Вы тут

«Гутовы» бiцэпс: мэ­та апраўд­вае срод­кі?


«Бі­цэпс, як у Ар­ні» — ма­ра мно­гіх юна­коў 1990-х. У двух­ты­сяч­ныя ін­та­рэс мо­ла­дзі да «ка­чал­кі» кры­ху зні­зіў­ся. Але, ка­жуць, мо­да заўж­ды вяр­та­ец­ца. Так ад­бы­ло­ся і з не­пра­фе­сій­ным бо­дзі­біл­дын­гам: сён­ня ма­ла­дыя хлоп­цы зноў з ра­дас­цю пры­свя­ча­юць свой воль­ны час «па­бу­до­ве» пры­го­жа­га це­ла. Ад­нак ра­біць гэ­та мож­на па-роз­на­му. «Чыр­вон­ка» па­спра­ба­ва­ла ра­за­брац­ца, з чым звя­за­на вяр­тан­не мо­ды на куль­ту­рызм і ў чым га­лоў­ная асаб­лі­васць но­вай хва­лі яго па­пу­ляр­нас­ці.

Ад ста­ра­жыт­на­га грэ­ка да Швар­цэ­не­ге­ра

2Сур'­ёз­ная за­хоп­ле­насць юна­коў бо­дзі­біл­дын­гам су­мні­ву не вы­клі­кае: у сац­сет­ках мож­на знай­сці коль­кі за­ўгод­на су­по­лак пра зда­ро­вы лад жыц­ця на лю­бы густ. За­поў­не­ных, праў­да, не прак­тыч­ны­мі па­ра­да­мі а, зболь­ша­га, ма­ты­ву­ю­чы­мі цы­та­та­мі. Кні­гі і на­стаў­ні­кі не па­трэб­ны: у тым жа ін­тэр­нэ­це ха­пае прак­ты­ка­ван­няў для «на­віч­коў». Ёсць на­ват бяс­плат­ныя ві­дэа­ўро­кі.

— Са­мі па са­бе сло­вы «мо­да на спорт» мя­не не раз­драж­ня­юць, — рас­каз­вае Ілья ЛІЦ­КЕ­ВІЧ, сту­дэнт 5 кур­са ва­ен­на­га фа­куль­тэ­та БДУ. — За­ка­на­даў­ца­мі куль­ту це­ла бы­лі яшчэ ста­ра­жыт­ныя грэ­кі, та­му ця­га да фі­зіч­най пры­га­жос­ці, як мне зда­ец­ца, за­кла­дзе­на ў лю­дзях са­мой пры­ро­дай. У су­час­най мо­ды на спорт ёсць свае пе­рад­умо­вы і ма­ты­вы. Мае са­слу­жыў­цы звы­чай­на прос­та «за­бі­ва­юць» воль­ны час, ця­га­ю­чы так зва­нае «жа­ле­за» ў спарт­за­ле. Ін­шая спра­ва — зу­сім юныя хлоп­цы, школь­ні­кі. На­коль­кі мне вя­до­ма, вя­лі­кі ўплыў на іх ро­біць суб­куль­ту­ра, якая ства­ры­ла­ся ва­кол куль­ту­рыз­му ў апош­ні час: усё той жа ін­тэр­нэт, цы­та­ты вы­шэй­зга­да­на­га Швар­цэ­не­ге­ра і гэ­так да­лей. Асоб­на мож­на вы­лу­чыць фут­боль­ных фа­на­таў, якія пра­па­ган­ду­юць зда­ро­вы лад жыц­ця з аба­вяз­ко­вым на­вед­ван­нем трэ­на­жор­най за­лы. Ну і рэ­кла­ма: не­ка­то­рыя вы­твор­цы спар­тыў­на­га хар­ча­ван­ня абя­ца­юць па­куп­ні­кам «ку­чу мыш­цаў» лі­та­раль­на за не­каль­кі тыд­няў. Лю­дзі ж усё гэ­та ба­чаць, па­чы­на­юць ці­ка­віц­ца... Склаў­ся, як мне зда­ец­ца, воб­раз па­спя­хо­ва­га ча­ла­ве­ка XXІ ста­год­дзя: бліс­ку­чая кар'­е­ра, бе­лыя зу­бы і — аба­вяз­ко­ва — крэп­кі бі­цэпс.

Два

по­лю­сы: спарт­за­ла і таб­лет­кі

Га­во­ра­чы пра са­праўд­ную суб­куль­ту­ру бо­дзі­біл­дын­га, Ілья не хлу­сіць: на пост­са­вец­кай пра­сто­ры іс­нуе цэ­лая су­пол­ка лю­дзей, якія ўсё жыц­цё пры­свя­ча­юць па­пу­ля­ры­за­цыі зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. Ва­кол гэ­тай су­пол­кі ўтва­ры­ла­ся ад­па­вед­ная ін­дуст­рыя: фіт­нес-цэнт­ры, трэ­на­жор­ныя за­лы, сфе­ра спар­тыў­на­га хар­ча­ван­ня. Апош­ні пункт ста­іць у гэ­тым шэ­ра­гу асоб­на. Га­лоў­ная ры­са су­час­на­га не­пра­фе­сій­на­га бо­дзі­біл­дын­гу — ак­тыў­нае спа­жы­ван­не спарт­сме­на­мі так зва­най «фар­мы». Да­хо­дзіць да та­го, што асоб­ныя куль­ту­рыс­ты спарт­за­лу на­вед­ва­юць «чыс­та сім­ва­ліч­на».

