Вы тут

Ня­ма ві­ру­са — ня­ма ра­ку


Рак шый­кі мат­кі — адзі­ны від ра­ку, які мож­на дзейс­на пра­фі­лак­та­ваць. (Ас­тат­нія ві­ды, як вя­до­ма, — толь­кі кант­ра­ля­ваць, або ад­соў­ваць час іх на­ды­хо­ду.) Ад­нос­на ра­ку шый­кі мат­кі вя­до­ма, што яго вы­клі­кае ві­рус па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка. Вак­цы­на, якая аба­ра­няе ад ін­фі­цы­ра­ван­ня гэ­тым ві­ру­сам, сён­ня ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ўсё боль­шай коль­кас­цю кра­ін. Пры­шчэп­кі ад ві­ру­са па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка мож­на зра­біць на плат­най асно­ве ў дзяр­жаў­ных і ка­мер­цый­ных ме­ду­ста­но­вах Бе­ла­ру­сі.

Пра вак­цы­ну

— Ап­ты­маль­ны эфект ад вы­ка­ры­стан­ня вак­цы­ны су­праць ві­ру­са па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка да­ся­га­ец­ца, ка­лі пра­вес­ці вак­цы­на­цыю за паў­та­ра го­да да пер­ша­га сек­су­аль­на­га кан­так­ту, — ка­жа га­лоў­ны па­за­штат­ны дзі­ця­чы гі­не­ко­лаг Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ак­са­на КУ­ДЗІ­НА. — Ад­нак пад­лет­кі не мо­гуць та­кім чы­нам спла­на­ваць сваё жыц­цё. Та­му ап­ты­маль­ным уз­рос­там для па­доб­най вак­цы­на­цыі лі­чыц­ца 10-12-га­до­вы ўзрост. Пры­шчэп­ка ро­біц­ца трой­чы. Баць­кі, якія жа­да­юць аба­ра­ніць сва­іх да­чок, мо­гуць звяр­тац­ца па кан­суль­та­цыю да ўра­чоў-гі­не­ко­ла­гаў. Сён­ня ўсе гэ­тыя спе­цы­я­ліс­ты доб­ра ін­фар­ма­ва­ны ад­нос­на та­кой вак­цы­на­цыі. На мой по­гляд, гэ­та той «га­джэт» у ме­ды­цы­не, ад яко­га не трэ­ба ад­маў­ляц­ца...

Вак­цы­ны (у на­шай кра­і­не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца два ві­ды пры­шчэ­пак) лі­чац­ца эфек­тыў­ны­мі ў сэн­се пра­фі­лак­ты­кі і для ўжо ін­фі­цы­ра­ва­ных, па­коль­кі да­па­ма­га­юць ві­ру­су хут­чэй па­кі­нуць ар­га­нізм, а пры паў­тор­най «су­стрэ­чы» пе­ра­шка­джа­юць яму пры­жыц­ца.

Па­коль­кі бы­ло ўста­ноў­ле­на, што ві­рус па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка вы­клі­кае не толь­кі рак шый­кі мат­кі, але і рак кі­шэч­ні­ка, ор­га­наў га­ла­вы і шыі, то ў шэ­ра­гу кра­ін рэ­ка­мен­ду­юць вак­цы­на­ваць і хлоп­чы­каў. У цэ­лым жа мяр­ку­ец­ца, што дзя­ку­ю­чы та­таль­най вак­цы­на­цыі дзяў­чы­нак удас­ца спы­ніць цыр­ку­ля­цыю ві­ру­са па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка ў па­пу­ля­цыі.

Аб'­ек­тыў­ная сі­ту­а­цыя

У шэ­ра­гу кра­ін, у тым лі­ку і ў на­шай, на­зі­ра­ец­ца рост гі­не­ка­ла­гіч­най ан­ка­ла­гіч­най за­хва­раль­нас­ці. Больш фік­су­ец­ца вы­пад­каў ра­ку це­ла мат­кі, шый­кі мат­кі, яеч­ні­каў, пох­вы. У апош­ні час ад­зна­ча­ец­ца най­больш знач­ны рост ра­ку яеч­ні­каў і шый­кі мат­кі. Пры­чым у шэ­ра­гу еў­ра­пей­скіх кра­ін коль­касць вы­пад­каў ра­ку шый­кі мат­кі зні­жа­ец­ца, а ў не­да­лё­кай бу­ду­чы­ні гэ­тыя кра­і­ны на­ме­ра­ны на­огул за­быц­ца на та­кі від ра­ку. Кож­ныя два дні ў Бе­ла­ру­сі пя­ці но­вым жан­чы­нам вы­стаў­ля­ец­ца ды­яг­наз ра­ку шый­кі мат­кі. Ад яго ж у ся­рэд­нім ад­на жан­чы­на ў дзень гі­не.

