пра­вя­раць не столь­кі ака­дэ­міч­ныя да­сяг­нен­ні на­ву­чэн­цаў, коль­кі іх умен­не пра­ца­ваць з ін­фар­ма­цы­яй і рэ­аль­ныя жыц­цё­выя кам­пе­тэн­цыі. Гэ­та да­зво­лі­ла б вы­зна­чыць, ці вы­кон­вае аду­ка­цыя сваю асноў­ную функ­цыю — пад­рых­тоў­ку да са­ма­стой­на­га жыц­ця. Да­сле­да­ван­ні пра­вод­зяц­ца па пра­вер­цы ма­тэ­ма­тыч­най, пры­ро­да­знаў­ча­на­ву­ко­вай і чы­тац­кай адукаванасці.

Жыц­цё­выя за­дач­кі

Па мер­ка­ван­ні экс­пер­таў РІSА, атры­ман­не ў шко­ле кан­крэт­ных ве­даў, без­умоў­на, вель­мі важ­нае, але вы­ка­ры­стан­не гэ­тых ве­даў у да­рос­лым жыц­ці за­ле­жыць ад на­бы­тых у школь­ныя га­ды на­вы­каў. У жыц­ці кан­крэт­ныя ве­ды — ска­жам, та­кія, як наз­вы рас­лін і жы­вё­л — ма­юць мен­шую каш­тоў­насць, чым ра­зу­мен­не гла­баль­ных праб­лем, звя­за­ных са спа­жы­ван­нем энер­гіі, бія­ла­гіч­най раз­на­стай­нас­цю і ча­ла­ве­чым зда­роў­ем. Ма­ла прос­та ве­даць фак­ты і пра­ві­лы. Трэ­ба ўмець іх вы­ка­рыс­тоў­ваць — на­прык­лад, для та­го, каб зра­зу­мець га­зет­ны ар­ты­кул пра гла­баль­нае па­цяп­лен­не ці раз­гле­дзець ма­ні­пу­ля­цыю з ліч­ба­мі. Звы­чай­на за­дан­ні ў тэс­тах па­бу­да­ва­ны на сі­ту­а­цы­ях, якія аў­та­ры бя­руць з рэ­аль­на­га жыц­ця. Та­кім чы­нам пра­вя­ра­ец­ца здоль­насць вуч­няў уста­наў­лі­ваць пры­чын­на-вы­ні­ко­выя су­вя­зі, іх умен­не су­па­стаў­ляць фак­ты і ана­лі­за­ваць, да­сле­ду­ец­ца іх здоль­насць хут­ка пры­маць ра­шэн­ні.

Да­сле­да­ван­не РІSА пра­во­дзіц­ца кож­ныя тры га­ды, а за­тым на пра­ця­гу яшчэ ад­на­го го­да ана­лі­зу­юц­ца вы­ні­кі тэс­таў, перш чым яны бу­дуць прад­стаў­ле­ны су­свет­най гра­мад­скас­ці. Пер­шы рэй­тынг быў скла­дзе­ны ў 2000 го­дзе. Вы­ні­кі апош­ня­га агу­ча­ны ў снеж­ні 2013 го­да.

У да­сле­да­ван­ні, пра­ве­дзе­ным у 2012 го­дзе, пры­ня­лі ўдзел школь­ні­кі з 65 кра­ін і тэ­ры­та­ры­яль­ных утва­рэн­няў. На дум­ку ды­рэк­та­ра Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў Мі­ка­лая ФЯСЬ­КО­ВА, та­кую ці­ка­васць да пра­гра­мы РІSА мож­на па­тлу­ма­чыць тым, што да­сле­да­ван­ні да­зва­ля­юць вы­зна­чыць стан аду­ка­цыі па­вод­ле між­на­род­ных стан­дар­таў. Не ста­но­віц­ца пе­ра­шко­дай на­ват тое, што пра­цэ­ду­ра пра­вя­дзен­ня да­сле­да­ван­няў не толь­кі скла­да­ная, але і ня­тан­ная.

