Вы тут

«Кант­роль­ная» рэ­пе­ты­цыя


За­ключ­ны, трэ­ці этап рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня стар­та­ваў у бе­ла­рус­кіх ВНУ. У пер­шых двух яго эта­пах узя­лі ўдзел ка­ля 92 ты­сяч ча­ла­век. Але ме­на­ві­та трэ­ці этап тра­ды­цый­на пры­цяг­вае най­боль­шую ўва­гу з бо­ку абі­ту­ры­ен­таў, па­коль­кі трэ­цяя спро­ба рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня заў­сё­ды мак­сі­маль­на на­блі­жа­ная да бу­ду­ча­га цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Да та­го ж у кра­са­ві­ку ўжо прой­дзе­на ўся школь­ная пра­гра­ма, і гэ­та са­мы зруч­ны час, каб пра­ве­рыць свае ве­ды.

Як вя­до­ма, да кан­ца са­ка­ві­ка па­він­на быць за­цвер­джа­на но­вая рэ­дак­цыя пра­ві­лаў пры­ёму ў вы­шэй­шыя і ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы. Ар­га­ні­за­та­ры ЦТ за­пэў­ні­ва­юць, што змен у струк­ту­ры тэс­та­вых іс­пы­таў но­вая рэ­дак­цыя не змя­шчае, хоць ра­ней і агуч­ва­ла­ся ідэя ўвя­дзен­ня ін­тэ­гра­ва­ных тэс­таў. Яе аў­та­ры пра­па­ноў­ва­лі аб'­яд­наць у ад­ным тэс­це рус­кую і бе­ла­рус­кую мо­ву, а ў дру­гім — гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі, су­свет­ную гіс­то­рыю і гра­ма­да­знаў­ства. Ад­нак ар­гу­мен­таў су­праць та­ко­га но­ва­ўвя­дзен­ня ака­за­ла­ся знач­на больш.

Ар­га­ні­за­та­ры цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня на­гад­ва­юць абі­ту­ры­ен­там, што для па­спя­хо­вай зда­чы ўступ­ных эк­за­ме­наў па­тра­бу­ец­ца не толь­кі доб­рае ва­ло­дан­не ву­чэб­ным ма­тэ­ры­я­лам і сіс­тэ­ма­ты­за­цыя ве­даў, але і на­вы­кі за­паў­нен­ня блан­ка ад­ка­заў, па­коль­кі ў стрэ­са­вай аб­ста­ноў­цы са­праўд­на­га эк­за­ме­ну зу­сім ня­ма ча­су за­дум­вац­ца над «дроб­ны­мі» тэх­ніч­ны­мі мо­ман­та­мі. Гэ­та цэ­лая на­ву­ка — як уно­сіць у кле­тач­кі адзін­кі вы­мя­рэн­ня (гра­ду­сы, пра­цэн­ты, мет­ры і то­ны), ліч­ба­выя ад­ка­зы ў вы­гля­дзе дро­бу, сім­ва­лы хі­міч­ных эле­мен­таў, ад­ка­зы, якія скла­да­юц­ца з двух слоў і гэ­так да­лей. Ад­ным сло­вам, «тэх­ніч­ная адап­та­цыя» па­трэб­на кож­на­му но­ва­му па­ка­лен­ню абі­ту­ры­ен­таў.

Так­са­ма абі­ту­ры­ен­ты мо­гуць пра­ве­рыць свае ве­ды і з да­па­мо­гай кам­п'ю­тар­на­га тэс­ці­ра­ван­ня, якое пра­во­дзіц­ца толь­кі на ба­зе Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў у Мін­ску.

