Вы тут

Лю­біць жыц­цё, лю­біць Ра­дзі­му!


У кож­на­га з нас ёсць мес­ца, дзе мы на­ра­дзі­лі­ся і вы­рас­лі. Тут мы па­ча­лі ра­біць пер­шыя кро­кі, ха­дзі­лі ў дзі­ця­чы са­док, пай­шлі ў пер­шы клас. Тут жы­вуць твае род­ныя, сяб­ры. Гэ­та і ёсць ра­дзі­ма. Мая ра­дзі­ма — вёс­ка Глуш­ка­ві­чы. Гэ­та са­мы пры­го­жы і ці­ка­вы ку­ток на Лель­чыц­кай зям­лі. Вёс­ка ў лю­бую па­ру го­да мае пры­го­жы і не­паў­тор­ны вы­гляд: і снеж­най зі­мой, і квіт­не­ю­чай вяс­ной — гэ­та за­гад­ка­вы вост­раў ся­род па­лёў і ля­соў. А так­са­ма — ба­га­ты ляс­ны край. Ка­лісь­ці тут на­рых­тоў­ва­лі мач­та­вую хвою для рус­ка­га фло­ту. Але і ця­пер ба­гац­це май­го краю пры­му­шае дзі­віц­ца са шмат­лі­кіх рэд­кіх рас­лін, ягад, гры­боў, дзі­кіх жы­вёл і пту­шак. А коль­кі тут май­строў, спе­ва­коў, ін­шых та­лен­таў!

Пры­ня­та лі­чыць вя­до­мы­мі тых лю­дзей, якія здзейс­ні­лі подз­віг, за­гі­ну­лі за Ра­дзі­му, на­пі­са­лі ней­кія на­ву­ко­выя пра­цы, ды­сер­та­цыі, ста­лі ву­чо­ны­мі, паэ­та­мі. А для мя­не пры­кла­дам з'яў­ля­ец­ца мой ад­на­вяс­ко­вец Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч Ка­ва­ле­віч — ча­ла­век, пра яко­га я ха­чу рас­ка­заць.

Яго баць­ка пра­ца­ваў у кал­га­се, а ма­ці бы­ла хат­няй гас­па­ды­няй. Са­шка, як яго на­зы­ва­лі до­ма, вель­мі ра­на на­ву­чыў­ся пі­ла­ваць і сек­чы дро­вы, пра­віль­на тры­маць у ру­ках ка­су ды ра­біць ін­шую да­рос­лую спра­ву.

Пад­час ву­чо­бы ў шко­ле ён упер­шы­ню па­спра­ба­ваў на­пі­саць не­каль­кі вер­шаў пра ха­раст­во і не­паў­тор­насць род­на­га краю. У пя­тым ці ў шос­тым кла­се Аляк­сандр ад­пра­віў не­каль­кі сва­іх тво­раў у га­зе­ту «Пі­я­нер Бе­ла­ру­сі». Вер­шы тыя не бы­лі на­дру­ка­ва­ны, але неўзабаве з рэ­дак­цыі га­зе­ты Аляк­санд­ру прый­шоў ліст, дзе бы­ло ска­за­на, што яму трэ­ба раз­ві­ваць свой та­лент, а га­лоў­нае — трэ­ба шмат чы­таць.

Пас­ля за­кан­чэн­ня Глуш­ка­віц­кай ся­рэд­няй шко­лы Аляк­сандр па­сту­піў у Ар­шан­скае пе­да­га­гіч­нае ву­чы­лі­шча: ён ха­цеў стаць на­стаў­ні­кам пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня і чар­чэн­ня. Праз год яго пры­зва­лі слу­жыць у па­гра­ніч­ныя вой­скі. У гэ­ты час іш­ла вай­на ў Аф­га­ні­ста­не. Не мі­на­ва­лі гэ­тыя па­дзеі і наш край. Два­нац­цаць ма­ла­дых хлоп­цаў у роз­ныя га­ды прай­шлі праз тую далёкую краіну.

