Вы тут

Не кі­дай­це­ся ў ла­пы «кіс­ла­му д'яб­лу»!


7 смер­цяў ма­ла­дых лю­дзей ад пе­ра­да­зі­роў­кі но­вы­мі «ды­зай­нер­скі­мі псі­ха­тро­па­мі» менш чым за два ме­ся­цы… Коль­кі яшчэ па­трэб­на ах­вяр, каб мо­ладзь на­рэш­це зра­зу­ме­ла, што ад­на ма­лень­кая і, на пер­шы по­гляд, бяс­крыўд­ная «мар­ка» мо­жа стаць апош­няй у іх жыц­ці?..

Не сак­рэт, што ле­галь­ных, а зна­чыць бяс­шкод­ных, нар­ко­ты­каў і псі­ха­тро­паў у Бе­ла­ру­сі ня­ма. Тым не менш мо­ладзь на­іў­на ве­рыць лю­дзям, якія праз ін­тэр­нэт пра­да­юць, ні­бы­та ле­галь­на, раз­на­стай­ныя спай­сы, «мар­кі», ку­рыль­ныя су­ме­сі. Ду­ма­юць, што ўсе яны бяс­крыўд­ныя?.. Пра тое, што гэ­та ня­праў­да, свед­чаць смерць пер­ша­курс­ні­цы БДУ, якая з за­ла­тым ме­да­лём скон­чы­ла шко­лу; дзе­вя­ці­клас­ні­ка, які мог бы ў бу­ду­чы­ні стаць алім­пій­скім чэм­пі­ё­нам па грэб­лі; яшчэ пя­ці «хат­ніх», ра­зум­ных і зда­ро­вых дзя­цей. Іх баць­кам зда­ва­ла­ся, што яны доб­ра ве­да­юць сва­іх кры­ві­на­чак, прад­ба­чаць кож­ны іх крок, але вый­шла інакш… З 19 сту­дзе­ня па 8 са­ка­ві­ка гэ­тыя «ўзор­ныя» дзе­ці свя­до­ма ад­да­лі­ся ў ла­пы «кіс­ла­му д'яб­лу», які ня­шчад­на за­браў у іх са­мае да­ра­гое — жыц­цё.

Мож­на ў чар­го­вы раз сма­ка­ваць пад­ра­бяз­нас­ці ся­мей­ных тра­ге­дый, але не хо­чац­ца гэ­та­га ра­біць… Апош­нія дні мне не дае спа­кою дум­ка: та­му «д'яб­лу з чыр­во­най га­ла­вой», што на­ма­ля­ва­ны на па­кун­ках смя­рот­ных «ма­рак», пры­служ­ва­юць ней­кія «лю­дзі», ка­лі іх мож­на так на­зваць. У га­ла­ве не ўклад­ва­ец­ца, як у іх па­ды­ма­ец­ца ру­ка на­сы­паць на па­пер­ку смя­рот­нае рэ­чы­ва, пе­ра­да­ваць тую «атру­ту» на­іў­ным школь­ні­кам і сту­дэн­там. Ня­ўжо ім на­пля­ваць на тых дзя­цей, на іх баць­коў? Ня­ўжо гро­шы для іх са­мае га­лоў­нае?

Ва ўпраў­лен­ні па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі МУС ад­зна­ча­юць, што пра­да­юць сін­тэ­тыч­ныя нар­ко­ты­кі ў асноў­ным нар­ка­ма­ны — каб за­ра­біць са­бе на чар­го­вую «до­зу»… А куп­ля­юць на­ву­чэн­цы ву­чы­лі­шчаў, сту­дэн­ты, школь­ні­кі, якія най­больш пад­да­юц­ца ўплы­ву. Смя­рот­ную дрэнь яны за­маў­ля­юць праз ін­тэр­нэт: гро­шы за яе пе­ра­ліч­ва­юць на элект­рон­ны ка­ша­лёк пра­даў­ца, які, як пра­ві­ла, каб не свя­ціц­ца, па­кі­дае тыя «мар­кі» ў да­моў­ле­ных мес­цах. Кошт до­зы па­раў­наль­на да­ступ­ны — уся­го 100–200 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Але бы­лі і вы­пад­кі, га­во­раць у мі­лі­цыі, ка­лі нар­ко­тык у Мін­ску раз­да­ва­лі бяс­плат­на ка­ля «Ка­ма­роў­кі» і Га­лоў­паш­там­та — пры­ваб­лі­ва­лі клі­ен­ту­ру. Та­кім чы­нам, вы­лі­чыць са­ўдзель­ні­каў смер­ці, пры­знаў на­чаль­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Мін­ску Дзміт­рый Ка­нап­ля­нік,

да­стат­ко­ва скла­да­на, але рэ­аль­на.

