Вы тут

Цуд на па­мяць


Та­лент і фан­та­зія ма­ла­дзе­чан­скіх май­строў заў­сё­ды за­хап­ля­юць, як і іх тво­ры. Яны ўваб­ра­лі ў ся­бе пры­га­жосць род­най пры­ро­ды і цяп­ло ча­ла­ве­чых рук. Адзін з та­кіх май­строў, Ве­ра Ан­то­наў­на Са­маль, пра­цуе ў Ма­ла­дзе­чан­скім цэнт­ры твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі «Ма­ла­дзік», кі­руе гурт­ком «Бе­ла­рус­кі су­ве­нір». Амаль со­рак га­доў пе­да­гог пры­свя­ці­ла на­род­най твор­час­ці і ра­бо­це з дзець­мі. Па­чы­на­ла на­стаў­ні­кам пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня і чар­чэн­ня ў сель­скай шко­ле. «Вуч­ні пры­но­сі­лі са­лом­ку, неш­та вы­ра­за­лі з яе, і па­сту­по­ва ста­лі з'яў­ляц­ца ці­ка­выя ідэі», — пры­гад­вае Ве­ра Ан­то­наў­на.

1За­тым яна прый­шла пра­ца­ваць ме­та­дыс­там у аб­лас­ны цэнтр дзі­ця­чай твор­час­ці, дзе ёй ад­ра­зу прад­ста­віў­ся вы­па­дак пра­явіць сваё май­стэр­ства. 80 ля­лек на кар­кас­най асно­ве, па­кры­тай на­крух­ма­ле­ным іль­ном, з драў­ля­ны­мі тва­ры­ка­мі і бе­ла­рус­кім ар­на­мен­там на су­кен­ках ад­пра­ві­лі­ся на Між­на­род­ны фес­ты­валь мо­ла­дзі і сту­дэн­таў. У хут­кім ча­се ў Маск­ву па­еха­ла і са­ма май­стры­ха ра­зам з ву­ча­ні­цай Іры­най Ска­пец, якая атры­ма­ла ся­рэб­ра­ны ме­даль на вы­ста­ве да­сяг­нен­няў на­род­най гас­па­дар­кі СССР. Іра зай­ма­ла­ся ў гурт­ку на пра­ця­гу вась­мі га­доў і ўжо ста­ла на­род­ным май­страм.

Ве­ра Ан­то­наў­на Са­маль бы­ла ад­ным з пер­шых спе­цы­я­ліс­таў у Мін­скай воб­лас­ці па ра­бо­це з іль­но­ва­лак­ном. Гур­ток «Бе­ла­рус­кі су­ве­нір» пры­маў удзел і ў са­мых пер­шых «Да­жын­ках», якія пра­хо­дзі­лі ў Ня­сві­жы.

Ве­ра Ан­то­наў­на з лю­боўю ўспа­мі­нае мно­гіх сва­іх вы­ха­ван­цаў. Ся­род іх — Але­на Тар­лец­кая, якая ўжо амаль трыц­цаць га­доў пра­цуе на фаб­ры­цы мас­тац­кіх вы­ра­баў. Гэ­та ме­на­ві­та яна пры­ду­ма­ла ле­тась ляль­ку «Лі­ра» — сім­вал На­цы­я­наль­на­га фес­ты­ва­лю бе­ла­рус­кай пес­ні і паэ­зіі «Ма­ла­дзеч­на-2013».

Ра­ду­юць пос­пе­ха­мі і ця­пе­раш­нія на­ву­чэн­цы. Іх пра­цы не­ад­ной­чы ста­на­ві­лі­ся пе­ра­мож­ца­мі рэс­пуб­лі­кан­скіх і аб­лас­ных кон­кур­саў «Ка­ляд­ная зор­ка», «Са­ла­мя­ныя дзі­во­сы», «За­ла­тая са­лом­ка» і ін­шых.