— «Трэ­на­жор­ка» і ўсё, што з гэ­тым звя­за­на, ця­пер са­праў­ды ў мо­дзе, — рас­па­вя­дае Аляк­сей ШРА­МАЎ, на­мес­нік ды­рэк­та­ра кра­мы спар­тыў­на­га хар­ча­ван­ня. — Кан­ку­рэн­ты з'яў­ля­юц­ца як гры­бы пас­ля даж­джу. Спра­ва гэ­та ця­пер да­во­лі пры­быт­ко­вая. Ся­род на­шых клі­ен­таў ха­пае як во­пыт­ных ама­та­раў «ка­чал­кі», так і на­віч­коў. Бя­руць у асноў­ным БА­Ды, гей­не­ры (прэ­па­ра­ты для хут­ка­га на­бо­ру ва­гі. — Аўт.), пра­тэ­і­ны, прэ­па­ра­ты для су­ста­ваў. Ана­бо­лі­ка­мі ў кра­мах ганд­ля­ваць нель­га, але, ду­маю, і на іх быў бы по­пыт. Хто хо­ча, на­бы­вае іх на «чор­ным рын­ку» і праз ін­тэр­нэт — там та­кіх пра­даў­цоў коль­кі хо­чаш.

Спорт і «чор­ны ры­нак» — з'я­вы, зда­ец­ца, не­су­мя­шчаль­ныя. Але ў вы­пад­ку з бо­дзі­біл­дын­гам не ўсё так прос­та. Стаць «Апа­ло­нам» не­ка­то­рыя хо­чуць і без на­вед­ван­ня трэ­на­жор­най за­лы, за­мя­ніў­шы яе «пра­віль­ны­мі» таб­лет­ка­мі: фар­ма­ка­ло­гія вель­мі моц­на змя­ні­ла спе­цы­фі­ку не­пра­фе­сій­на­га бо­дзі­біл­дын­га. Ра­ней таб­лет­кі і ам­пу­лы бы­лі пры­ві­ле­яй пра­фе­сій­ных спарт­сме­наў, ця­пер ка­рыс­тац­ца імі мо­жа кож­ны.

— Асоб­ная з'я­ва — «пра­тэ­і­на­выя кач­кі», — ка­мен­туе Ілья. — Іс­нуе вель­мі шмат спо­са­баў «вы­рас­ціць» мус­ку­лы без асаб­лі­вых фі­зіч­ных на­гру­зак. Праў­да, ні пра якую пры­га­жосць це­ла раз­мо­ва не ідзе: ама­та­ры так зва­на­га «ме­та­ну» (ме­та­нды­е­нон — ана­ба­ліч­ны стэ­ро­ід, вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для па­ве­лі­чэн­ня мы­шач­най ма­сы. — Аўт.) і ўко­лаў сін­то­лу час­цей за ўсё вы­гля­да­юць як бяс­фор­мен­ная «га­ра мя­са». Для та­кіх лю­дзей бо­дзі­біл­дынг пе­ра­ўтва­ра­ец­ца ў дыс­цып­лі­ну «хто больш таб­ле­так з'есць». Не­ка­то­рыя спе­цы­яль­на ядуць су­ме­сі для на­бо­ру ва­гі (ці прос­та ка­ла­рый­на хар­чу­юц­ца), а по­тым ужы­ва­юць так зва­ныя зні­шчаль­ні­кі тлу­шчу — гэ­та на­зы­ва­ец­ца «су­шыц­ца». Асоб­на мож­на вы­лу­чыць тых, хто спа­жы­вае БА­Ды, гей­не­ры і ін­шыя су­ме­сі — гэ­та ўжо мож­на зра­зу­мець. Зрэш­ты, я да лю­бых прэ­па­ра­таў стаў­лю­ся з не­да­ве­рам. Ці маг­чы­ма па­бу­да­ваць пры­го­жае це­ла вы­ключ­на на таб­лет­ках? Ду­маю, усё за­ле­жыць ад аб­ме­ну рэ­чы­ваў у кан­крэт­ным ар­га­ніз­ме. Вы­гля­даць, мо­жа, і бу­дзе пры­го­жа, але як толь­кі «зле­зеш» з таб­ле­так, мус­ку­лы ста­нуць «ват­ны­мі».