Іс­ну­юць тры рэ­жы­мы кам­п'ю­тар­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. У трэ­ні­ро­вач­ным рэ­жы­ме

ўдзель­нік не аб­ме­жа­ва­ны ў ча­се пра­хо­джан­ня тэс­та, а так­са­ма ў лю­бы мо­мант ён мо­жа ска­рыс­тац­ца пад­каз­кай кам­п'ю­та­ра. У кант­роль­ным рэ­жы­ме на ра­шэн­не тэс­та ад­во­дзіц­ца та­кі ж час, як і на ЦТ, і вы­кон­ва­ец­ца ён без пад­ка­зак. Са­мы ж на­блі­жа­ны да ўмоў ЦТ — кант­роль­ны рэ­жым на блан­ку: тут так­са­ма аб­ме­жа­ва­ны час, ад­сут­ні­ча­юць пад­каз­кі, але пра­віль­ныя ад­ка­зы трэ­ба ўно­сіць у элект­рон­ную вер­сію блан­ка, які цал­кам ад­па­вя­дае ары­гі­на­лу блан­ка ЦТ.

Пе­ра­ва­га кам­п'ю­тар­на­га тэс­ці­ра­ван­ня ў тым, што абі­ту­ры­ент ад­ра­зу да­ве­да­ец­ца свой вы­нік, а так­са­ма ў яго ёсць маг­чы­масць зра­біць ра­бо­ту над па­мыл­ка­мі, уба­чыць аў­тар­скае ра­шэн­не за­да­чы і пра­віль­ны ад­каз. Тэс­ты, якія вы­кон­ва­юц­ца на кам­п'ю­та­ры, ад­роз­ні­ва­юц­ца па змес­це за­дан­няў ад тых, якія рых­ту­юц­ца для пунк­таў тэс­ці­ра­ван­ня. Та­му абі­ту­ры­ен­ты, якія ўжо прай­шлі рэ­пе­ты­цый­нае тэс­ці­ра­ван­не, мо­гуць яшчэ раз пра­ве­рыць свае ве­ды ўжо на кам­п'ю­та­ры. За­рэ­гіст­ра­вац­ца для пра­хо­джан­ня кам­п'ю­тар­на­га тэс­ці­ра­ван­ня мож­на на сай­це РІКВ www.rіkс.bу ў раз­дзе­ле «кам­п'ю­тар­нае тэс­ці­ра­ван­не».

Для па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці ад удзе­лу ў «рэ­пе­ты­цыі» ЦТ мож­на ска­рыс­тац­ца па­слу­га­мі рэ­гі­я­наль­на­га цэнт­ра тэс­ці­ра­ван­ня і пра­фе­сій­най ары­ен­та­цыі мо­ла­дзі пры Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Я.Ку­па­лы, які ўжо не пер­шы год ар­га­ні­зуе пры пад­трым­цы Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў ін­ды­ві­ду­аль­ныя кан­суль­та­цыі для ўдзель­ні­каў рэ­пе­ты­цый­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Там мо­гуць пра­кан­суль­та­ваць лю­бо­га абі­ту­ры­ен­та, не­за­леж­на ад пунк­та пра­хо­джан­ня тэс­ці­ра­ван­ня і мес­ца яго жы­хар­ства. Мэ­та та­кой кан­суль­та­цыі — лік­ві­да­цыя пра­бе­лаў у ве­дах і да­лей­шая пад­рых­тоў­ка па тэ­ма­ты­цы тэс­та­вых за­дан­няў, з які­мі абі­ту­ры­ен­ты не спра­ві­лі­ся на «рэ­пе­ты­цыі» эк­за­ме­ну.

Ін­ды­ві­ду­аль­ная кан­суль­та­цыя ўяў­ляе са­бой рас­сыл­ку ву­чэб­на-ме­та­дыч­на­га па­ке­та, які змя­шчае тэ­ма­ты­ку раз­дзе­лаў школь­най пра­гра­мы па кож­ным ня­пра­віль­на вы­ка­на­ным за­дан­ні з ука­зан­нем го­да ці кла­са вы­ву­чэн­ня ад­па­вед­на­га раз­дзе­ла, з рэ­ка­мен­да­ва­ным спі­сам ву­чэб­най і ме­та­дыч­най лі­та­ра­ту­ры, са змес­там ня­пра­віль­на вы­ка­на­ных за­дан­няў, пра­віль­ны­мі ад­ка­за­мі і ўка­зан­нем да пра­віль­на­га ра­шэн­ня.

Ін­ды­ві­ду­аль­ным кан­суль­та­ван­нем у рэ­жы­ме ан­лайн зай­ма­юц­ца і ў Лі­цэі БДУ.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.