Вы тут

Мет­ро «за­мі­ні­ра­ва­лі»... пер­ша­клас­ні­кі


За адзін дзень мін­скія школь­ні­кі двой­чы па­ве­дам­ля­лі іл­жы­вую ін­фар­ма­цыю пра не­бяс­пе­ку ў мет­ро. У абод­вух вы­пад­ках «мі­нё­ра­мі» ака­за­лі­ся... пер­ша­клас­ні­кі з роз­ных ра­ё­наў ста­лі­цы.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі прэс-служ­бы ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, пер­шы зва­нок па тэ­ле­фо­не 102 па­сту­піў у 9.26. Дзі­ця­чы го­лас па­ве­да­міў пра тое, што ў мет­ра­па­лі­тэ­не рых­ту­юц­ца вы­бу­хі. З улі­кам та­го, як бы­ла па­да­дзе­на ін­фар­ма­цыя, і го­ла­су, што пра­гу­чаў, ад­ра­зу ж з'я­ві­лі­ся су­мнен­ні ў праў­дзі­вас­ці да­ве­дзе­най ін­фар­ма­цыі. Тым не менш у мет­ра­па­лі­тэ­не бы­лі ўзмоц­не­ны ме­ры бяс­пе­кі, а так­са­ма вы­дзе­ле­ны да­дат­ко­выя сі­лы для пра­вер­кі стан­цый. Тым ча­сам су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі пры­сту­пі­лі да по­шу­ку та­го, хто зва­ніў. Тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці да­зво­лі­лі хут­ка вы­зна­чыць ну­мар аба­не­нта і мес­ца, ад­куль быў зроб­ле­ны зва­нок. Бы­ло ўста­ноў­ле­на, што з тэ­ле­фо­на баць­кі зва­ніў пер­ша­клас­нік ад­ной са школ Мас­коў­ска­га ра­ё­на, які та­кім чы­нам вы­ра­шыў з пры­яце­ля­мі па­жар­та­ваць.

Дру­гое па­доб­нае па­ве­дам­лен­не па­сту­пі­ла ў мі­лі­цыю ў 12.22: зноў дзі­ця­чы го­лас па­ве­да­міў пра не­бяс­пе­ку ў мет­ро — па­жар. Пра­ва­ахоў­ні­кі хут­ка ўста­на­ві­лі асо­бу і гэ­та­га аба­не­нта. Ка­рыс­таль­ні­кам тэ­ле­фо­на ака­заў­ся так­са­ма пер­ша­клас­нік, але ўжо з За­вод­ска­га ра­ё­на.

За та­кія «жар­ты» да­вя­дзец­ца ад­каз­ваць. Най­перш — баць­кам дзя­цей. Як мі­ні­мум, яны мо­гуць быць аштра­фа­ва­ныя на знач­ную су­му. Да­рэ­чы, адзін з па­пя­рэд­ніх іл­жэ­мі­нё­раў за свой учы­нак му­сіў за­пла­ціць штраф у 10 міль­ё­наў руб­лёў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.