Менавiта такую ацэнку падзеям ва Украiне даў Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння Савета бяспекi, на якiм абмяркоўвалiся папярэднiя вынiкi першага этапу праверкi баявой гатоўнасцi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Апошнiм часам некаторыя сродкi масавай iнфармацыi нават спрабавалi папракаць беларускага лiдара ў празмернай маўклiвасцi ў гэтым пытаннi i нявызначанасцi пазiцыi. Аднак той, хто цiкавiцца палiтыкай i сочыць за сiтуацыяй, выдатна памятае, што пра сваю адназначную пазiцыю Беларусь заявiла яшчэ ў самым пачатку.
«I гэта пазiцыя кансалiдаваная, гэта адзiная пазiцыя. Больш за тое, мiнiстру замежных спраў было даручана данесцi нашу пазiцыю да сусветнай супольнасцi i кiраўнiцтва iншых дзяржаў, што i было зроблена. Такая пазiцыя застаецца сёння нязменнай», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.
«Нас, вядома, непакоiць абстаноўка, якая складваецца ва Украiне. Гэта наша краiна, гэта нашы людзi, гэта нашы браты. I я адкрыта скажу, што таго, што цяпер творыцца ва Украiне i з народам Украiны, народ Украiны не заслугоўвае, — падкрэслiў беларускi лiдар. — Гэта гераiчны народ, гэта народ, якi ў пераважнай сваёй большасцi змагаўся супраць фашызму, мы былi разам у апошняй вайне, i мы ў гэтай вайне перамаглi. Таму пазiцыя дзякуючы нашай гiстарычнай памяцi, нашай гiсторыi, адназначная».
«Больш за тое, я ўжо сказаў, гэта суседняя з намi краiна, дзе жывуць такiя ж людзi, як i мы, нашы браты. Гэта краiна, з якой мы дасягалi тавараабароту амаль $7 млрд. Гэта сведчыць аб вельмi цесных эканамiчных адносiнах памiж Беларуссю i Украiнай», — адзначыў Прэзiдэнт.
«Толькi называючы экспромтам некалькi момантаў, я магу задаць рытарычнае пытанне: якое кiраўнiцтва i якую краiну не хвалявала б тое, што адбываецца ў суседзяў пры такой сiтуацыi, пры такiх узаемасувязях? Вядома, нас гэта непакоiць», — дадаў беларускi лiдар.
Мы не перарывалi нiякiя сувязi з Украiнай
«Ва Украiне ёсць палiтыкi, якiя ўзялiся вырашаць праблемы ўкраiнскага народа. Мы нi ў якiм выпадку iм не перашкаджаем. Больш за тое, мы не перарывалi нiякiя сувязi з Украi-
най, перш за ўсё эканамiчныя. Мы заўсёды iшлi насустрач пажаданням украiнскага бiзнесу i да гэтага часу гэта робiм, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — I прэм'ер-мiнiстру даўно даручана кантраляваць гэты працэс. Ён ведае, што рабiць, i нiводны бiзнесмен, нiводны прадпрымальнiк, нiводны кiраўнiк, якi займаецца знешняй эканомiкай, не скажа, што Беларусь займала нейкую непрыстойную пазiцыю адносна Украiны».
«Мы пастаўлялi i пастаўляем туды энергарэсурсы, столькi, колькi трэба для Украiны, прадукты харчавання, iншыя рэчы. Словам, мы адкрытыя для таго, каб падтрымлiваць украiнскi народ у гэту цяжкую хвiлiну, у тым лiку па гуманiтарным складнiку», — падкрэслiў беларускi лiдар.
«Вы ведаеце, мяне апошнiм часам усё часцей (гэта ад грамадскасцi скрыта), трэцiруючы ўжо, пытаюцца: вось, вы, як чалавек, у якога каранi зарыты памiж Чарнiгавам i Кiевам, што трэба рабiць ва Украiне, каб пераадолець той крызiс? — расказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я жартам адказваю: вы не напружвайцеся, проста трэба працаваць, а калi вы не ведаеце, што рабiць, даверце нам гэту краiну, i да канца года мы забяспечым там i стабiльнасць, i адзiнства народа, i цэласнасць дзяржавы».