Якой яна бы­ла — вай­на ў Аф­га­ні­ста­не? Аляк­сандр ад­ка­заў: «На мой по­гляд, маг­чы­ма, не­па­трэб­най, та­му што там — дру­гі свет, зу­сім не па­доб­ны на наш, дру­гая куль­ту­ра, не­зра­зу­ме­лая нам. Але ў кож­на­га з нас быў вы­бар: слу­жыць або не слу­жыць у чу­жой кра­і­не. Толь­кі я не па­мя­таю, каб хтось­ці ад­мо­віў­ся. Сум­лен­на вы­кон­ва­лі ін­тэр­на­цы­я­наль­ны аба­вя­зак. Вель­мі шка­да хлоп­цаў, якія за­гі­ну­лі на той вай­не. Апош­нім з на­шых за­гі­нуў Ва­ло­дзя Шпа­коў­скі з Пін­ска, уся­го за не­каль­кі ме­ся­цаў да вы­ва­ду вой­скаў». Аляк­сандр Ка­ва­ле­віч уз­на­га­ро­джа­ны ме­да­ля­мі «За ба­я­выя за­слу­гі» і «Ад удзяч­на­га аф­ган­ска­га на­ро­да».

Пас­ля за­кан­чэн­ня служ­бы ў 1989 го­дзе Аляк­сандр прадоўжыў на­ву­чан­не ў пе­да­га­гіч­ным ву­чы­лі­шчы і праз год па­сту­піў у Гомель­скі ўні­вер­сі­тэт імя Ф. Ска­ры­ны на гіс­та­рыч­ны фа­куль­тэт. Га­ды на­ву­чан­ня ва ўні­вер­сі­тэ­це бы­лі вель­мі ці­ка­выя. Ён час­та па­да­рож­ні­чаў, вы­ву­чаў гіс­то­рыю свай­го краю. Та­му і дып­лом­ную работу пры­свя­ціў вы­ву­чэн­ню Баць­каў­шчы­ны, а дак­лад­ней, гіс­то­рыі паўд­нё­ва­г­а Па­лес­ся. Пры гэ­тым шу­каў ці­ка­выя звест­кі, асаб­лі­ва пра род­ныя Глуш­ка­ві­чы, у дзяр­жаў­ным ар­хі­ве, а так­са­ма ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы. І ўвесь гэ­ты час зай­маў­ся твор­час­цю. Пі­саў ар­ты­ку­лы, вер­шы. Пад­час пра­цы на­стаў­ні­кам лёс па­да­ра­ваў яму су­стрэ­чу з вя­до­мым ма­ла­дым паэ­там Ана­то­лем Сы­сам. Паэ­тыч­ныя вер­шы Сы­са яшчэ ў 1990-я га­ды ўвай­шлі ў ан­та­ло­гію бе­ла­рус­кай паэ­зіі, ста­я­лі по­бач з тво­ра­мі Баг­да­но­ві­ча, Ба­ра­ду­лі­на і ін­шых. З вер­шаў Сы­са Аляк­сандр чэр­паў пры­га­жосць бе­ла­рус­кай мо­вы, і асаб­лі­ва тое, як трэ­ба лю­біць гэ­тую мо­ву, свой край.

...Апош­нія га­ды Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч пра­цуе ды­рэк­та­рам Ро­вен­скас­ла­бод­скай ся­рэд­няй шко­лы Рэ­чыц­ка­га ра­ё­на. А для мя­не аса­біс­та Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч з'яў­ля­ец­ца аў­та­ры­тэ­там і пры­кла­дам та­го, як па­трэб­на жыць.

Мі­ка­лай МІ­ХАЛ­КОЎ, ву­чань 10 кла­са Глуш­ка­віц­кай
сш Лель­чыц­ка­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

Мі­ка­лаю 16 га­доў. У воль­ны час ён лю­біць зай­мац­ца спор­там, слу­хаць му­зы­ку.

— Ха­чу ад­зна­чыць, што ўро­кі род­най мо­вы і лі­та­ра­ту­ры для мя­не вель­мі ці­ка­выя. Пры­ем­на чуць мі­ла­гуч­ную мо­ву і раз­маў­ляць на ёй. Та­му і вы­ра­шыў рас­па­вес­ці пра ча­ла­ве­ка, які пі­ша вер­шы, пра­цуе на­стаў­ні­кам, з го­на­рам вы­ка­наў свой ін­тэр­на­цы­я­наль­ны аба­вя­зак пе­рад Ра­дзі­май, — ка­жа Мі­ка­лай. — Аб чым я ма­ру? Ма­быць, як і боль­шасць ма­іх ра­вес­ні­каў, аба­ра­няць сваю кра­і­ну. Ха­чу, каб род­ная мо­ва гу­ча­ла не толь­кі на ўро­ках, па ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ні, але і ста­ла са­праўд­ным спа­да­рож­ні­кам кож­на­га ча­ла­ве­ка, та­му што яна цу­доў­ная, мі­ла­гуч­ная...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.