Вы тут

Кі­рыл Мель­нік. Ілюст­ра­цыі жыц­ця


Адзін з не­шмат­лі­кіх парт­рэ­таў, на якім ад­люст­ра­ва­ны вя­лі­кі май­стар эпо­хі Мі­ха­іл Са­віц­кі, на­ле­жыць пэнд­злю ма­ла­до­га жы­ва­піс­ца. Кі­рыл Мель­нік пі­саў яго з на­ту­ры — у тыя ве­ча­ры, якія пра­во­дзіў у май­стэр­ні на­род­на­га мас­та­ка. І хоць Ге­рой Бе­ла­ру­сі па­зі­ра­ваць не лю­біў, ча­су на аса­біс­тыя су­стрэ­чы не шка­да­ваў — у пра­цэ­се шмат­лі­кіх гу­та­рак, ус­па­мі­наў і раз­ваг ён уво­дзіў су­раз­моў­цу ў асоб­ны за­кры­ты свет, вель­мі да­лё­кі ад рэ­аль­нас­ці. У свет Са­віц­ка­га.

2Ту­ды трап­ля­лі вы­ключ­ныя лю­дзі. Кі­ры­лу Мель­ні­ку па­шчас­ці­ла быць ся­род іх. Ня­гле­дзя­чы на тое, што Мі­ха­і­ла Анд­рэ­е­ві­ча ўжо ня­ма, ма­ла­ды мас­так пра­цяг­вае іс­на­ваць у гэ­тым не­звы­чай­ным све­це і сён­ня: ён пра­цуе ў га­ле­рэі, на­зва­най у го­нар твор­цы. Тут, ся­род шмат­лі­кіх па­ло­цен і аса­біс­тых рэ­чаў Са­віц­ка­га, зна­хо­дзіц­ца і гэ­ты, ба­дай што апош­ні парт­рэт на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі.

— Якой бы­ла ацэн­ка май­стра? — не маг­ла не па­ці­ка­віц­ца я.

— Мі­ха­іл Са­віц­кі быў з тых лю­дзей, хто ску­піў­ся на па­хва­лу, — пры­зна­ец­ца Кі­рыл Мель­нік. — Вось што ён ска­заў: «Ня­гле­дзя­чы на тое, што парт­рэт вель­мі змроч­ны, ён на мя­не па­доб­ны». І ста­ла зра­зу­ме­ла — за­стаў­ся за­да­во­ле­ным. Кар­ці­ну я па­да­рыў Мі­ха­і­лу Анд­рэ­е­ві­чу. Пас­ля яго смер­ці яна «пе­ра­еха­ла» ў га­ле­рэю.

Са­праў­ды, твор «не­вя­сё­лы». Чор­ны, чыр­во­ны і бе­лы ко­ле­ры, якія да­мі­ну­юць на па­лат­не, аса­цы­ю­юц­ца ў мас­та­ка з жыц­цём Са­віц­ка­га. «Шмат цём­на­га бы­ло ў яго лё­се. Як і чыр­во­на­га, — пе­ра­ка­на­ны ён. — У пер­шую чар­гу, Са­віц­кі аса­цы­ю­ец­ца з са­вец­кай ула­дай, з вай­ной. Бе­лы ко­лер ад­люст­роў­вае не­ма­тэ­ры­яль­ны бок твор­цы: яго як па­кут­ні­ка. Ме­на­ві­та ў та­кіх ад­цен­нях я ўспры­маў Мі­ха­і­ла Анд­рэ­е­ві­ча».

У жыц­ці са­мо­га Кі­ры­ла Мель­ні­ка ўсё ж та­кі пе­ра­ва­жа­юць свет­лыя фар­бы. На­ра­дзіў­ся мас­так у Мін­ску, у сям'і вы­клад­чы­ка ВНУ, ця­пер пра­фе­са­ра Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це, і на­стаў­ні­цы па­чат­ко­вых кла­саў. Скон­чыў­шы 9 кла­саў ся­рэд­няй шко­лы, па­сту­піў у Мін­скае мас­тац­кае ву­чы­лі­шча імя Гле­ба­ва. Пас­ля за­кан­чэн­ня Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры і мас­тац­тваў стаў мас­тацт­ва­знаў­цам.