«У сухiм астатку — трэба проста працаваць, трэба менш бегаць па загранiцах, а займацца ўласнай краiнай i дабрабытам уласнага народа. Як гэта рабiць, калi трэба, падкажам i дапаможам», — дадаў Прэзiдэнт Беларусi.
У
Мiнску майдана не будзе, тут няма для майдана месца
«Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы сказаць (тут прысутнiчаюць СМI, у тым лiку i не беларускiя) наконт нейкiх укiдаў, якiмi нас спрабуюць крыху запалохаць, што, вось, Лукашэнка, маўляў, баiцца майдана, апошнiм часам калi i гаворыць, то аб тым, якiя ўрокi трэба атрымаць з украiнскiх падзей», — адзначыў беларускi лiдар.
«Я i не хаваю. I неразумным быў бы той кiраўнiк, якi не спрабуе атрымаць урокi з некаторых падзей. Але я каторы раз хачу сказаць: у Мiнску майдана не будзе, тут няма для майдана месца. Вось i ўвесь наш страх. Мы нiчога не баiмся. Абсалютна. Тым больш я», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.
«У нас няма фундаментальных, канцэптуальных, галоўных прычын для такiх рэвалюцый. А галоўную прычыну мы ўсе ведаем, я ўжо пра яе гаварыў, — гэта страшэнны развал эканомiкi, карупцыя, якая прывяла да развалу ўлады. Усё ў наяўнасцi для таго, каб адбылася рэвалюцыя. Каранi трэба шукаць менавiта ў гэтым», — упэўнены Прэзiдэнт.
«Мы гэтага не дапусцiлi. I гэта самая вялiкая наша заваёва», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.
Мы будзем дакладна захоўваць iнтарэсы нашай дзяржавы i нашых сяброў i суседзяў, саюзнiкаў
«Некаторыя (я паглядзеў апошнiм часам i сёння ранiцай агляд сродкаў масавай iнфармацыi) пачынаюць кпiць з нас, што, маўляў, Лукашэнка не саступае цiску Крамля, пакуль трымаецца там i гэтак далей», — сказаў Прэзiдэнт. «Па-першае, на мяне нiхто не нацiскае, нiякiя крамлi i iншыя на мяне нiколi не нацiскалi, таму што гэта, па-першае, бесперспектыўна або, як кажуць дыпламаты, контрпрадуктыўна. На мяне няма чаго нацiскаць».
«Я буду абараняць iнтарэсы сваёй краiны i дзейнiчаць у строгай адпаведнасцi з нашымi дагаворамi, у тым лiку ў адпаведнасцi з дагаворам аб будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы, дзе ў нас ёсць прамыяабавязацельствы, гэтак жа, як i ў Расii». «Мы ў гэтых адносiнах будзем дзейнiчаць. Больш за тое, мы апошнiм часам, i мы гэтага не ўтойвалi, знаходзiмся ў пастаянным кантакце з Прэзiдэнтам Расiйскай Федэрацыi. Мы абмяркоўваем розныя пытаннi нашых узаемаадносiн. I няўжо надта разумным прадстаўнiкам сродкаў масавай iнфармацыi не зразумела, што мы не можам абыходзiць i гэта пытанне. Яно пастаянна ў полi зроку i Прэзiдэнта Расii, i Прэзiдэнта Беларусi. Чаму? Я толькi што аб гэтым сказаў», адзначыў Прэзiдэнт.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, «з Еўрапейскага саюза нас пастаянна палохаюць». Ён прывёў некалькi цытат:
«Аб'яднаўшы сiлы з Расiяй, Беларусь верне расiйскi ўплыў на былую гранiцу СССР», — гэта з Амерыкi нам сiгнал падаюць. Калi мы раптам падтрымлiваем Расiю, значыць, Расiя ледзь цi не паглыне Беларусь i выставiць свае войскi на гранiцу з Польшчай.
