Вы тут

У по­шу­ках «не­зям­ной аса­ло­ды»...


...ма­ла­дыя лю­дзі ўсё час­цей трап­ля­юць да псі­хі­ят­ра ці на­ват гі­нуць

Ва ўсіх СМІ Бе­ла­ру­сі, у тым лі­ку і ў на­шай га­зе­це, прай­шла ін­фар­ма­цыя аб тым, што з па­чат­ку гэ­та­га го­да ад «ма­рак» з на­не­се­ны­мі на іх нар­ко­ты­ка­мі за­гі­ну­лі 7 ма­ла­дых ча­ла­век. «На са­мой спра­ве смер­цяў ад гэ­та­га на­шмат больш: тыя, што на слы­ху — гэ­та кроп­ля ў мо­ры», — лі­чыць мой су­раз­моў­ца. На вы­гляд Ва­сі­лю (імя зме­не­на па этыч­ных мер­ка­ван­нях) ад 18 да 20 га­доў. Ху­дзень­кі, спа­кой­ны, вель­мі блед­ны (маг­чы­ма, ад пры­ро­ды)... Су­стрэ­лі­ся мы з ім у РНПЦ псі­хіч­на­га зда­роўя ў На­він­ках (ра­ней вя­до­мым пад наз­вай «Рэс­пуб­лі­кан­ская псі­хі­ят­рыч­ная баль­ні­ца»), дзе Ва­сіль ця­пер пра­хо­дзіць ля­чэн­не.

«Пад­ма­нуць баць­коў не­скла­да­на...»

Ня­гле­дзя­чы на юны ўзрост, Ва­сіль па­спеў па­каш­та­ваць і «ле­ген­дар­ны ЛСД», і спайс, і «мар­кі». Ку­піць усё гэ­та, ка­жа хло­пец, вель­мі лёг­ка.

— Мне так­са­ма пра­да­дуць? — не­да­вер­лі­ва пы­та­ю­ся я.

— Пра­да­дуць, — упэў­не­на ад­каз­вае Ва­сіль...

Пра­даў­цоў, па сло­вах Ва­сі­ля, у ін­тэр­нэ­це вель­мі шмат, толь­кі ў Мін­ску ча­ла­век 100-150. За­хо­дзіш да лю­бо­га на сайт або ў «Скайп» і пі­шаш, што та­бе трэ­ба. Та­бе да­дуць ну­мар ін­тэр­нэт-ка­шаль­ка, на які трэ­ба пе­ра­лі­чыць гро­шы. І лі­та­раль­на праз паў­га­дзі­ны пас­ля іх пе­ра­лі­чэн­ня пры­хо­дзіць ад­рас, дзе мож­на знай­сці «за­клад­ку» з дэ­та­лё­вым апі­сан­нем мес­ца: неш­та на­кшталт «ка­ля трэ­ця­га пад'­ез­да да дна смет­ні­цы бу­дзе пры­леп­ле­ны двух­ба­ко­вым скот­чам па­ке­цік»...

Вы­лі­чыць пра­даў­ца пры гэ­тым прак­тыч­на не­маг­чы­ма.

— Ча­сам мо­гуць і пад­ма­нуць: ты пе­ра­лі­чыў гро­шы, але ні­чо­га не атры­маў. Тут 50 на 50, — ус­ту­пае ў раз­мо­ву Але­на, яшчэ ад­на па­цы­ент­ка (у яе па­доб­ная праб­ле­ма: «пад­се­ла» на спайс).

Ва­сіль ка­жа, што на­ват ЛСД (вель­мі моц­ны га­лю­цы­на­ген) дзей­ні­чае сла­бей, чым «мар­кі».

— Ад­бы­ва­ец­ца поў­ная стра­та кант­ро­лю. Дзе­ян­не пра­яў­ля­ец­ца не ім­гнен­на, а раз­ві­ва­ец­ца на пра­ця­гу га­дзі­ны. Гля­дзіш на звы­чай­ную сця­ну, — і рап­там ней­кі яе ўчас­так па­чы­нае тор­гац­ца. По­тым дру­гі, трэ­ці... А да­лей на­ды­хо­дзіць ха­ос. Усё ва­кол ска­ча, з'яў­ля­юц­ца чэр­ці... Ва ўсіх па-роз­на­му, вя­до­ма. На­пэў­на, што ў ка­го ў га­ла­ве, тое і ад­бы­ва­ец­ца. Доў­жыц­ца гэ­та 6-8 га­дзін, а по­тым па­сту­по­ва дзе­ян­не нар­ко­ты­ку пра­хо­дзіць. Але пас­ля гэ­та­га я доў­га не мог спаць, хоць быў увесь, як вы­ціс­ну­ты лі­мон...