У твор­чай сфе­ры Кі­рыл Мель­нік апы­нуў­ся вась­мі­га­до­вым хлоп­чы­кам. У сту­дыю, дзе пра­ца­ва­лі бе­ла­рус­кія мас­та­кі Вік­тар Ва­ран­ке­віч і Ва­ле­рый Гар­дзі­ен­ка, пры­вя­ла ста­рэй­шая сяст­ра, якая ці­ка­ві­ла­ся жы­ва­пі­сам. Яе за­хап­лен­не пе­ра-
д­ало­ся бра­ту, а паз­ней мас­та­кі ста­лі яго на­стаў­ні­ка­мі. Праў­да, пер­шыя кар­ці­ны бы­лі на­пі­са­ны ім толь­кі ў 15-га­до­вым уз­рос­це. Гэ­та бы­лі ко­піі, якія ён ства­раў пад на­гля­дам сва­іх пе­да­го­гаў, што не­ўза­ба­ве ста­лі яму сяб­ра­мі.

Сён­ня ў твор­чай скар­бон­цы жы­ва­піс­ца — ка­ля 300 тво­раў за 16 га­доў што­дзён­най пра­цы!

— Та­кі хут­кі тэмп пра­цы ха­рак­тэр­ны для ма­ла­до­сці? — пы­та­ю­ся ў мас­та­ка.

— Гэ­та да­лё­ка не рэ­корд­ная коль­касць тво­раў для ча­ла­ве­ка, які ўвесь час пра­цуе. Як па­каз­вае гіс­то­рыя, тэмп ства­рэн­ня тво­раў у кож­на­га роз­ны. На­прык­лад, вя­лі­кі аў­стрый­скі кам­па­зі­тар Ан­тон Брук­нер на­пі­саў усе свае ге­ні­яль­ныя 9 сім­фо­ній, ка­лі яму бы­ло 40 і больш. Ін­шыя ства­ра­юць у юнац­тве, ас­тат­нія — у больш ста­лым уз­рос­це. Са­віц­кі, між ін­шым, у пла­не пра­дук­тыў­нас­ці ішоў да­стат­ко­ва роў­на. Вя­до­ма, ка­лі яму бы­ло за 80, пра­ца­ваць скла­да­на бы­ло фі­зіч­на, не зу­сім да­зва­ля­ла зда­роўе, а па­лёт дум­кі — у поў­ным па­рад­ку.

Акра­мя пра­цы ў га­ле­рэі Са­віц­ка­га, Кі­рыл Мель­нік пі­ша ды­сер­та­цыю па бе­ла­рус­кім жы­ва­пі­се ХХ ста­год­дзя. Пры­зна­ец­ца, што яму, як твор­ча­му ча­ла­ве­ку, да­ец­ца гэ­та ня­лёг­ка. Але лю­боў да мас­тац­тва да­па­ма­гае і тут.

— Адзін з буй­ней­шых кам­па­зі­та­раў-сім­фа­ніс­таў і ды­ры­жо­раў кан­ца ХІХ — ХХ стст. Гус­таў Ма­лер, ка­лі яму за­да­лі пы­тан­не, на­вош­та ён ды­ры­жы­руе, ска­заў: «Я ды­ры­жы­рую, каб жыць. А жы­ву, каб пі­саць му­зы­ку», — га­во­рыць мас­так. — Вя­до­ма, твор­часць — га­лоў­нае. Толь­кі па­ра­лель­ная на­ву­ко­вая і лі­та­ра­тур­ная дзей­насць ні­як не пе­ра­шка­джае гэ­та­му пра­цэ­су. Адзі­нае, што зай­мае шмат ча­су. Толь­кі і гэ­та на ка­рысць: па-пер­шае, я зна­ём­лю­ся з да­сяг­нен­ня­мі ай­чын­на­га жы­ва­пі­су, па-дру­гое, на­ву­ка — да­дат­ко­вы штур­шок у твор­чым раз­віц­ці.

Май­стэр­няй ма­ла­до­га мас­та­ка стаў звы­чай­ны па­кой у баць­коў­скай ква­тэ­ры. Тут жа — і мі­ні-га­ле­рэя. У твор­чай скар­бон­цы — парт­рэ­ты, пей­за­жы, на­цюр­мор­ты, шмат­фі­гур­ныя кам­па­зі­цыі... Ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, у ад­роз­нен­не ад мя­не, гэ­та не здзіў­ляе.

