Сёлета Міністэрства транспарту і камунікацый не будзе ўводзіць веснавыя абмежаванні на восі транспартных сродкаў у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання.
Гэтае рашэнне прынятае ў сувязі з анамальным тэмпературным рэжымам, які ўсталяваўся ў краіне з сярэдзіны лютага: адсутнасць снегавога покрыва і дынаміка адтавання грунту на адкрытай мясцовасці. Разам з тым, адзначаюць спецыялісты міністэрства, аслабленне дарожнага «адзення» і магчымыя дэфармацыі могуць адбывацца на асобных участках аўтадарог з неспрыяльнымі грунтовымі і гідралагічнымі ўмовамі — у месцах, дзе земляное палатно можа быць пераўвільготненым. У сувязі з гэтым дарожным арганізацыям даручана арганізаваць пастаяннае назіранне за такімі ўчасткамі і, у выпадку ўзнікнення пагрозы разбурэння пакрыццяў, прымаць прадугледжаныя заканадаўствам захады па змяненні рэжымаў руху транспарту.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.