Улады Крыма заявілі аб намеры вывесці з падпарадкавання Украіны міжнародны дзіцячы лагер «Артэк». З адпаведнай заявай выступіў спікер парламента аўтаномнай рэспублікі Уладзімір Канстанцінаў. «Артэк» мы ім не аддадзім, — адзначыў ён. — Гэта наш сімвал, мы падумаем, у чыё падпарадкаванне яго перавесці. Вядома, ён застанецца міжнародным аздараўленчым дзіцячым лагерам». Канстанцінаў таксама падкрэсліў, што «Артэк» — гэта «брэнд Саюза, для вялікай колькасці людзей, якія жылі ў СССР». «Артэк», размешчаны на паўднёвым беразе Крыма, быў заснаваны ў першай палове ХХ стагоддзя. Ён стаў самым вядомым дзіцячым лагерам у СССР, дзе адпачывалі дзеці ў тым ліку і з-за мяжы. Сёння міжнародны дзіцячы цэнтр «Артэк», паводле інфармацыі на яго сайце, з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам Украіны, знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага кіраўніцтва справамі ўкраінскага прэзідэнта. Раней кіраўніцтва Крыма абвясціла, што ўласнасць Украіны на тэрыторыі паўвострава будзе нацыяналізавана. Радовішча нафты і газу ў Чорным і Азоўскім морах, у тым ліку «Адэскае» і «Безназоўнае», а таксама бурыльныя ўстаноўкі «Чарнаморнафтагаза» цалкам пяройдуць ва ўласнасць Крыма.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».