— Я спра­ба­ваў «мар­кі» ча­ты­ры ра­зы, — пра­цяг­вае Ва­сіль. — Пер­шыя тры ра­зы мне спа­да­ба­ла­ся. А ў апош­ні бы­ло вель­мі страш­на. Па­ча­ла­ся са­праўд­ная па­ра­ноя: мне зда­ва­ла­ся, што за мной со­чаць. Ка­лі на­су­страч ішоў ча­ла­век і га­ва­рыў па тэ­ле­фо­не, я быў упэў­не­ны, што ён га­во­рыць пра мя­не і со­чыць за мной. Хтось­ці па­гля­дзеў на мя­не — тыя ж са­мыя дум­кі... Я быў упэў­не­ны, што я ў сур'­ёз­най не­бяс­пе­цы.

Баць­кі ста­лі за­ўва­жаць, што ў мя­не апух­лы твар, чыр­во­ныя во­чы, не­вы­раз­ная га­вор­ка. За­не­па­ко­і­лі­ся, па­ча­лі вы­свят­ляць, у чым спра­ва. Але я ні ў чым не пры­зна­ваў­ся. Ка­заў, што ста­міў­ся на за­ня­тках або што вы­піў пі­ва... Але па­ху ал­ка­го­лю ад мя­не не бы­ло, і ма­ма ўрэш­це за­бі­ла тры­во­гу і па­лез­ла ў ін­тэр­нэт. Там пра­чы­та­ла пра роз­ныя сімп­то­мы, ста­ла вы­свят­ляць праў­ду, і я на­рэш­це «рас­ка­лоў­ся»...

Тым не менш Ва­сіль упэў­не­ны, што ў боль­шас­ці вы­пад­каў пад­ма­нуць баць­коў не­скла­да­на, і пад­лет­кі і мо­ладзь гэ­тым ка­рыс­та­юц­ца.

--------

Але­на, якая ся­дзіць по­бач, згод­на кі­вае га­ла­вой. І ка­жа, што ку­піць спайс так­са­ма не праб­ле­ма.

— Тэ­ле­фа­ну­еш па на­зва­ным на сай­це ну­ма­ры. По­тым пад'­яз­джа­еш у на­зва­ны час да зга­да­на­га мес­ца. Ста­іць хло­пец, сам аб­ку­ра­ны, ледзь на на­гах тры­ма­ец­ца, а да яго на­ту­раль­ная чар­га... Ці ра­ней у ма­шы­нах ся­дзе­лі. Ад­чы­ня­юць акно — а з яго «ку­мар» ва­ліць. Да ма­шы­ны так­са­ма чар­га бы­ла...

У гэ­тай чар­зе, як ка­жа Але­на, мож­на бы­ло су­стрэць са­мых роз­ных лю­дзей, не аба­вяз­ко­ва мо­ладзь. Бы­лі і 30-35-га­до­выя, мож­на бы­ло ўба­чыць на­ват лю­дзей ва ўзрос­це, якія з ка­вень­ка­мі пры­хо­дзі­лі. Шмат бы­ло так­сіс­таў — яны пры­яз­джа­лі не прос­та па ад­ну пор­цыю, а па пар­тыю.

— Я чу­ла, што ёсць сайт — не па­мя­таю, як на­зы­ва­ец­ца... (у аба­іх я за­ўва­жы­ла гэ­ты вы­раз, які раз-по­раз паў­та­раў­ся). Там мож­на за­ка­заць лю­бы нар­ко­тык...

«Мар­кі» Ле­на ўжы­ваць не спра­ба­ва­ла.

— Я чу­ла роз­ныя гіс­то­рыі. Хтось­ці рас­па­вя­даў, што мо­жа пас­ля іх увай­сці ў свой улас­ны мозг і па­гу­ляць там, а по­тым вый­сці. Мя­не гэ­та не на­тхні­ла. Да та­го ж у мя­не ёсць зна­ё­мы, які пас­ля «мар­кі» два дні не мог ады­сці. По­тым яшчэ ме­сяц ля­чыў­ся ў псі­хі­ят­ра — уся­го толь­кі пас­ля ад­ной «мар­кі»...