— У мно­гіх кра­і­нах аб­вя­шчэн­не вы­ні­каў РІSА ста­но­віц­ца ад­ной з га­лоў­ных па­дзей для на­цы­я­наль­най сістэмы аду­ка­цыі. І ка­лі кра­і­на аказ­ва­ец­ца вель­мі да­лё­ка ад су­свет­ных лі­да­раў, гэ­та раз­гля­да­ец­ца ні больш ні менш як на­цы­я­наль­ная па­гро­за і сіг­нал, што ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі трэ­ба тэр­мі­но­ва штось­ці змя­няць: пе­ра­гля­даць па­тра­ба­ван­ні да аду­ка­цый­ных стан­дар­таў, уно­сіць ка­рэк­ты­вы ў ву­чэб­ныя пра­гра­мы і пла­ны, змя­няць па­ды­хо­ды да вы­кла­дан­ня ву­чэб­ных дыс­цып­лін і г. д., — рас­па­вя­дае Мі­ка­лай Фясь­коў. — З лёг­кай ру­кі еў­ра­пей­скіх ме­не­джа­раў ад аду­ка­цыі з'я­віў­ся на­ват но­вы тэр­мін: РІSА-шок.

У чым сак­рэт?

 

На пра­ця­гу ўсіх цык­лаў да­сле­да­ван­няў лі­да­ра­мі вы­сту­па­юць кра­і­ны Ус­ход­няй і Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі: Сін­га­пур, Тай­вань, Ка­рэя, Япо­нія і ін­шыя. Амаль усе яны вы­зна­ча­юц­ца хут­кі­мі тэм­па­мі раз­віц­ця эка­но­мі­кі. Аб­са­лют­ным жа лі­да­рам, па­вод­ле вы­ні­каў да­сле­да­ван­няў, з'яў­ля­ец­ца Кі­тай (Шан­хай, Ган­конг і Ма­каа). Пры­чым кі­тай­скія пад­лет­кі дэ­ман­стру­юць ад­ноль­ка­ва вы­со­кія вы­ні­кі і ў ма­тэ­ма­тыч­най, і ў чы­тац­кай, і ў пры­ро­да­знаў­чай аду­ка­ва­нас­ці.

Мі­ка­лай Фясь­коў пад­крэс­лі­вае, што ў гэ­тых кра­і­нах ся­род на­цы­я­наль­ных пры­яры­тэ­таў аду­ка­цыя зай­мае па­чэс­нае мес­ца. А ў шко­лах доб­ра раз­ві­та про­філь­ная аду­ка­цыя. Так, у Сін­га­пу­ры вуч­няў стар­шых кла­саў ды­фе­рэн­цы­ру­юць як па­вод­ле здоль­нас­цяў, так і па іх твор­чых ін­та­рэ­сах. У 12‑га­до­вай ся­рэд­няй шко­ле Кі­тая знач­ная ўва­га на­да­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­на­му раз­віц­цю асо­бы вуч­ня. У шко­лах Шан­хая да­зва­ля­ец­ца пэў­ная гнут­касць у ар­га­ні­за­цыі і кі­ра­ван­ні аду­ка­цы­яй. Школь­ні­кі мо­гуць са­ма­стой­на вы­бі­раць не­ка­то­рыя ву­чэб­ныя кур­сы. На­стаў­ні­кі па­він­ны ўліч­ваць здоль­нас­ці, ін­та­рэ­сы і за­хап­лен­ні кож­на­га вуч­ня і ўся­ляк за­ах­воч­ваць іх да да­лей­ша­га раз­віц­ця.

Ся­род кра­ін Еў­ро­пы ста­біль­на вы­со­кія па­каз­чы­кі на пра­ця­гу ўся­го пе­ры­я­ду да­сле­да­ван­няў дэ­ман­струе Фін­лян­дыя. Пос­пех гэ­тай скан­ды­наў­скай кра­і­ны вы­клі­каў той са­мы РІSА-шок у кра­ін-су­се­дак з Паў­ноч­най Еў­ро­пы — Да­ніі, Шве­цыі і Нар­ве­гіі.

