Вы тут

У блі­жэй­шы час нас ата­ку­юць цык­ло­ны


Са­праўд­ная ата­ка цык­ло­наў ча­кае Бе­ла­русь у блі­жэй­шы час. Аб гэ­тым на прэс-кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най па­вод­ка­вай сі­ту­а­цыі ў рэс­пуб­лі­цы і га­тоў­нас­ці ор­га­наў і пад­раз­дзя­лен­няў МНС да лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў вес­на­вой па­вод­кі, па­ве­да­міў на­чаль­нік служ­бы гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­ных пра­гно­заў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра Дзміт­рый Ра­баў, пе­рад­ае БЕЛ­ТА.

Як ад­зна­чыў сі­ноп­тык, у апош­нія дні ся­рэд­ня­су­тач­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра бы­ла на 6-11 гра­ду­саў вы­шэй­шая за нор­му. Та­кое на­двор'е больш па­доб­нае на кра­са­віц­кае. Та­кім цёп­лым па­ча­так са­ка­ві­ка ў Бе­ла­ру­сі бы­вае пры­клад­на раз у 20-30 га­доў, па за­ха­дзе рэс­пуб­лі­кі — адзін раз у пяць га­доў.

«Ад­нак ужо ў гэ­тыя вы­хад­ныя нас ча­ка­юць скла­да­ныя ўмо­вы на­двор'я, — пра­доў­жыў ён. — Ула­ду над на­двор'­ем возь­ме ат­лан­тыч­ны цык­лон, і на­двор'е кар­ды­наль­на зме­ніц­ца». У су­бо­ту на боль­шай част­цы тэ­ры­то­рыі кра­і­ны ча­ка­юц­ца апад­кі (па­куль у вы­гля­дзе даж­джу), ве­цер з па­ры­ва­мі да 15-22 мет­раў у се­кун­ду. Днём у су­бо­ту і ў ноч на ня­дзе­лю па­ры­вы вет­ру бу­дуць да­ся­гаць 25-28 мет­раў у се­кун­ду. У да­да­так да гэ­та­га па­ха­ла­дае. У ня­дзе­лю на боль­шай част­цы тэ­ры­то­рыі так­са­ма ча­ка­юц­ца апад­кі (у асноў­ным у вы­гля­дзе сне­гу і мок­ра­га сне­гу), ча­ка­ец­ца мя­це­лі­ца, на да­ро­гах мес­ца­мі мо­гуць уз­нік­нуць снеж­ныя за­но­сы. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы скла­дзе 0 — мі­нус 5 гра­ду­саў, днём — ад мі­нус 1 па поў­на­чы да плюс 5 гра­ду­саў па поўд­ні.

«Але на гэ­тым усё не скон­чыц­ца, — ад­зна­чыў Дзміт­рый Ра­баў. — У па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня прый­дзе чар­го­вы цык­лон. Ча­ка­юц­ца скла­да­ныя ўмо­вы на­двор'я. На боль­шай част­цы тэ­ры­то­рыі бу­дзе ве­цер з па­ры­ва­мі да 15-20 мет­раў у се­кун­ду, мес­ца­мі — да 25 мет­раў у се­кун­ду. Апад­кі бу­дуць у асноў­ным у вы­гля­дзе сне­гу, мок­ра­га сне­гу. Пра ней­кія моц­ныя ма­ра­зы па­куль га­ва­рыць не да­во­дзіц­ца — тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра бу­дзе бліз­кай да ну­ля­вой ад­зна­кі: ноч­чу — сла­ба­ад­моў­най, днём — сла­ба­да­дат­най».

У ся­рэ­дзі­не на­ступ­на­га тыд­ня прый­дзе трэ­ці цык­лон, які так­са­ма на боль­шую част­ку тэ­ры­то­рыі пры­ня­се снег, мок­ры снег з па­ры­віс­тым вет­рам.

Па­пя­рэд­не, па­вод­ле слоў Дзміт­рыя Ра­ба­ва, на­двор'е па­леп­шыц­ца толь­кі на на­ступ­ныя вы­хад­ныя. На боль­шай част­цы кра­і­ны спы­няц­ца апад­кі, тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра зноў пач­не па­сту­по­ва па­вы­шац­ца.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.