Другое, зноў жа з ЗША: «Расiя расчляняе трэцюю савецкую рэспублiку пасля Малдовы i Грузii. Гэта павiнна паслужыць перасцярогай для тых суседнiх краiн, якiя меншыя i слабейшыя за Украiну, напрыклад Арменii i Беларусi».
Ужо з Канады: «Колькi часу засталося да таго, калi Пуцiн зможа апраўдаць анексiю казахстанскай Паўладарскай, Паўночна-Казахстанскай, Акмалiнскай абласцей, дзе жыве шмат рускiх? Дзе гарантыi таго, што Беларусь таксама не будзе абсарбiравана ў склад Расiйскай Федэрацыi?».
Ведаеце, вельмi танна. Калi нас хочуць напалохаць, то гэта вельмi танна. Нас палохаць не трэба. Яшчэ раз падкрэслiваю: мы будзем дзейнiчаць выключна ў адпаведнасцi з нарматыўна-прававой базай, якая ў нас iснуе памiж Расiяй i Беларуссю. Я ўжо некалькi разоў гэта адкрыта гаварыў: мы з расiянамi адзiн народ, таксама як i ўкраiнцы, мы з аднаго дрэва, мы — славяне, i мы заўсёды будзем разам.
Паводле слоў Прэзiдэнта, мы не збiраемся мiтусiцца, мы не збiраемся быць iнiцыятарамi экскалацыi нейкiх працэсаў у сувязi з украiнскiмi падзеямi i процiстаяннем Захаду, ЗША з аднаго боку i Расii — з другога боку.
«Мы будзем дакладна захоўваць iнтарэсы нашай дзяржавы i нашых сяброў i суседзяў, саюзнiкаў. Таму палохаць нас у гэтых адносiнах не трэба. Але, самае галоўнае, гэта так, уступленне да таго. Пра што мы хочам сёння пагаварыць i прыняць рашэнне», адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Мы будзем рэагаваць на ўсё адэкватным чынам
«Мы ў апошні час (і гэта факт) назіраем эскалацыю канфлікту. Гэта эскалацыя адбываецца ўжо не ў Сірыі, не ў Лівіі і не ў Іраку. Гэта ўжо ля нашых граніц. Гэта ўжо закранае нашы інтарэсы, і як мышы пад венікам сядзець мы не маем права», — адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «мы не збіраемся не тое што нават узнімаць гвалт, але і мітусіцца. Мы будзем рэагаваць на ўсё адэкватным чынам. Калі НАТА прыняло для сябе рашэнне (Паўночна-атлантычны блок) разам з амерыканцамі нарошчваць ля нашых граніц групоўку ваенна-паветраных сіл, мы што, павінны за гэтым назіраць? Калі яны перакінулі ў Літву дадаткова паўдзясятка знішчальнікаў-перахватчыкаў або яшчэ нейкіх самалётаў і тыя дзейнічаюць ля нашых граніц, мы дзейнічаем адэкватна. Ужо дзейнічаем. Такое даручэнне міністр абароны атрымаў ужо даўно, і яно, як ён мне дакладвае, выконваецца».