— У шко­лах Фін­лян­дыі знач­ная ўва­га на­да­ец­ца кам­пен­са­цый­ным ме­ра­пры­ем­ствам для вуч­няў з мен­шы­мі здоль­нас­ця­мі, — тлу­ма­чыць фін­скі фе­но­мен Мі­ка­лай Фясь­коў. — Чым не са­вец­кі во­пыт ра­бо­ты з ад­ста­ю­чы­мі школь­ні­ка­мі? У асно­ву аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су ў гэ­тай кра­і­не па­кла­дзе­ны ін­ды­ві­ду­аль­ны па­ды­ход да вуч­няў, пры­чым за за­сва­ен­не ву­чэб­на­га ма­тэ­ры­я­лу школь­ні­ка­мі ня­се ад­каз­насць ме­на­ві­та на­стаў­нік. Не­ра­зу­мен­не тэ­мы ўро­ка не лі­чыц­ца ві­ной на­ву­чэн­ца. Гэ­та свед­чыць толь­кі пра тое, што на­стаў­ні­кі (а іх, да­рэ­чы, у кла­­се два) на за­ня­тках не знай­шлі эфек­тыў­ныя пры­ёмы і ме­та­ды вы­кла­дан­ня.

За­слу­гоў­вае ўва­гі і сіс­тэ­ма аду­ка­цыі Поль­шчы. Па­каз­чы­кі гэ­тай кра­і­ны, якая пры­мае ўдзел у да­сле­да­ван­нях на пра­ця­гу ўсіх пя­ці цык­лаў, па­чы­на­ю­чы з 2000 го­да, вы­рас­лі па ўсіх трох кі­рун­ках на 30–45 ба­лаў. Ад­на з пры­чын та­ко­га пос­пе­ху тлу­ма­чыц­ца тым, што пад уплы­вам РІSА кра­і­на пра­вя­ла рэ­фор­му шко­лы. Тут ўсе ву­чэб­ныя пра­гра­мы ары­ен­та­ва­ныя на кам­пе­тэн­тас­ны па­ды­ход. Уво­гу­ле з еў­ра­пей­скіх кра­ін са­мы вя­лі­кі ры­вок па ўсіх кі­рун­ках зра­бі­лі ме­на­ві­та Поль­шча і Гер­ма­нія. Праў­да, апош­няя хоць і па­леп­шы­ла свае па­каз­чы­кі, але ўсё ж знач­на ад­стае і ад Фін­лян­дыі, і ад Поль­шчы.

Ста­біль­ныя вы­ні­кі на пра­ця­гу ўся­го пе­ры­я­ду да­сле­да­ван­няў дэ­ман­струе Ка­на­да. Вуч­ням стар­шых кла­саў два­нац­ца­ці­га­до­вай ся­рэд­няй шко­лы да­ец­ца пра­ва вы­ба­ру ву­чэб­ных прад­ме­таў для іх па­глыб­ле­на­га вы­ву­чэн­ня. У ву­чэб­ным пра­цэ­се знач­ная ўва­га на­да­ец­ца са­ма­стой­най ра­бо­це. Кож­ны школь­нік вы­кон­вае ін­ды­ві­ду­аль­нае за­дан­не, у ме­жах яко­га ён па­ві­нен не толь­кі пад­рых­та­ваць ней­кую ін­фар­ма­цыю па за­да­дзе­най тэ­ме, але і аба­ра­ніць рэ­фе­рат вус­на. Вы­ні­ко­вая ж ад­зна­ка па прад­ме­тах за курс ся­рэд­няй шко­лы — ін­тэ­гра­ва­ны па­каз­чык па­спя­хо­вас­ці вуч­ня — вы­стаў­ля­ец­ца за вус­ны эк­за­мен, твор­чы пра­ект і пісь­мо­выя ра­бо­ты, якія вы­кон­ва­лі­ся на пра­ця­гу ўсёй ву­чо­бы.

Га­лоў­нае — ат­мас­фе­ра

Якія яшчэ вы­сно­вы бы­лі зроб­ле­ны спе­цы­я­ліс­та­мі па вы­ні­ках РІSА 2012 го­да?

