Вы тут

Спіс па­цяр­пе­лых ад па­лаў рас­це…


За­рэ­гіст­ра­ва­ны чар­го­выя ах­вя­ры вес­на­вых па­лаў: за су­ткі пры вы­паль­ван­ні су­хой рас­лін­нас­ці па­цяр­пе­лі два ча­ла­ве­кі.

Удзень на пло­шчы ў два гек­та­ры за­га­рэ­ла­ся тра­ва ка­ля вёс­кі Па­па­рот­ная Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ё­на. Пры спро­бе са­ма­стой­на па­ту­шыць за­га­ран­не атры­ма­ла апё­кі і бы­ла шпі­та­лі­за­ва­на пен­сі­я­нер­ка 1940 го­да на­ра­джэн­ня.

У Брэсц­кім аб­лас­ным упраў­лен­ні МНС па­ве­да­мі­лі, што пад­час спаль­ван­ня су­хой тра­вы за­гі­нуў ужо дру­гі ча­ла­век у рэ­гі­ё­не. Тра­ге­дыя ад­бы­ла­ся ў вёс­цы Вуль­ка-1 Лу­ні­нец­ка­га ра­ё­на. 60-га­до­вы муж­чы­на па­ліў су­хую рас­лін­насць на сва­ім пры­ся­дзіб­ным участ­ку. А ка­лі за­бу­ша­ва­ла по­лы­мя, су­се­дзі кі­ну­лі­ся на да­па­мо­гу. Спа­чат­ку ту­шы­лі агонь па­блі­зу ад па­бу­доў. Ка­лі ж уда­ло­ся ўтай­ма­ваць ачаг па­жа­ру цал­кам, на спа­ле­ным участ­ку два­ро­вай тэ­ры­то­рыі знай­шлі гас­па­да­ра ся­дзі­бы, ад якой і па­ча­ло­ся ўзга­ран­не. Ён яшчэ быў жы­вы, яго па­спе­лі за­вез­ці ў баль­ні­цу, але праз не­каль­кі га­дзін ча­ла­век па­мёр.

Уся­го на два дні ра­ней за апі­са­ны вы­па­дак та­кім жа чы­нам за­гі­ну­ла пен­сі­я­нер­ка ў Ган­ца­віц­кім ра­ё­не.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Брэсц­ка­га УМНС, сё­ле­та ў воб­лас­ці за­рэ­гіст­ра­ва­на 150 па­жа­раў у эка­сіс­тэ­мах на пло­шчы больш за 65 гек­та­раў.

У Мі­ніс­тэр­стве па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях яшчэ раз на­гад­ва­юць, што вы­паль­ван­не су­хой рас­лін­нас­ці за­ба­ро­не­на. Пры­ма­ю­чы ме­ры па лік­ві­да­цыі па­лаў, раз­ліч­вай­це свае сі­лы. Пры моц­ным вет­ры по­лы­мя мо­жа рас­паў­сюдж­вац­ца з хут­ка­сцю да ад­на­го мет­ра ў се­кун­ду.

 

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.