«Мы на гэта рэагавалі спакойна да той пары, пакуль не пачаліся маштабныя вучэнні на поўдні (я так разумею, на поўдні, і мы сёння абмяркуем гэта), на тэрыторыі Польшчы, і Польшча запытала ўзмацнення і пашырэння маштабаў гэтых вучэнняў. Паўстае пытанне — навошта? Навошта ў той момант, калі ў гэтым рэгіёне не так усё спакойна? Лагічнае пытанне? Лагічнае. Больш за тое, або ўчора вечарам, ноччу, або сёння раніцай былі дадаткова, паводле маёй інфармацыі, перакінуты самалёты (пасля таго як з Вялікабрытаніі перакінулі ў Літву), больш за дзясятак, у раён гэтых вучэнняў з Італіі. Гэта значыць, у наяўнасці нагнятанне абстаноўкі каля нашых граніц», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
«Паўстае лагічнае пытанне: мы што, будзем сядзець і назіраць за сітуацыяй? Не. Мы павінны на гэта рэагаваць. Але рэагаваць абсалютна адэкватна. І гэта не сакрэт. У нас з Расійскай Федэрацыяй у тым ліку існуе сумесная групоўка войскаў на гэтым напрамку, аснову якой складае армія Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Гэта па дамоўленасці аб Саюзнай дзяржаве паміж Расіяй і Беларуссю. Гэта групоўка мае план дзеянняў, у тым ліку план дзеянняў на такія выпадкі. Гэта не лакальны канфлікт, гэта не ваенны канфлікт, гэта не вайна, нам няма чаго тут аб'яўляць мабілізацыю і прыводзіць у боегатоўнасць усе нашы Узброеныя Сілы. Не. Але на такі момант у нас ёсць па плану адэкватны адказ. І гэта абавязацельства не толькі Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі».
«Мы абсалютна нічога не ўтойваем. Я сёння хачу даручыць Міністэрству абароны (мы прапрацоўвалі гэтыя пытанні і да гэтага выпадку, ведаючы, што ўсялякае можа быць) задзейнічаць адпаведны план. Мы пакуль гаворым аб тым, што калі яны ўжо праводзяць вучэнні ля нашых граніц... Мы праводзім ужо даўно, яшчэ да гэтага канфлікту, праверку Узброеных Сіл. Першы этап яе ўжо закончыўся. Дзяржсакратар зараз даложыць аб рэзультатах першага этапу. Застаецца другі этап. Я думаю, дарэчы нам правесці другі этап праверкі Узброеных Сіл і ў рамках гэтай праверкі разгарнуць, калі неабходна, дадатковыя Узброеныя Сілы і правесці адпаведныя вучэнні так, як гэта робяць нашы суседзі на тэрыторыі Польшчы.
Больш за тое, у нас, безумоўна, няма неабходнасці, можа, у дадатковых ваенна-паветраных сілах. Але Расійская Федэрацыя абавязана паводле гэтага плана (гэта законны дакумент) падтрымліваць Беларусь, у тым ліку і ў рамках ВПС. Калі з Італіі перакінуты паўтара дзясятка самалётаў, я думаю, трэба звязацца з начальнікам Генштаба Расіі і прапанаваць ім, каб тое ўзмацненне, якое яны абавязаны прадаставіць нам (але зараз, дапусцім, не больш за 12-15 самалётаў), перагнаць на тэрыторыю Беларусі, вызначыць маршруты патрулявання, як мы з вамі зрабілі для сваіх, і яшчэ запасныя маршруты. І няхай працуюць, патрулююць. Вось. Мы нічога не ўтойваем, — яшчэ раз адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Мы будзем прымаць адпаведныя меры. Больш за тое, нам не трэба мабілізоўваць Узброеныя Сілы. Абсалютна не трэба. У нас у гэтай сітуацыі дастаткова часцей, якія знаходзяцца па неабходнасці ў стадыі імгненнага рэагавання, мы імгненна можам іх разгарнуць, яны цалкам укамплектаваныя, гэтыя часці. Таму нам няма неабходнасці дадаткова нейкія прызывы ажыццяўляць. Мы гэта будзем рабіць, калі трэба, у планавым рэжыме. Але ў нас ёсць яшчэ нямала людзей пад ружжом у войсках Міністэрства ўнутраных спраў. Мы зноў жа не павінны гэта ўтойваць. Гэта людзі ваенныя, высока падрыхтаваныя людзі. Калі патрэбна, мы будзем задзейнічаць іх, пагранічныя войскі, як мы заўсёды гэта робім, і адпрацоўваць сумесныя дзеянні. Вось алгарытм дзеянняў, які я стаўлю як Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл перад нашымі людзьмі ў пагонах, — падвёў вынік Прэзідэнт.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».