— Най­леп­шыя вы­ні­кі па­ка­за­лі кра­і­ны, якія зра­бі­лі стаў­ку на па­вы­шэн­не пра­фе­сі­я­на­ліз­му на­стаў­ні­каў. Спры­яль­ная аду­ка­цый­ная ат­мас­фе­ра і доб­рыя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны па­між на­стаў­ні­ка­мі і вуч­ня­мі больш эфек­тыў­ныя, чым рын­ка­выя ме­ха­ніз­мы, — рас­па­вя­дае на­мес­нік стар­шы­ні Та­ва­рыст­ва бе­ла­рус­кай мо­вы Та­ма­ра МАЦ­КЕ­ВІЧ. — Шко­лы з боль­шай аў­та­но­мі­яй, якія ма­юць не­за­леж­ныя на­ву­чаль­ныя пра­гра­мы і сіс­тэ­мы ацэн­кі, як пра­ві­ла, пра­цу­юць лепш, чым шко­лы з мен­шай сва­бо­дай, якія з'яў­ля­юц­ца част­кай школь­ных сіс­тэм і ма­юць больш ме­ха­ніз­маў спра­ва­здач­нас­ці. Чым леп­шыя ста­сун­кі па­між вуч­ня­мі і на­стаў­ні­ка­мі ў шко­ле, тым боль­шая за­ці­каў­ле­насць вуч­няў у на­ву­чан­ні.

Вы­ні­кі РІSА па­каз­ва­юць: пры па­раў­на­нні дзвюх школ (дзяр­жаў­ных ці пры­ват­ных, якія зна­хо­дзяц­ца ў ад­ным і тым жа мес­цы, вуч­ні якіх ма­юць ад­ноль­ка­вае са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае ста­но­ві­шча) аду­ка­цый­ны клі­мат, як пра­ві­ла, леп­шы ў той шко­ле, якая не па­ку­туе ад не­да­хо­пу ква­лі­фі­ка­ва­ных на­стаў­ні­каў. Не­да­хоп апош­ніх і аду­ка­цый­ны клі­мат уза­е­ма­звя­за­ны па­між са­бой.

— «Якасць» шко­лы не мо­жа быць леп­шай за «якасць» або пра­фе­сі­я­на­лізм яе на­стаў­ні­каў і кі­раў­ні­коў, — пад­крэс­лі­вае Та­ма­ра Мац­ке­віч. — Кра­і­ны, якія па­леп­шы­лі свае па­каз­чы­кі ў РІSА (та­кія, як Бра­зі­лія, Ка­лум­бія, Эс­то­нія, Із­ра­іль, Япо­нія і Поль­шча), пры­трым­лі­ва­юц­ца пас­ля­доў­най па­літ­ыкі па па­ляп­шэн­ні якас­ці вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву. Гэ­тыя кра­і­ны па­тра­бу­юць на­яў­нас­ці вы­клад­чыц­кай лі­цэн­зіі, ства­ра­юць сты­му­лы для са­мых па­спя­хо­вых на­ву­чэн­цаў, каб за­ах­во­ціць іх да пе­да­га­гіч­най дзей­нас­ці, па­вы­ша­юць за­ра­бот­ную пла­ту на­стаў­ні­кам, каб зра­біць пра­фе­сію больш пры­ваб­най, або пра­па­ноў­ва­юць сты­му­лы для на­стаў­ні­каў, каб яны ўдзель­ні­ча­лі ў трэ­нін­гах і пе­да­га­гіч­ных пра­гра­мах.

Ана­ліз да­ных РІSА па­ка­заў, што для атры­ман­ня доб­рых вы­ні­каў важ­на, як раз­мяр­коў­ва­юц­ца рэ­сур­сы, а не толь­кі іх коль­касць.

