Вы тут

Аб «псі­ха­тро­пах» ле­пей не маў­чаць…


Ста­ліч­ныя ўста­но­вы аду­ка­цыі цес­на су­пра­цоў­ні­ча­юць з ор­га­на­мі ўнут­ра­ных спраў у пы­тан­ні вы­яў­лен­ня фак­таў спа­жы­ван­ня нар­ко­ты­каў. Раз­мо­ва ідзе не пра дзя­ся­так па­ве­дам­лен­няў, іх на­шмат больш. Пра гэ­та рас­ка­заў жур­на­ліс­там пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла пра­фі­лак­ты­кі пра­ва­па­ру­шэн­няў не­паў­на­лет­ніх упраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма Яў­ген Аб­ра­мо­віч.

— Зва­ро­ты з уста­ноў аду­ка­цыі аб та­кіх вы­пад­ках ідуць рэ­гу­ляр­на, — ад­зна­чыў вы­сту­поў­ца.

Ён на­га­даў, што яшчэ ле­тась быў вы­да­ны за­гад, які пра­ду­гледж­ваў уз­мац­нен­не за­ха­даў па су­праць­дзе­ян­ні рас­паў­сюдж­ван­ню і ўжы­ван­ню нар­ко­ты­каў ся­род мо­ла­дзі. Да та­го, як у ста­лі­цы з'я­ві­ла­ся праб­ле­ма «спай­саў», факт да­чы­нен­ня вуч­ня да ней­ка­га зла­чын­ства ці пра­ва­па­ру­шэн­ня быў гань­бай для на­ву­чаль­най уста­но­вы, за та­кое пра­ду­гледж­ва­ла­ся ад­каз­насць. У вы­ні­ку ад гэ­та­га спрэч­на­га мо­ман­ту па­зба­ві­лі­ся. Та­му ця­пер, ка­лі на­стаў­нік пра­ін­фар­муе ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў аб фак­це ўжы­ван­ня вуч­нем нар­ко­ты­каў, кры­тэ­ры­ем дрэн­най ра­бо­ты ўста­но­вы аду­ка­цыі гэ­та не лі­чыц­ца.

У ад­роз­нен­не ад на­стаў­ні­каў, на якіх у вы­шэй­зга­да­ным вы­пад­ку ўжы­ван­ня ля­жа хі­ба што ма­раль­ная ад­каз­насць, у да­чы­нен­ні да са­міх ма­ла­дых лю­дзей, ка­лі ўста­ноў­ле­ны факт ужы­ван­ня нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў, скла­да­ец­ца ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­та­кол, які пас­ля раз­гля­да­ец­ца на па­ся­джэн­ні ка­мі­сіі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх. У за­леж­нас­ці ад аб­ста­він, мо­жа быць за­ве­дзе­на і кры­мі­наль­ная спра­ва.

Не­аб­ход­насць не за­моўч­ваць праб­ле­му ста­ла ак­ту­аль­най асаб­лі­ва ця­пер, ка­лі ў ста­лі­цы за ка­рот­кі тэр­мін праз ужы­ван­не сін­тэ­тыч­ных псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў за­гі­ну­ла не­каль­кі ма­ла­дых лю­дзей.

— Спа­чат­ку праб­ле­май бы­лі спай­сы, ця­пер — «мар­кі», але сут­насць у іх ад­на і тая ж. Ней­ка­га агуль­на­га эфек­ту «на­ва­мод­ныя» нар­ка­тыч­ныя рэ­чы­вы не да­юць. Ад­ны вы­клі­ка­юць уз­бу­джэн­не, ін­шыя — рас­слаб­лен­не, — ка­жа за­гад­чы­ца пад­лет­ка­ва­га ад­дзя­лен­ня мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га нар­ка­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра Люд­мі­ла Шпа­коў­ская. 

— На пер­шы по­гляд вы­зна­чыць, ужы­вае дзі­ця псі­ха­ак­тыў­ныя рэ­чы­вы ці, мо­жа, пе­ра­ме­на ў на­строі звя­за­на з праб­ле­ма­мі пе­ра­ход­на­га ўзрос­ту, баць­кі ча­сам не здоль­ны. Але пры лю­бым па­да­зрэн­ні звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу спе­цы­я­ліс­таў бу­дзе не ліш­нім. Чым ра­ней гэ­та зра­біць, тым больш шан­цаў вы­пра­віць сі­ту­а­цыю.

Як ад­зна­чы­ла на­мес­ні­ца стар­шы­ні ка­мі­сіі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх Мін­гар­вы­кан­ка­ма Але­на Ге­ра­сі­мен­ка, дзе­ці, якія з ма­ло­га ўзрос­ту жы­лі ў ат­мас­фе­ры са­мых роз­ных ся­мей­ных кан­флік­таў, най­перш ры­зы­ку­юць стаць ах­вя­ра­мі за­леж­нас­ці. У тым лі­ку і нар­ка­тыч­най. Гэ­та яшчэ раз па­цвяр­джае, што ўсё па­чы­на­ец­ца з сям'і.

— Ка­лі ж ка­заць аб праб­ле­ме ў больш шы­ро­кім маш­та­бе, то тут вар­та пры­знаць: не­дас­ка­на­лас­ці ў за­ка­на­даў­стве ад­нос­на «ле­галь­на­га» ста­ту­су не­бяс­печ­ных псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў са­праў­ды іс­ну­юць. На жаль, нель­га за­га­дзя пра­ду­гле­дзець, якія псі­ха­тро­пы бу­дуць вы­най­дзе­ны ў бу­ду­чы­ні, каб ідэн­ты­фі­ка­ваць іх як за­ба­ро­не­ныя і не­бяс­печ­ныя, — ска­за­ла Але­на Ге­ра­сі­мен­ка.

Як сцвяр­джа­юць спе­цы­я­ліс­ты, сін­тэ­тыч­ныя нар­ко­ты­кі асаб­лі­ва шкод­ныя і раз­бу­раль­ныя яшчэ і та­му, што за­леж­насць ад іх фар­мі­ру­ец­ца ў 5–10 ра­зоў хут­чэй, чым ад рэ­чы­ваў на­ту­раль­на­га па­хо­джан­ня.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.