Так, на след нар­ка­ды­ле­раў, якія пра­да­лі дзе­вя­ці­клас­ні­ку ад­ной са ста­ліч­ных спар­тыў­ных школ «мар­ку» як «ле­галь­ную», пра­ва­ахоў­ні­кі вый­шлі праз не­каль­кі дзён пас­ля смер­ці пад­лет­ка. У ма­шы­не 21‑га­до­ва­га хлоп­ца і яго 22‑га­до­вай сяб­роў­кі з Баб­руй­ска знай­шлі 16 па­ке­таў спай­су і 15 «ма­рак». За ме­сяц па­рач­ка за­раб­ля­ла да 80 млн руб­лёў! Ка­лі на дзяў­чы­ну на­дзе­лі на­руч­ні­кі, яна па­пра­сі­ла мі­лі­цы­я­не­раў ад­пус­ціць яе па­кар­міць са­бач­ку і тру­са, якія за­ста­лі­ся ад­ны до­ма. Жы­вёл, атрым­лі­ва­ец­ца, шка­дуе, а чу­жых дзя­цей, як ба­чым, не… Баб­руй­чан ча­кае су­ро­вае па­ка­ран­не — да 15 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці.

Яшчэ адзін ка­нал збы­ту псі­ха­тро­паў, які пе­ра­кры­лі пра­ва­ахоў­ні­кі, мае гро­дзен­скае па­хо­джан­не. Амаль увесь мі­ну­лы год зла­чын­ная гру­па з Грод­на за­бяс­печ­ва­ла мін­чан «атру­тай»… Каб за­мес­ці сля­ды, нар­ка­ды­ле­ры па­ста­ян­на мя­ня­лі здым­ныя ква­тэ­ры, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі як офі­сы, ме­лі шэ­раг «мі­нё­раў», якія па­кі­да­лі «мар­кі» ў да­моў­ле­ных мес­цах.

Па­вод­ле слоў Дзміт­рыя Ка­нап­ля­ні­ка, па фак­тах смер­цяў ся­мі ма­ла­дых лю­дзей у Мін­ску пра­вод­зяц­ца пра­вер­кі. Па­куль што ў да­чы­нен­ні да пра­даў­цоў смя­рот­ных «ма­рак» за­ве­дзе­ны кры­мі­наль­ныя спра­вы па фак­тах збы­ту псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў. Але, ён не вы­клю­чае, іх мо­гуць аб­ві­на­ва­ціць яшчэ і ў за­бой­стве па не­асця­рож­нас­ці.

— На жаль, сі­ту­а­цыя скла­ла­ся та­кім чы­нам, што праз ін­тэр­нэт на­шу мо­ладзь пе­ра­кон­ва­юць у тым, што «мар­кі», спай­сы і ку­рыль­ныя су­ме­сі — гэ­та ле­галь­ная, бяс­печ­ная эй­фа­рыя, — ад­зна­чыў Дзміт­рый Ка­нап­ля­нік. — Але лю­дзі па­він­ны ра­зу­мець, што нар­ка­ганд­ля­ры іх па­прос­ту аб­дур­ва­юць, лічаць за іды­ё­таў і што кож­ны кан­крэт­ны вы­па­дак мо­жа стаць фа­таль­ным.

Больш за тое, на­ват ка­лі ча­ла­ве­ка і атры­ма­ец­ца вы­ра­та­ваць, ён ры­зы­куе па­прос­ту пе­ра­тва­рыц­ца ў «ага­род­ні­ну» (на­столь­кі моц­на ўздзей­ні­чае на мозг сін­тэ­тыч­ны псі­ха­троп). Да пры­кла­ду, ся­бар-пра­гра­міст ад­на­го з хлоп­цаў, які па­мёр ад пе­ра­да­зі­роў­кі, ця­пер зна­хо­дзіц­ца ў псі­хі­ят­рыч­най баль­ні­цы ў На­він­ках…

Пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны вы­на­хо­дзяць но­выя ме­та­ды ба­раць­бы з за­ра­зай (пла­ну­юць ства­рыць між­ве­да­мас­ную ан­ты­нар­ка­тыч­ную ка­мі­сію, якая да­зво­ліць пры­зна­ваць но­выя псі­ха­ак­тыў­ныя рэ­чы­вы ана­ла­га­мі нар­ко­ты­каў у са­мыя ка­рот­кія тэр­мі­ны; удас­ка­наль­ва­юць ме­ха­нізм дзярж­кант­ро­лю над аба­ра­чэн­нем так зва­ных ды­зай­нер­скіх нар­ко­ты­каў), на­кі­роў­ва­юць ліс­ты ў шко­лы, каб на­стаў­ні­кі гу­та­ры­лі з дзець­мі на гэ­тую зла­ба­дзён­ную тэ­му, рас­каз­ва­лі пра жу­дас­ныя на­ступ­ствы ўжы­ван­ня нар­ко­ты­каў. І, вя­до­ма, вы­яў­ля­юць нар­ка­ганд­ля­роў і пе­ра­кры­ва­юць ка­нал за ка­на­лам… Але, як гэ­та ні прык­ра, лю­дзі, якія з-за гро­шай га­то­вы іс­ці па дзі­ця­чых тру­пах, бы­лі і заў­сё­ды бу­дуць. Па­са­дзяць ад­ных, зной­дуц­ца ін­шыя… Та­му га­лоў­ная за­да­ча на­стаў­ні­каў і, у пер­шую чар­гу, вя­до­ма, баць­коў — свое­ча­со­ва на­ву­чыць дзя­цей ра­біць пра­віль­ны вы­бар у жыц­ці, сфар­мі­ра­ваць пра­віль­ныя каш­тоў­нас­ці.

На­дзея ПАЎ­ЛА­ВА.

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.