— Га­лоў­нае — за­хоў­ваць у вы­ра­бах бе­ла­рус­кі ка­ла­рыт, на­род­ную куль­ту­ру, — лі­чыць Ве­ра Ан­то­наў­на. На­прык­лад, кам­па­зі­цыя «Ка­ля­доў­шчы­кі» пе­рад­ае ка­ла­рыт бе­ла­рус­ка­га зі­мо­ва­га свя­та. А са­ла­мя­ная ка­ляд­ная звяз­да ні­бы іск­рыц­ца зо­ла­там, зі­ха­ціць усі­мі сва­і­мі тон­кі­мі, бліс­ку­чы­мі ніт­ка­мі.

2

Но­вы год гурт­коў­цы су­стра­ка­лі ра­зам з пры­го­жым за­ла­та­гры­вым ка­нём. Ця­пер у пра­цэ­се ства­рэн­ня — кам­па­зі­цыя «По­ры го­да» з ча­ты­рох ля­лек, для за­вяр­шэн­ня якой за­ста­ло­ся зра­біць толь­кі «Ле­та». Вя­ноч­кі, што пля­туць юныя ўмель­цы, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць у сва­іх кас­цю­мах фальк­лор­ныя ар­тыс­ты на­ша­га го­ра­да. Са­ла­мя­ныя «па­ву­кі», птуш­кі, фі­гур­кі жы­вёл — гэ­та не прос­та воб­ра­зы. Кож­ны з іх звя­за­ны з ча­ла­ве­кам, які ства­рыў гэ­ты цуд.

Ве­ра Ан­то­наў­на пра­цуе і з ма­ла­ды­мі ін­ва­лі­да­мі ў цэнт­ры «Пры­ста­нак над­зеі». Там юна­кі і дзяў­ча­ты зай­ма­юц­ца пе­ра­важ­на бі­се­рап­ля­цен­нем, бо ім гэ­та пра­сцей, так у іх раз­ві­ва­ец­ца ма­то­ры­ка рук.

«Бе­ла­рус­кі су­ве­нір» апраўд­вае сваю наз­ву: мност­ва ра­бот пе­да­го­га і на­ву­чэн­цаў ад­пра­ві­лі­ся ў якас­ці па­да­рун­каў у ін­шыя кра­і­ны. Хут­ка да іх да­лу­чыц­ца і льня­ны зубр «Во­лат» — сім­вал чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі 2014 го­да, які стаў пе­ра­мож­цам аб­лас­но­га кон­кур­су су­ве­нір­ных ра­бот.

Воль­га ВЕТ­РА­ВА, ву­ча­ні­ца 9 кла­са гім­на­зіі
№ 6 г. Ма­ла­дзеч­на.

Фо­та аў­та­ра.

Пра аў­та­ра

Аўтарцы 15 га­доў. Яна вы­дат­ні­ца, удзель­ні­ца ра­ён­ных алім­пі­яд па роз­ных прад­ме­тах. Лю­біць па­да­рож­ні­чаць па род­ных мяс­ці­нах і за­меж­ных кра­і­нах. Бы­ла, на­прык­лад, у Ра­сіі, Лат­віі, Поль­шчы, Фран­цыі, Вя­лі­ка­бры­та­ніі. Свае са­мыя яр­кія ўра­жан­ні фік­суе на фо­та­здым­ках. Не­ка­то­рыя з іх на­ват бы­лі ад­зна­ча­ны на аб­лас­ных фо­та­кон­кур­сах. Апош­няе і са­мае знач­нае, па пры­знан­ні са­мой дзяў­чы­ны, за­хап­лен­не — тэ­атр. Воль­га на­вед­вае тэ­ат­раль­ную сту­дыю пры гім­на­зіі «ТэсТ» і ця­пер рых­ту­ец­ца да прэм'­е­ры. Кім хо­ча стаць у бу­ду­чыні — яшчэ не вы­зна­чы­ла­ся.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.