Ка­лі рак шый­кі мат­кі вы­яў­ля­ец­ца на пер­шай ста­дыі, то вы­кон­ва­юц­ца ор­га­на­за­ха­валь­ныя апе­ра­цыі — вы­да­ля­ец­ца толь­кі шый­ка з лім­фа­тыч­ны­мі вуз­ла­мі. Шан­цы, што жан­чы­на бу­дзе зда­ро­вай пас­ля гэ­та­га ля­чэн­ня, до­сыць вы­со­кія. На 2-й ста­дыі гэ­ты від ра­ку мо­жа рас­паў­сюдж­вац­ца на на­ва­коль­ныя ткан­кі, што па­тра­буе пра­мя­нё­ва­га ля­чэн­ня або хі­мі­я­тэ­ра­піі.

У Бе­ла­ру­сі сён­ня на 1-2-й ста­ды­ях вы­яў­ля­ец­ца ка­ля 60 пра­цэн­таў вы­пад­каў гі­не­ка­ла­гіч­на­га ра­ку. Вы­яў­лен­не та­го ж ра­ку шый­кі мат­кі на 3-4-й ста­ды­ях — у прын­цы­пе, нон­сэнс. У жан­чы­ны з та­кой поз­няй ста­ды­яй за­хвор­ван­ня маз­кі, ка­лі ра­за­брац­ца, на пра­ця­гу дзе­ся­ці га­доў па­він­ны бы­лі ўказ­ваць на за­хвор­ван­не. Уз­ні­ка­юць пы­тан­ні: ці ха­дзі­ла па­цы­ент­ка да ўра­ча? Ці якас­на быў узя­ты ма­тэ­ры­ял для да­сле­да­ван­ня? Ці якас­на апра­ца­ва­ны і да­сле­да­ва­ны? Ці не пра­пус­ціў зме­ны цы­то­лаг? На жаль, дак­лад­ных ад­ка­заў на гэ­тыя пы­тан­ні сён­ня ня­ма. Іх здоль­ны даць толь­кі скры­нінг — аб­сле­да­ван­не па­тэн­цый­на зда­ро­вых жан­чын, якія бу­дуць на­ват без на­яў­нас­ці скар­гаў рэ­гу­ляр­на (раз ці два на год) аб­сле­да­вац­ца ў гі­не­ко­ла­га.

Не­спры­яль­ныя ўмо­вы

— Ві­рус па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка вя­до­мы вель­мі даў­но, ад­нак не так даў­но ста­ла вя­до­ма, што не­ка­то­рыя ты­пы гэ­та­га ві­ру­са вы­клі­ка­юць рак шый­кі мат­кі, — тлу­ма­чыць да­цэнт ка­фед­ры аку­шэр­ства, гі­не­ка­ло­гіі і рэ­пра­дук­тыў­на­га зда­роўя Бел­МА­ПА, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Дзміт­рый БУР'­ЯК. — Рас­паў­сю­джа­насць гэ­та­га ві­рус­на­га за­хвор­ван­ня знач­на вы­шэй, чым рас­паў­сю­джа­насць ра­ку. 25-30 пра­цэн­таў жан­чын ма­ла­до­га рэ­пра­дук­тыў­на­га ўзрос­ту ін­фі­цы­ра­ва­ны, па­коль­кі ві­рус да­во­лі лёг­ка пе­ра-
д­аец­ца па­ла­вым або кан­такт­ным шля­хам. Ві­рус па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка вы­лу­ча­ец­ца на­ват у дзяў­чы­нак, якія не жы­лі па­ла­вым жыц­цём: яны атры­ма­лі яго ад ма­ці (пры ро­дах, пад­час груд­но­га карм­лен­ня і інш.). Ан­ка­ген­ныя ты­пы пе­ра­да­юц­ца, га­лоў­ным чы­нам, па­ла­вым шля­хам. Трэ­ба ра­зу­мець, што без ві­ру­са ня­ма ра­ку, ад­нак не ва ўсіх ін­фі­цы­ра­ва­ных раз­ві­ва­ец­ца рак. Свой ад­моў­ны ўплыў аказ­ва­юць і ін­шыя фак­та­ры: ран­ні па­ча­так па­ла­во­га жыц­ця, вя­лі­кая коль­касць па­ла­вых парт­нё­раў, спад­чын­насць, на­яў­насць ві­рус­най гер­пес­най або мік­роб­най гі­не­ка­ла­гіч­най ін­фек­цыі. За­пус­ціць пра­цэс раз­віц­ця пе­ра­дра­ку мо­жа ця­жар­насць, гар­ма­наль­ная пе­ра­бу­до­ва, аслаб­лен­не іму­ні­тэ­ту, а та­му ў гру­пе ры­зы­кі жан­чы­ны пас­ля 40-45 га­доў.