Экс­пер­ты ўпэў­не­ны, што сіс­тэ­ма аду­ка­цыі мо­жа спры­яць вы­со­кай ма­ты­ва­цыі да на­ву­чан­ня, ка­лі яна за­бяс­печ­вае стаў­лен­не да ўсіх вуч­няў як да па­тэн­цы­яль­на па­спя­хо­вых. Вы­ні­кі РІSА да­каз­ва­юць, што, ка­лі сіс­тэ­ма аду­ка­цыі ра­на па­дзя­ляе вуч­няў на асно­ве здоль­нас­цяў і на­кі­роў­вае іх у роз­ныя плы­ні і ты­пы школ (а ў бе­ла­рус­кай шко­ле па­дзел ад­бы­ва­ец­ца яшчэ на ўзроў­ні пя­та­га кла­са — пры ад­бо­ры бу­ду­чых гім­на­зіс­таў. — Аўт.), ма­ты­ва­цыя да на­ву­чан­ня і па­спя­хо­васць вуч­няў зні­жа­юц­ца. Толь­кі ка­лі сіс­тэ­ма аду­ка­цыі куль­ты­вуе, сты­му­люе і пад­трым­лі­вае ве­ру ў тое, што ўсе вуч­ні мо­гуць да­сяг­нуць больш вы­со­кіх пос­пе­хаў, вуч­ні ад­чу­ва­юць жа­дан­не дзей­ні­чаць і да­ся­га­юць леп­шых вы­ні­каў.

На якім мы све­це?

Той факт, што ўзро­вень школь­най аду­ка­цыі ў Бе­ла­ру­сі пра­цяг­вае зні­жац­ца, апош­нім ча­сам кан­ста­ту­юць вель­мі мно­гія: і вы­клад­чы­кі ВНУ, і баць­кі школь­ні­каў, і са­мі пе­да­го­гі. З ін­ша­га бо­ку, па­куль Бе­ла­русь не ўдзель­ні­чае ні ў якіх між­на­род­ных ма­ні­то­рын­га­вых да­сле­да­ван­нях, усе раз­ва­жан­ні пра «якасць» вы­пуск­ні­коў, якая быц­цам бы па­гар­ша­ец­ца, мож­на спі­саць на суб'­ек­тыў­насць та­кіх ацэ­нак. На­пэў­на, для та­го, каб кан­ста­та­ваць, што праб­ле­мы і са­праў­ды ма­юць мес­ца, вель­мі ка­рыс­на па­гля­дзець на ін­шых.

— Мне зда­ец­ца, бы­ло б ці­ка­ва пры­няць удзел у між­на­род­ных да­сле­да­ван­нях, каб уба­чыць, на якім све­це мы зна­хо­дзім­ся, — дзе­ліц­ца сва­і­мі дум­ка­мі Мі­ка­лай Фясь­коў. — Як мож­на быць упэў­не­ным, што сіс­тэ­ма аду­ка­цыі раз­ві­ва­ец­ца ў пра­віль­ным кі­рун­ку, ка­лі не па­раў­ноў­ваць свае пос­пе­хі з аду­ка­цый­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі ін­шых кра­ін?

А па­куль Бе­ла­русь толь­кі ду­мае, ці вар­та ёй да­лу­чац­ца да між­на­род­на­га да­сле­да­ван­ня, сваё мес­ца ў су­свет­ным рэй­тын­гу па вы­ні­ках РІSА ўжо ве­да­юць Ра­сія, Азер­бай­джан, Мал­до­ва, Ка­зах­стан, Кыр­гыз­стан, Гру­зія, Літ­ва, Лат­вія і Эс­то­нія. Ра­сія, у ад­роз­нен­не ад Бе­ла­ру­сі, бя­рэ ўдзел ва ўсіх буй­на­маш­таб­ных між­на­род­ных да­сле­да­ван­нях TІMSS, РІSА і РІRLS, якія ўза­ем­на да­паў­ня­юць ад­но ад­на­го і да­юць больш поў­ную ін­фар­ма­цыю аб сіс­тэ­ме аду­ка­цыі, ацэнь­ва­ю­чы яе з роз­ных ба­коў. Вы­ні­кі РІSА ўказ­ва­юць на тое, што ў ра­сій­скіх школь­ні­каў ёсць праб­ле­мы з пры­мя­нен­нем ве­даў і на­вы­каў у што­дзён­ным жыц­ці, у сі­ту­а­цы­ях, якія вы­хо­дзяць за рам­кі ву­чэб­ных. Па функ­цы­я­наль­най аду­ка­ва­нас­ці юныя ра­сі­я­не знач­на ад­ста­юць ад ра­вес­ні­каў з боль­шас­ці раз­ві­тых кра­ін све­ту. Экс­пер­ты тлу­ма­чаць гэ­ты факт праз­мер­на ака­дэ­міч­най скі­ра­ва­нас­цю ра­сій­скай шко­лы, ха­рак­тэр­най для мно­гіх кра­ін на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, у тым лі­ку і для Бе­ла­ру­сі.