— Па­гля­дзі­це ха­ця б спіс тво­раў лю­бо­га вы­дат­на­га кам­па­зі­та­ра, — ка­жа ён. — Гэ­та сот­ні най­мен­няў роз­ных жан­раў. І тут ні­чо­га дзіў­на­га. Тым больш, ка­лі жан­ра­вая раз­на­стай­насць аб'­яд­ноў­ва­ец­ца пэў­ным сты­лем ці змес­там.

Тэ­ма­ты­ка тво­раў Кі­ры­ла Мель­ні­ка, у сваю чар­гу, да­во­лі раз­на­стай­ная. Зна­ка­мі­тыя асо­бы, мі­фа­ла­гіч­ныя по­ста­ці, біб­лей­скія воб­ра­зы, кар­ці­ны з га­рад­ско­га і сель­ска­га жыц­ця, мар­ская сты­хія, бе­ла­рус­кія і за­меж­ныя края­ві­ды... Ся­род іх і мі­ні­я­цю­ры, і вя­лі­кія кам­па­зі­цыі — як, на­прык­лад, двух­мет­ро­вая кар­ці­на «Хрыс­тос і Ма­рыя Маг­да­ле­на». Та­кія ра­бо­ты най­больш ка­рыс­та­юц­ца по­пы­там у па­куп­ні­коў. Ця­пер, на­прык­лад, мас­так за­кан­чвае шмат­фі­гур­ную кам­па­зі­цыю на тэ­му Мас­ле­ні­цы кан­ца ХІХ ста­год­дзя ў Ра­сіі па за­ка­зе ка­лек­цы­я­не­ра з Санкт-Пе­цяр­бур­га.

Толь­кі га­лоў­ны­мі за­каз­чы­ка­мі для Кі­ры­ла Мель­ні­ка з'яў­ля­юц­ца яго баць­кі. Вель­мі не ха­пае ў іх хат­няй мі­ні-га­ле­рэі ся­мей­на­га парт­рэ­та. За­да­ча для мас­та­ка, як ён пры­зна­ец­ца, не з лёг­кіх — адзін з са­мых скла­да­ных жан­раў. Са­праў­ды, у су­свет­ным мас­тац­тве па­доб­ных тво­раў ня­шмат. У па­мя­ці ба­дай што толь­кі ся­мей­ныя парт­рэ­ты Рэ­мбран­та і Кус­то­дзі­е­ва. Як ус­па­мі­нае Мель­нік, на­ват Са­віц­кі ка­заў, што, каб на­пі­саць та­кі твор, па­трэб­на зра­біць вя­лі­кі ўнут­ра­ны крок. Ма­ла­ды мас­так спра­буе. Трэ­ба зра­біць адзін­ства, пры гэ­тым за­ха­ваў­шы ін­ды­ві­ду­аль­насць кож­на­га, хто бу­дзе на­ма­ля­ва­ны — а гэ­та не менш за во­сем ча­ла­век!

Спа­дзя­ём­ся, што гэ­ты твор ма­са­вы гля­дач змо­жа па­ба­чыць пад­час пер­са­наль­най вы­ста­вы Кі­ры­ла Мель­ні­ка, якая пла­ну­ец­ца ад­быц­ца ў на­ступ­ным го­дзе. Маг­чы­ма, на­ват у га­ле­рэі Са­віц­ка­га.

... Да­рэ­чы, на днях Мі­ха­і­лу Са­віц­ка­му споў­ні­ла­ся б 92 га­ды. Прай­шло ўжо больш за тры га­ды, як яго не ста­ла. А пом­ні­ка на яго ма­гі­ле на Ус­ход­ніх мо­гіл­ках ня­ма і да гэ­та­га ча­су. А, між ін­шым, ён ужо зроб­ле­ны — па­ста­ра­ўся бе­ла­рус­кі скульп­тар Анд­рэй За­спіц­кі. Спра­ва толь­кі за тым, каб яго ўста­ля­ваць. Як па­ве­да­мі­лі ў Мі­ніс­тэр­стве куль­ту­ры, ад­бу­дзец­ца гэ­та, та­ды як толь­кі да­зво­ляць умо­вы на­двор'я.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ

і з ар­хі­ва Кі­ры­ла МЕЛЬ­НІ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.