Здо­ра­ва, ка­лі са­праў­ды зда­ро­ва

3— Уво­гу­ле, у спар­тыў­ным све­це ана­бо­лі­кі за­ба­ро­не­ны, — ка­мен­туе ўрач-ды­е­то­лаг, спе­цы­я­ліст па спар­тыў­ным хар­ча­ван­ні Тац­ця­на КА­МЕН­СКАЯ. — За­фік­са­ва­ны вы­пад­кі, ка­лі спарт­сме­ны па­мі­ра­лі ад ужы­ван­ня ана­ба­ліч­ных стэ­ро­і­даў. Уплыў па­доб­ных прэ­па­ра­таў на зда­роўе ча­ла­ве­ка даў­но вы­ву­ча­ны, і ён да­лё­кі ад па­зі­тыў­на­га. Гар­мо­ны, якія змя­шча­юц­ца ў прэ­па­ра­тах, за­мя­шча­юць на­ту­раль­ныя і на­но­сяць моц­ны ўдар па эн­да­крын­най сіс­тэ­ме спа­жыў­ца. Як след — праб­ле­мы з сэр­цам, муж­чын­ская і жа­но­чая па­ла­вая дыс­функ­цыя, праб­ле­мы са ску­рай, нер­во­вай сіс­тэ­май, псі­хо­зы і на­ват ан­ка­ла­гіч­ныя за­хвор­ван­ні — спіс мож­на пра­цяг­ваць бяс­кон­ца. Ін­шыя прэ­па­ра­ты, як, на­прык­лад, гар­мон рос­ту, менш так­січ­ныя за ана­бо­лі­кі. Ад­нак яны так­са­ма пры­вод­зяць да не­па­праў­ных праб­лем са зда­роў­ем — та­кіх, як дыя­бет. Што да­ты­чыц­ца так зва­ных БА­Даў, то яны лі­чац­ца да­во­лі бяс­печ­ны­мі і спарт­сме­на­мі ак­тыў­на ўжы­ва­юц­ца. Ін­шая спра­ва, што па­зі­тыў­нае дзе­ян­не боль­шай част­кі гэ­тых рэ­чы­ваў не да­ка­за­на. Ка­лі ка­заць пра не­пра­фе­сій­ны спорт, то я з вя­лі­кай асця­рож­нас­цю ста­ві­ла­ся б да лю­бых прэ­па­ра­таў. Усё ж та­кі вы ні­ко­лі не ве­да­е­це, што дак­лад­на па­тра­піць у ваш ар­га­нізм і як гэ­та на ім ада­б'ец­ца.

— Та­кіх лю­дзей, як я, у су­по­лцы бо­дзі­біл­да­раў на­зы­ва­юць сло­вам «тур­нік-мен», — пра­цяг­вае Ілья Ліц­ке­віч. — Гэ­та тыя лю­дзі, што не ка­рыс­та­юц­ца ні­я­кі­мі прэ­па­ра­та­мі і на­рошч­ва­юць мус­ку­лы вы­ключ­на з да­па­мо­гай фі­зіч­ных на­гру­зак. Да­рэ­чы, сам я ся­бе бо­дзі­біл­да­рам не лі­чу: прос­та пад­трым­лі­ваю пры­стой­ную фор­му і люб­лю «па­ця­гаць жа­ле­за» ў воль­ны час. Спор­там я за­ці­ка­віў­ся ба­наль­на. Усё ідзе з дзя­цін­ства: зай­маў­ся таэк­ван­до, по­тым зда­ваў нар­ма­ты­вы ў Мін­скім су­во­раў­скім ва­ен­ным ву­чы­лі­шчы. Па­сту­піў на ва­ен­фак і ад­крыў для ся­бе бяс­плат­ную ін­тэр­на­таў­скую «ка­чал­ку». Ча­му зда­ро­вы лад жыц­ця зноў на­быў та­кую па­пу­ляр­насць? Дак­лад­на­га ад­ка­зу, я ду­маю, ні­хто не ве­дае. Лю­дзі роз­ныя. Нех­та хо­ча па­да­бац­ца дзяў­чы­не са свай­го пад'­ез­да, а нех­та — пу­жаць там­тэй­шых ху­лі­га­наў.

Зда­ро­вы лад жыц­ця — заўж­ды доб­ра. Га­лоў­нае, каб гэ­тае па­няц­це не страч­ва­ла свай­го са­праўд­на­га сэн­су. Мож­на ад­мо­віц­ца ад дрэн­ных звы­чак, шкод­най ежы (ці на­ват ад мя­са, як гэ­та зра­біў вя­до­мы ста­ліч­ны бо­дзі­біл­дар-ве­ган) і, як ка­жа Ілья Ліц­ке­віч, «пад­трым­лі­ваць фор­му» ха­ця б на блі­жэй­шым тур­ні­ку. А мож­на па­спра­ба­ваць ска­рыс­тац­ца да­сяг­нен­ня­мі су­час­най на­ву­кі і фар­ма­ка­ло­гіі, вы­клад­ва­ю­чы за прэ­па­ра­ты сур'­ёз­ныя гро­шы. Лад жыц­ця, на­пэў­на, ста­не ней­кім асаб­лі­вым. Але ці бу­дзе зда­ро­вым? У та­кім вы­пад­ку срод­кі да­сяг­нен­ня на­ўрад ці апраў­да­юць мэ­ту...

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.