Двое


Ён і яна. Ма­ла­дыя. Абое трошкі сарам­лівыя. Гля­дзяць адзін на аднаго, усмі­ха­юц­ца, апускаюць вочы. Зноў уз­ды­ма­юць і глядзяць, і не ба­чаць ні­ко­га ін­ша­га: толькі яна — яго, ён — яе. І ні­ку­ды не падзец­ца ад гэ­та­га. І пачы­на­ец­ца жыц­цё ра­зам... За­вя­дзён­ка.

Ме­на­ві­та пра гэ­та спек­такль ад NіMutheater, які так і на­зы­ва­ец­ца «Eіnleben/За­вя­дзён­ка». Наз­ва на дзвюх мо­вах — ня­мец­кай і бе­ла­рус­кай. Та­му што на­са­мрэч пра­ект ін­тэр­на­цы­я­наль­ны: у NіMutheatr удзель­ні­ча­юць ня­мец­кі ак­цёр Ёга­нэс Шту­бен­фоль, іс­пан­ская акт­ры­са Ірэ­на Фас Фі­та, бе­ла­рус­кія — рэ­жы­сёр­ка Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва і му­зы­кант Ма­цей Са­бу­раў. Гэ­тая не­за­леж­ная тэ­ат­раль­ная гру­па скла­ла­ся ў 2013 го­дзе. А ўжо сё­ле­та прад­ста­ві­ла ў Мін­ску на сцэ­не Рэс­пуб­лі­кан­ска­га тэ­ат­ра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі спек­такль, ство­ра­ны пры пад­трым­цы Ін­сты­ту­та Гё­тэ. Зноў-та­кі ці­ка­вае між­куль­тур­нае спа­лу­чэн­не. Спек­такль з шэ­ра­гу тых, дзе ні­бы­та дра­ма­тур­гіі і ня­ма, у ім ня­ма тэкс­ту, які пра­маў­ля­ец­ца. Але на­са­мрэч спек­такль вель­мі дра­ма­тыч­ны — гэ­та да­ся­га­ец­ца за кошт рэ­жы­су­ры, якая ро­біць стаў­ку на плас­ты­ку.

Бы­ва­юць спек­так­лі, дзе сло­вы са­праў­ды не па­трэб­ны. Тое, што ад­бы­ва­ец­ца на сцэ­не, зра­зу­ме­ла ў лю­бым кут­ку зям­но­га ша­ра: хоць лю­дзі і жы­вуць у роз­ных кра­і­нах, але яны ад­ноль­ка­ва пад­улад­ныя та­ко­му па­чуц­цю, як ка­хан­не; ад­ноль­ка­ва ад­чу­ва­юць ра­дасць, боль, пе­ра­жы­ва­юць за бліз­кіх, крыў­дзяц­ца, па­ку­ту­юць і спа­дзя­юц­ца. І якія ўсё ж ад­ноль­ка­выя ча­ла­ве­чыя іс­то­ты па сва­іх эмо­цы­ях. Та­му та­кім спек­так­лям на­ка­на­ва­ны пос­пех, дзе б іх ні па­ка­за­лі — ці то ў Бер­лі­не, ці то ў Мін­ску.

Але для бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча ўсё ж па­трэб­на тлу­ма­чэн­не: у нас вя­лі­кая част­ка на­шай тэ­ат­раль­най гля­дац­кай аў­ды­то­рыі за­ліч­вае па­доб­ныя спек­так­лі да лі­ку экс­пе­ры­мен­таль­ных. І гэ­та пры тым, што ў нас ужо бы­лі вель­мі па­спя­хо­выя па­ста­ноў­кі без слоў, на­ват па­вод­ле кла­січ­най дра­ма­тур­гіі. Але ж і су­час­ныя ёсць: свае дум­кі і пе­ра­жы­ван­ні бе­ла­рус­кія рэ­жы­сё­ры ўсё час­цей да­но­сяць праз плас­ты­ку: без слоў мож­на рас­па­вес­ці шмат ча­го і вель­мі глы­бо­ка, а ней­кія з'я­вы жыц­ця цал­кам упіс­ва­юц­ца ў фор­му­лу «ня­ма слоў». І та­ды рэ­жы­сёр шу­кае ін­шыя срод­кі вы­яў­лен­ня ідэй — праз фор­му.

Тое, што ў «За­вя­дзён­цы» бу­дзеш гля­дзець неш­та асаб­лі­вае, ра­зу­ме­еш яшчэ да па­чат­ку. На сцэ­не ство­ра­ны са­праўд­ны бар. На стой­цы на­поі — на вы­бар. Ма­ла­ды ча­ла­век на­лі­вае кі­ліш­кі, па­ды­хо­дзяць лю­дзі, час­ту­юц­ца. Іг­рае му­зы­ка. Ідзе сваё раз­ня­во­ле­нае жыц­цё. Ад­чу­ван­не са­праўд­нас­ці на­ўмыс­на ство­ра­на дзе­ля та­го, каб пад­крэс­ліць рэ­аль­насць усіх ін­шых па­дзей на сцэ­не.

