Вы тут

За­дач­ка для Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі


Як за­поў­ніць бюд­жэт­ныя мес­цы ў ВНУ без пагрозы дэ­валь­ва­цыі дып­ло­ма?

Аб­мер­ка­ван­не Пра­ві­лаў пры­ёму ў вы­шэй­шыя і ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя навучальныя ўста­но­вы, якое ад­бы­ло­ся на на­ра­дзе ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, на­пэў­на, ма­ла ка­го па­кі­ну­ла абы­яка­вым. Яно і зра­зу­ме­ла: ус­туп­ная кам­па­нія заў­сё­ды ме­ла вя­лі­кі па­лі­тыч­ны і са­цы­яль­ны рэ­за­нанс у на­шым гра­мад­стве, па­коль­кі за­кра­нае ін­та­рэ­сы не толь­кі абі­ту­ры­ен­таў і іх баць­коў, але і сва­я­коў, сяб­роў, школь­ных на­стаў­ні­каў, за­каз­чы­каў кад­раў.

— У асно­ву дзей­на­га па­рад­ку пры­ёму па­кла­дзе­ны прын­цып са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці і шы­ро­кай да­ступ­нас­ці аду­ка­цыі, та­му сён­ня ней­кіх вост­рых праб­лем у ар­га­ні­за­цыі пры­ём­най кам­па­ніі ня­ма. І ні­я­кіх рэ­ва­лю­цый­ных змен но­вая рэ­дак­цыя пра­ві­лаў не змя­шчае, — за­спа­кой­вае мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ. — Ра­зам з тым з-за дэ­ма­гра­фіі ў апош­нія га­ды іс­тот­на змен­шы­ла­ся коль­касць вы­пуск­ні­коў, што ад­бі­ла­ся на за­бяс­пе­ча­нас­ці асоб­ных га­лін эка­но­мі­кі пра­цоў­ны­мі рэ­сур­са­мі. Так, за час дзе­ян­ня ця­пе­раш­ніх пра­ві­лаў пры­ёму, гэ­та зна­чыць, з 2006 го­да, коль­касць вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы змен­шы­ла­ся са 147 да 87 ты­сяч і з 96 да 60 ты­сяч змен­шы­ла­ся коль­касць вы­пуск­ні­коў ся­рэд­няй шко­лы. А нам вель­мі важ­на раў­на­мер­на за­бяс­пе­чыць кад­ра­мі з пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най, ся­рэд­няй спе­цы­яль­най і вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй усе га­лі­ны эка­но­мі­кі, што не­ад­на­ра­зо­ва за­зна­чаў і Прэ­зі­дэнт кра­і­ны.

Ле­тась на па­каз­чы­ках на­бо­ру ў ВНУ ад­бі­ла­ся не толь­кі дэ­ма­гра­фіч­ная сі­ту­а­цыя, але пры­яры­тэ­ты мо­ла­дзі пры вы­ба­ры пра­фе­сіі, за­сна­ва­ныя на ча­кан­ні бу­ду­чай ма­тэ­ры­яль­най вы­га­ды. Не­за­поў­не­ны­мі за­ста­лі­ся ў дзяр­жаў­ных ВНУ 2400 бюд­жэт­ных мес­цаў, але, ня­гле­дзя­чы на гэ­тую ака­ліч­насць,
40 400 абі­ту­ры­ен­таў зра­бі­лі вы­бар на ка­рысць плат­най фор­мы на­ву­чан­ня. «Ві­да­воч­на, што для за­бес­пя­чэн­ня пры­яры­тэт­нас­ці бюд­жэт­на­га на­бо­ру мэ­та­згод­на ўнес­ці ка­рэк­ты­вы ў Пра­ві­лы пры­ёму», — пад­крэс­лі­вае Сяр­гей Мас­ке­віч.

Так, пра­па­ну­ец­ца даць маг­чы­масць удзель­ні­чаць у кон­кур­се па мэ­та­вай пад­рых­тоў­цы ўсім абі­ту­ры­ен­там, не­за­леж­на ад мес­ца іх пра­жы­ван­ня, і па­вя­лі­чыць мэ­та­вы пры­ём абі­ту­ры­ен­таў у ВНУ па сель­ска­гас­па­дар­чых спе­цы­яль­нас­цях да 60% ад кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму, а па ін­шых спе­цы­яль­нас­цях — да 40%.

Ва ўста­но­вах ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі мэ­та­вы на­бор мо­жа быць па­вя­лі­ча­ны на сель­ска­гас­па­дар­чых і ме­ды­цын­скіх спе­цы­яль­нас­цях да 60% і да 30% — па ін­шых спе­цы­яль­нас­цях. А вось асоб­ны кон­курс для вы­пуск­ні­коў сель­скіх і га­рад­скіх уста­ноў аду­ка­цыі пла­ну­ец­ца ад­мя­ніць.

Для та­го, каб пры­цяг­нуць здоль­ную мо­ладзь на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, вы­ра­шы­лі даць маг­чы­масць па­сту­паць ту­ды без іс­пы­таў пе­ра­мож­цам аб­лас­но­га і мінск­ага га­рад­ско­га эта­паў рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды па ву­чэб­ных прад­ме­тах, а так­са­ма школь­ным ме­да­ліс­там і вы­пуск­ні­кам ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў з дып­ло­мам з ад­зна­кай. Праў­да, для гэ­та­га бу­ду­чым пе­да­го­гам трэ­ба бу­дзе атры­маць рэ­ка­мен­да­цыю пе­да­га­гіч­ных са­ве­таў уста­но­вы аду­ка­цыі, якую яны скон­чы­лі.