Лю­дзі ўжы­ва­юць «ка­та ў мяш­ку»

Спе­цы­я­ліс­таў па­ло­хае на­рас­таль­ная па­пу­ляр­насць сін­тэ­тыч­ных нар­ко­ты­каў і ня­ў­хіль­ныя на­ступ­ствы іх ужы­ван­ня.

— У на­шы ад­дзя­лен­ні лю­дзі пас­ля ўжы­ван­ня спай­су па­ча­лі па­сту­паць два га­ды та­му, — рас­каз­вае нар­ко­лаг, за­гад­чык рэ­абі­лі­та­цый­на­га ад­дзя­лен­ня Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра псі­хіч­на­га зда­роўя Ула­дзі­мір Іва­ноў. — Ра­ней іх не бы­ло. І тое, што мы на­зі­ра­ем за гэ­тыя два га­ды ад ку­рэн­ня спай­саў — гэ­та шы­за­фрэ­на­па­доб­ныя і па­ра­но­ід­ныя псі­хо­зы з трыз­нен­нем і га­лю­цы­на­цы­я­мі. Ты­по­вым з'яў­ля­ец­ца трыз­нен­не пе­ра­сле­ду, ка­лі лю­дзі лі­чаць, што нех­та за імі со­чыць і вось-вось іх схо­піць. Больш вы­яў­ле­ныя рас­строй­ствы ад­но­сяц­ца да шы­за­фрэ­на­па­доб­на­га псі­хо­зу, ка­лі лю­дзям зда­ец­ца, што яны па­чы­на­юць кі­ра­ваць па­дзея­мі пла­не­тар­на­га маш­та­бу, уплы­ваць на кас­міч­ныя це­лы, вя­лі­кія ма­сы лю­дзей і г.д. Та­кія па­цы­ен­ты трап­ля­юць, як пра­ві­ла, у псі­хі­ят­рыч­ныя ад­дзя­лен­ні за­кры­та­га ты­пу.

Для та­го, каб на­сту­пі­ла за­леж­насць, ча­сам бы­вае да­стат­ко­ва ўся­го не­каль­кі ра­зоў па­ку­рыць спайс. Не­ка­то­рым па­тра­бу­ец­ца кры­ху боль­шы тэр­мін — ме­сяц-два, пас­ля гэ­та­га яны пе­ра­хо­дзяць ад эпі­за­дыч­на­га ку­рэн­ня да сіс­тэм­на­га — кож­ны ці амаль кож­ны дзень. А за­кан­чва­ец­ца ўсё тым, што яны не­каль­кі дзён за­пар мо­гуць ку­рыць па 10-15 ра­зоў на су­ткі і цал­кам вы­клю­ча­юць ся­бе з жыц­ця. Звы­чай­на гэ­та ад­бы­ва­ец­ца дзесь­ці праз год пас­ля па­чат­ку та­ко­га ку­рэн­ня.

--------

— Што ты­чыц­ца «ма­рак», то мы па­куль на­ват не ве­да­ем, мік­ра­до­зы якіх рэ­чы­ваў на іх на­но­сяць, — дзе­ліц­ца спе­цы­я­ліст. — Фак­тыч­на лю­дзі ўжы­ва­юць «ка­та ў мяш­ку». Сён­ня нар­ка­ла­ба­ра­то­рыі вы­раб­ля­юць вель­мі шмат ма­ды­фі­ка­цый псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў, і для кож­най ма­ды­фі­ка­цыі ме­ды­кам трэ­ба шу­каць пры­дат­ныя рэ­ак­ты­вы, пад­бі­раць пэў­ныя ме­то­ды­кі вы­зна­чэн­ня іх на­яў­нас­ці ў ар­га­ніз­ме. Гэ­та скла­да­на.

(Ця­пер спе­цы­я­ліс­ты сы­хо­дзяц­ца ў ад­ным: усе кан­фіс­ка­ва­ныя «мар­кі» бы­лі вы­раб­ле­ны са­ма­туж­ным спо­са­бам. Раз­лі­чыць дак­лад­на да­зі­роў­ку ў хат­ніх умо­вах не­маг­чы­ма. Так, на дзвюх «мар­ках», якія кан­фіс­ка­ва­лі пра­ва­ахоў­ні­кі, кан­цэнт­ра­цыя не­бяс­печ­на­га рэ­чы­ва ад­роз­ні­ва­ла­ся аж у 10 ра­зоў! Гэ­та зна­чыць, пры кож­ным ужы­ван­ні ёсць не­бяс­пе­ка па­мер­ці. — Рэд.).