...Яны па­зна­ё­мі­лі­ся ў ба­ры. Пры­глу­ша­нае свят­ло, ра­ман­тыч­ная му­зы­ка. Ён і яна. Апы­нуў­шы­ся за ад­ным ста­лом, за­сла­ным бе­лым аб­ру­сам, яны ад­чу­ва­юць уза­ем­нае пры­цяг­нен­не. І тут усё зра­зу­ме­ла: гэ­та на­ка­на­ва­насць. Ця­пер яны ра­зам. Аб­рус пе­ра­тва­ра­ец­ца ў фа­ту, стол ста­но­віц­ца ўва­саб­лен­нем агуль­на­га жыт­ла, дзе ўсё ро­біц­ца ра­зам. Ра­зам — сня­да­нак ці вя­чэ­ра. Ра­зам шча­бя­тан­не на ка­на­пе, ра­зам — раз­ня­во­лен­не ў ван­не. І ўсё гэ­та ўва­саб­ля­ец­ца вы­ключ­на з да­па­мо­гай адзі­най рэ­чы на сцэ­не — ста­ла. Так­са­ма як і аб­рус мя­няе сваё пры­зна­чэн­не: вось гэ­та прас­ці­на, на якой ім утуль­на ўдва­іх, вось па­кры­ва­ла ці руч­нік... Зноў аб­рус, па­кры­ва­ла, прас­ці­на. Так што­дня. І не­як не­пры­кмет­на бе­лая тка­ні­на, якая яд­на­ла, ста­но­віц­ца сім­ва­лам раз'­яд­на­нас­ці. На ка­на­пе, за­сла­най па­кры­ва­лам, ужо ма­ла мес­ца два­ім, на прас­ці­не яны ўжо да­лё­ка ад­но ад ад­на­го, руч­нік хтось­ці хо­ча пе­ра­цяг­нуць са­бе... Кож­ны па­асоб­ку, хоць усё яшчэ яны іс­ну­юць у ад­ной пра­сто­ры. І ад гэ­та­га ні­ку­ды не па­дзец­ца. У гэ­ты мо­мант зу­сім не ду­ма­еш пра тое, што пе­рад та­бой ак­цё­ры: шка­ду­еш лю­дзей, якія пад прэ­сам што­дзён­нас­ці за­бы­лі­ся на свае па­чуц­ці. Ці ўсё ж згу­бі­лі іх?

Пры­ем­ны ве­чар у ба­ры. Ён і яна. Гля­дзяць ад­но на ад­на­го — ні­бы­та ні­чо­га і не бы­ло. А мо­жа са­праў­ды ні­чо­га і не бы­ло? А ўсё гэ­та — толь­кі гуль­ня ўяў­лен­ня, улас­ная пе­ра­сця­ро­га, каб не тра­піць у ко­ла вось та­кой за­вя­дзён­кі, у якім за­бы­ва­еш пра тое, што ёсць ка­хан­не?.. Гэ­та яна. І гэ­та ён. Яны по­бач. І шка­да, ка­лі не па­зна­ё­мяц­ца. Бо яно вар­тае та­го, каб па­спра­ба­ваць. Па­спра­ба­ваць быць ра­зам і па­спра­ба­ваць не страч­ваць.

Гэ­ты спек­такль ство­ра­ны дзе­ля пы­тан­няў, а не дзе­ля ад­ка­заў — іх кож­ны зной­дзе сам з улі­кам улас­на­га жыц­цё­ва­га до­све­ду. З пунк­ту гле­джан­ня свай­го жа­дан­ня жыць на­поў­ні­цу — а гэ­та зна­чыць, не ха­вац­ца ад па­чуц­цяў і не ба­яц­ца іх.

Вы­бар срод­каў у су­час­най тэ­ат­раль­най прак­ты­цы раз­на­стай­ны. Але тэ­атр «NіMu» ні­бы­та дэк­ла­руе свой кі­ру­нак у пра­цы: «Нас ці­ка­вяць экс­пе­ры­мен­ты з роз­ны­мі фор­ма­мі тэ­ат­ра, між­куль­тур­ная ка­му­ні­ка­цыя, по­шук сва­ёй уні­каль­най тэ­ат­раль­най мо­вы, аў­тар­скі по­гляд на ак­ту­аль­ныя тэ­мы». Тое, што Ка­ця­ры­на Авер­ка­ва — рэ­жы­сёр­ка, скі­ра­ва­ная на по­шук, бы­ло зра­зу­ме­ла па яе па­пя­рэд­ніх пра­цах, у тым лі­ку і ў рэ­пер­ту­ар­ных дзяр­жаў­ных тэ­ат­рах, ся­род якіх бы­лі па­ста­ноў­кі з пры­знан­нем на між­на­род­ных фес­ты­ва­лях (на­прык­лад, «Офіс» Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра). Але доб­ра, ка­лі твор­чыя лю­дзі шу­ка­юць ся­бе — і зна­хо­дзяць маг­чы­масць пра­ца­ваць так, як ду­ша пад­каз­вае. Зна­чыць, шчы­ра, зна­чыць, з па­чуц­цём. І гэ­та ці­ка­ва гля­дзець.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.