Вы тут

Пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­ная гу­тар­ка ад­мя­ня­ец­ца?


 

1

Рэ­гіст­ра­вац­ца ці не рэ­гіст­ра­вац­ца абі­ту­ры­ен­там для пра­хо­джан­ня пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­най гу­тар­кі?

 

Гэ­тае пы­тан­не сён­ня ці­ка­віць да­стат­ко­ва вя­лі­кую коль­касць абі­ту­ры­ен­таў, якія пла­на­ва­лі па­сту­паць у ВНУ на ад­ну з 10 спе­цы­яль­нас­цяў, дзе ў па­пя­рэд­нія га­ды аба­вяз­ко­вай умо­вай бы­ло атры­ман­не рэ­ка­мен­да­цыі для ўдзе­лу ў кон­кур­се ад спе­цы­яль­най ка­мі­сіі. За­да­чай чле­наў ка­мі­сіі бы­ло аца­ніць кру­га­гляд, ма­ты­ва­цыю абі­ту­ры­ен­таў і ўсвя­дом­ле­насць іх пра­фе­сій­на­га вы­ба­ру.

Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці трэ­ба ска­заць, што ў апош­нія га­ды ад­маў­ля­лі ў рэ­ка­мен­да­цыі толь­кі адзін­кам. Ме­на­ві­та та­му мно­гія і не ра­зу­ме­лі сэн­су гэ­тай вель­мі пра­ца­ём­кай і ня­тан­най пра­цэ­ду­ры. І вось дня­мі, на на­ра­дзе ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, пры­све­ча­най уступ­най кам­па­ніі, на­рэш­це пра­гу­чаў на­мер ад­мо­віц­ца ад пра­вя­дзен­ня пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­най гу­тар­кі.

Між ін­шым, рэ­гіст­ра­цыя на па­пя­рэд­ні пра­ф-
ад­бор стар­та­ва­ла яшчэ 5 са­ка­ві­ка і бу­дзе доў­жыц­ца да кан­ца ме­ся­ца. Да кан­ца са­ка­ві­ка пла­ну­юць пры­няць і но­вую рэ­дак­цыю Пра­ві­лаў па­ступ­лен­ня ў ВНУ. Але што ра­біць абі­ту­ры­ен­там сён­ня? Асаб­лі­ва тым, ка­му трэ­ба да­бі­рац­ца да ВНУ з сель­скай мяс­цо­вас­ці? Ехаць ці не ехаць у аб­лас­ны цэнтр або ста­лі­цу?

У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі ад­ка­заць на гэ­тае пы­тан­не не змаг­лі. Праў­да, і ін­фар­ма­цыя аб рэ­гіст­ра­цыі на пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­ную гу­тар­ку знік­ла з пар­та­ла Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Мож­на бы­ло б па­ра­іць абі­ту­ры­ен­там не спя­шац­ца з рэ­гіст­ра­цы­яй, але на сай­тах ВНУ, вы­зна­ча­ных мес­цам пра­вя­дзен­ня гу­тар­кі, абі­ту­ры­ен­таў па-ра­ней­ша­му за­пра­ша­юць за­рэ­гіст­ра­вац­ца да 31 са­ка­ві­ка. Та­му за­ста­ец­ца спа­дзя­вац­ца, што ў га­лоў­ным аду­ка­цый­ным ве­дам­стве кра­і­ны ў блі­жэй­шы час усё ж та­кі рас­ста­вяць кроп­кі над «і».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.