«Мар­кі», па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Іва­но­ва, да­юць ап'я­нен­не, вель­мі па­доб­нае на ЛСД-25. Да­рэ­чы, і спо­саб транс­пар­та­ван­ня, і ўжы­ван­ня нар­ко­ты­ку тут ад­ноль­ка­вы.

— Упер­шы­ню ЛСД, на­не­се­ны на паш­то­вую мар­ку, з'я­віў­ся ў 1960-х га­дах. Каб вы­клі­каць стан нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня, па­тра­бу­ец­ца вель­мі ма­ла гэ­та­га рэ­чы­ва, а пе­ра­да­зі­роў­ка яго вель­мі не­бяс­печ­ная. Та­му мік­ра­гра­мы ЛСД ціт­ра­ва­лі і на­но­сі­лі на мар­ку, і по­тым зліз­ва­лі язы­ком, — га­во­рыць нар­ко­лаг. — На­ступ­ствы ад пры­ёму ЛСД не­прад­ка­заль­ныя. Мі­зэр­ная яго до­за мо­жа па­глы­біць у нар­ка­тыч­ныя га­лю­цы­на­цыі на 12 і больш га­дзін, пры гэ­тым ча­ла­век мо­жа ад­чу­ваць як не­зям­ную «аса­ло­ду», так і най­вя­лік­шы жах. Ме­на­ві­та пас­ля вы­ка­ры­стан­ня ЛСД бы­лі апі­са­ны вы­пад­кі смер­цяў, ка­лі ў ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня і вы­клі­ка­на­га гэ­тым псі­хо­зу лю­дзі ад­чу­ва­лі ся­бе ўсе­ма­гут­ны­мі, у тым лі­ку ду­ма­лі, што ўме­юць лё­таць, і вы­скок­ва­лі з вок­наў.

Ця­пер усё тое ж са­мае, толь­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ін­шыя псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы. Яны вы­клі­ка­юць па­ру­шэн­ні свя­до­мас­ці і гру­быя рас­строй­ствы псі­хіч­най дзей­нас­ці. Маг­чы­мыя па­ра­на­і­даль­ныя псі­хо­зы. Каб вы­ра­та­ваць жыц­цё ча­ла­ве­ка, за­дзей­ні­ча­юц­ца так­сі­ко­ла­гі, рэ­ані­ма­то­ла­гі.

— Але гэ­та не асноў­нае пы­тан­не, — лі­чыць спе­цы­я­ліст. — Ме­ды­кі не ма­юць ні­я­ка­га да­чы­нен­ня да вы­твор­час­ці і рас­паў­сюдж­ван­ня псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў. А ме­на­ві­та ў гэ­тым і за­клю­ча­ец­ца сут­насць праб­ле­мы. Дак­та­ры зма­га­юц­ца толь­кі з на­ступ­ства­мі. Та­му мы бу­дзем ля­чыць па­цы­ен­таў, якія бу­дуць да нас па­сту­паць. Але зма­гац­ца з праб­ле­май трэ­ба ўся­му гра­мад­ству. Тут па­трэб­ны комп­лекс­ныя па­ды­хо­ды.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Спайс — ку­рыль­ная су­месь, апра­ца­ва­ная тым ці ін­шым сінтэтычным нар­ка­тыч­ным рэ­чы­вам. Спай­сы ў Бе­ла­ру­сі за­ба­ро­не­ны да рас­паў­сюдж­ван­ня.

«Мар­ка» — па­пя­ро­вы квад­ра­цік, на які на­не­се­ны сін­тэ­тыч­ны нар­ко­тык. Гэ­тыя па­пер­кі кла­дуць у рот, у вы­ні­ку ча­го нар­ко­тык трап­ляе спа­чат­ку ў слі­ну, а за­тым — у кроў.

І спайс, і «мар­ка» мо­гуць вы­клі­каць не­прад­ка­заль­ныя рэ­ак­цыі ар­га­ніз­ма: за­тар­мо­жа­насць, стра­ту пры­том­нас­ці, псі­хо­зы, па­чуц­цё стра­ху ці га­лю­цы­на­цыі, пад­час якіх ча­ла­век здзяйс­няе не­кант­ра­ля­ва­ныя ўчын­кі. У не­ка­то­рых вы­пад­ках на­сту­пае смерць.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.