Але, ба­дай што, га­лоў­ная інт­ры­га за­клю­ча­ец­ца сён­ня ў тым, што бу­дуць да­лей ра­біць з ніж­няй план­кай ЦТ? З-за па­вы­шэн­ня ніж­ня­га па­ро­га на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні ле­тась не змаг­лі цал­кам укам­плек­та­вац­ца не толь­кі сель­ска­гас­па­дар­чыя, не­ка­то­рыя тэх­ніч­ныя, але і ва­ен­ныя спе­цы­яль­нас­ці.

Не пе­ра­адо­ле­лі ніж­ні па­рог тэс­та­ва­га ба­ла, вы­зна­ча­ны для прэ­тэн­дэн­таў на атры­ман­не вы­шэй­шай аду­ка­цыі, 40 682 ча­ла­ве­кі, або амаль 36% ад агуль­най коль­кас­ці ўдзель­ні­каў ЦТ. Пасля тэсціравання па матэматыцы з прыёмнай кампаніі выбыў кожны трэці ўдзельнік ЦТ. Яшчэ больш абітурыентаў не вытрымалі іспытаў па фізіцы...

Пе­ра­важ­ная коль­касць абі­ту­ры­ен­таў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі зда­юць на ЦТ ме­на­ві­та фі­зі­ку і ма­тэ­ма­ты­ку. Ці­ка­ва, а што ду­мае пра ніж­ні па­рог на ўступ­ных іс­пы­тах яго рэк­тар?

— Я лі­чу, што на ўва­хо­дзе ў ВНУ па­ві­нен быць ней­кі бар'­ер, які б пры­му­сіў абі­ту­ры­ен­таў на­пруж­вац­ца, — пад­крэс­лі­вае Мі­ха­іл БА­ТУ­РА.

— Але ніж­ні па­рог не мо­жа быць агуль­ным для ўсіх. І як­раз пра гэ­та іш­ла раз­мо­ва на на­ра­дзе. Нель­га да­во­дзіць да ўсіх адзі­ную ліч­бу: трэ­ба ўліч­ваць і спе­цы­фі­ку ВНУ, і по­пыт на рын­ку пра­цы на тых ці ін­шых спе­цы­я­ліс­таў, і тую ака­ліч­насць, хто рэ­аль­на змо­жа за­сво­іць ву­чэб­ную пра­гра­му, бо не заў­сё­ды і не ўсіх сту­дэн­таў мож­на «пад­цяг­нуць» па школь­най пра­гра­ме. У на­шым уні­вер­сі­тэ­це, на­ват ня­гле­дзя­чы на па­вы­шэн­не ніж­ня­га па­ро­га на ЦТ, праб­лем з за­паў­нен­нем мес­цаў не бы­ло. І, шчы­ра ка­жу­чы, мы сё­ле­та вель­мі за­да­во­ле­ны якас­ным скла­дам на­шых пер­ша­курс­ні­каў.

Але трэба разумець, што навучацца ў тэхнічнай ВНУ вельмі складана. Я лічу, што ў нас даволі вялікі працэнт адлічэнняў з-за непаспяховасці — за год адлічваецца дзесьці 10% ад агульнай колькасці  студэнтаў усіх курсаў. Таму, зніжаючы планку патрабаванняў, трэба разумець, якія наступствы могуць быць у такога рашэння.

А вось на дум­ку стар­шы­ні Са­ве­та рэк­та­раў ВНУ, рэк­та­ра Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Ула­дзі­мі­ра ШЫ­МА­ВА, нель­га вы­ра­шаць праб­ле­му на­бо­ру на ней­кія спе­цы­яль­нас­ці за кошт рэз­ка­га па­гар­шэн­ня якас­ці кан­тын­ген­ту, які ад­бі­ра­ец­ца.

— Уста­ноў­ле­на, што толь­кі 45—50% ад кож­на­га школь­на­га вы­пус­ку здоль­ныя эфек­тыў­на асвой­ваць ву­чэб­ныя пра­гра­мы вы­шэй­шай шко­лы, — сцвяр­джае Ула­дзі­мір Шы­маў. — Іс­ну­юць і ін­шыя эфек­тыў­ныя спо­са­бы пры­цяг­нен­ня на не вель­мі па­пу­ляр­ныя ў абі­ту­ры­ен­таў спе­цы­яль­нас­ці. На­прык­лад, знач­нае па­ве­лі­чэн­не сты­пен­дыі за кошт за­ці­каў­ле­ных мі­ніс­тэр­стваў і рэ­гі­я­наль­ных ор­га­наў ула­ды, або, на­прык­лад, стап­ра­цэнт­нае за­бес­пя­чэн­не ін­ша­га­род­ніх сту­дэн­таў мес­ца­мі ў ін­тэр­на­тах.

Якім жа бу­дзе ра­шэн­не Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі? Да ўступ­най кам­па­ніі за­ста­ло­ся зу­сім ма­ла ча­су. Та­му кі­раў­нік дзяр­жа­вы да­ру­чыў апе­ра­тыў­на да­пра­ца­ваць пра­ект Ука­за аб за­цвяр­джэн­ні но­вай рэ­дак­цыі Пра­ві­лаў пры­ёму. А вось вы­зна­чэн­ня ніж­ня­га па­ро­га­ва­га зна­чэн­ня на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні, ві­даць па ўсім, да­вя­дзец­ца па­ча­каць...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.