Да гі­не­ко­ла­га — рэ­гу­ляр­на

У ся­рэд­нім на раз­віц­цё ра­ку з мо­ман­ту ін­фі­цы­ра­ван­ня па­тра­бу­ец­ца 10-20 га­доў, хоць у на­шай кра­і­не за­фік­са­ва­ны вы­па­дак смер­ці ад ра­ку шый­кі мат­кі ў 15-га­до­вай дзяў­чы­ны. На­яў­насць ві­ру­са ў ар­га­ніз­ме мож­на ні­як не ад­чу­ваць. Да та­го ж у 80 пра­цэн­тах вы­пад­каў спра­цоў­вае іму­ні­тэт і ві­рус вы­да­ля­ец­ца з ар­га­ніз­ма. Праў­да, ня­ма га­ран­тый, што праз ней­кі час жан­чы­на не бу­дзе ін­фі­цы­ра­ва­на зноў. Са­мае важ­нае, што кож­ная жан­чы­на па­він­на ра­біць для ся­бе, — раз на год на­вед­ваць гі­не­ко­ла­га.

— Сам факт на­яў­нас­ці ві­ру­са па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка ў шый­цы мат­кі ад­но­сіць жан­чы­ну да гру­пы ры­зы­кі, — ка­жа кі­раў­нік он­ка­гі­не­ка­ла­гіч­най гру­пы РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя М.М. Аляк­санд­ра­ва, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Сяр­гей МАЎ­РЫ­ЧАЎ. — Для аб­сле­да­ван­ня на­шых жан­чын пры­мя­ня­ец­ца ПАП-тэст (спе­цы­яль­нае цы­та­ла­гіч­нае да­сле­да­ван­не для вы­яў­лен­ня ра­ку шый­кі мат­кі). Гэ­тае да­сле­да­ван­не да­зва­ляе вы­явіць зме­ны, якія па­кі­дае ві­рус па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка. Яго пра­цяг­лае зна­хо­джан­не ў клет­ках па­сту­по­ва пры­во­дзіць да дыс­пла­зіі, якая, у сваю чар­гу, пры­во­дзіць да ра­ку іn sіty (пер­ша­снае пра­яў­лен­не). Та­му важ­на вы­явіць зме­ны ў шый­цы, пра­ля­чыць іх і тым са­мым пра­фі­лак­та­ваць рак.

Як ажыц­цяў­ля­ец­ца скры­нінг?

Ка­лі вак­цы­на­цыя — пяр­віч­ная пра­фі­лак­ты­ка, то дру­гас­ная — ме­на­ві­та скры­нінг. Лі­чыц­ца, што ў 4 з 5 жан­чын з да­па­мо­гай скры­нін­га­вых тэх­на­ло­гій мож­на па­пя­рэ­дзіць рак шый­кі мат­кі. Яны грун­ту­юц­ца на пры­мя­нен­ні ВПЧ-ды­яг­нос­ты­кі, ка­лі ма­зок да­сле­ду­ец­ца ме­та­дам па­лі­ме­раз­на-лан­цу­го­вай рэ­ак­цыі. Гэ­та да­зва­ляе вы­явіць і сам ві­рус, і яго коль­касць. Сён­ня та­кая ды­яг­нос­ты­ка вы­кон­ва­ец­ца на бяс­плат­най асно­ве толь­кі ця­жар­ным жан­чы­нам.

Кла­січ­ны ва­ры­янт ай­чын­на­га скры­нін­гу, які ажыц­цяў­ля­ец­ца ся­род не­вя­лі­кіх груп жа­но­ча­га на­сель­ніц­тва, вы­гля­дае на­ступ­ным чы­нам. Гру­па жан­чын ва ўзрос­це 25-30 га­доў пра­хо­дзіць ПАП-тэст. Пры ад­сут­нас­ці змен жан­чы­нам рэ­ка­мен­ду­ец­ца прай­сці тэст праз 3 або 5 га­доў. Пры нар­маль­най цы­та­ло­гіі ве­ра­год­насць раз­віц­ця ра­ку ў та­кі пра­ме­жак ча­су мі­ні­маль­ная. Ка­лі ж вы­яў­ля­юц­ца ней­кія зме­ны, пры­зна­ча­ец­ца да­аб­сле­да­ван­не (каль­пас­ка­пія, бія­псія) і да­лей­шае ля­чэн­не.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.