За­ста­ец­ца спа­дзя­вац­ца, што на гэ­ты раз у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі не аб­мя­жу­юц­ца кан­ста­та­цы­яй та­го, што Бе­ла­ру­сі трэ­ба да­лу­чац­ца да РІSА. І ў ана­лі­ты­каў, на­рэш­це, з'я­віц­ца маг­чы­масць па­раў­наць пос­пе­хі бе­ла­рус­кіх школь­ні­каў з пос­пе­ха­мі іх ра­вес­ні­каў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

За­да­ча РІSА са­ма­га скла­да­на­га ўзроў­ню па ма­тэ­ма­ты­цы:

«Хе­лен на­бы­ла ве­ла­сі­пед са спі­до­мет­рам, з да­па­мо­гай яко­га яна мо­жа вы­зна­чыць, коль­кі пра­еха­ла і з якой ся­рэд­няй хут­ка­сцю. Ад до­ма да ра­кі, якая раз­ме­шча­на за ча­ты­ры кі­ла­мет­ры, Хе­лен да­еха­ла за 9 хві­лін. На­зад яна ад­пра­ві­ла­ся больш ка­рот­кім шля­хам, пе­ра­адо­леў­шы тры кі­ла­мет­ры за шэсць хві­лін. Вы­лі­чы­це ся­рэд­нюю хут­касць (у кі­ла­мет­рах за га­дзі­ну), з якой Хе­лен еха­ла да ра­кі і на­зад».

Ва­ры­ян­таў ад­ка­заў не пра­па­ноў­ва­ла­ся. Ад­каз трэ­ба бы­ло ўнес­ці ў пус­тое по­ле са­ма­стой­на.

Страх пе­рад ма­тэ­ма­ты­кай

— Ці­ка­выя вы­сно­вы пас­ля пра­вя­дзен­ня апош­ня­га да­сле­да­ван­ня бы­лі зроб­ле­ны пра за­сва­ен­не пад­лет­ка­мі ма­тэ­ма­ты­кі, — кажа Та­ма­ра Мац­ке­віч. — Так, вуч­ні ад­кры­тыя для ра­шэн­ня ма­тэ­ма­тыч­ных за­дач у ся­рэд­нім па­каз­ва­юць на 30 ба­лаў леп­шыя вы­ні­кі па ма­тэ­ма­ты­цы, чым тыя, хто менш ад­кры­ты для ра­шэн­ня за­дач.

У боль­шас­ці кра­ін не­па­спя­хо­выя ў ма­тэ­ма­ты­цы вуч­ні дэ­ман­стру­юць і больш ніз­кі ўзро­вень за­ці­каў­ле­нас­ці, ма­ты­ва­цыі і са­ма­ацэн­кі. Але вуч­ні, якія пе­ра­адо­ле­лі сваю не­па­спя­хо­васць і да­сяг­ну­лі больш вы­со­ка­га ўзроў­ню, па­збаў­ля­юц­ца ад гэ­тай за­леж­нас­ці.

Ад­на з пры­чын ніз­кай са­ма­ацэн­кі вуч­няў — гэ­та тры­во­га пе­рад ма­тэ­ма­ты­кай. Ка­ля 30% вуч­няў па­ве­да­мі­лі, што ад­чу­ва­юць ся­бе без­да­па­мож­ны­мі, ка­лі ро­бяць за­дан­не па ма­тэ­ма­ты­цы. Ці­ка­ва, што, ка­лі дзяў­ча­ты вы­кон­ва­юць тыя ж ма­тэ­ма­тыч­ныя за­дан­ні, што і хлоп­чы­кі, яны, як пра­ві­ла, пра­яў­ля­юць менш на­стой­лі­вас­ці, унут­ра­най ма­ты­ва­цыі і менш ве­ры ў ся­бе і ў свае здоль­нас­ці да вы­ву­чэн­ня прад­ме­та. І час­цей звяз­ва­юць свае ня­ўда­чы ў ма­тэ­ма­ты­цы з са­бой, чым са знеш­ні­мі фак­та­ра­мі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.