Вы тут

Кан­фіс­ка­ва­лі ра­ры­тэт­на­га «фран­цу­за»


Аў­то мар­кі «Cіtroen 7C» 1936 го­да вы­пус­ку гра­ма­дзя­нін Фран­цуз­скай Рэс­пуб­лі­кі ўвёз на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі яшчэ ў 2011 го­дзе. А звяр­нуў­ся, каб атры­маць да­звол пра­цяг­нуць тэр­мін ча­со­ва­га ўво­зу ма­шы­ны толь­кі не­каль­кі ме­ся­цаў та­му.

Сім­па­тыч­ны «Сіт­ра­ен» чор­на-крэ­ма­ва­га ко­ле­ру, згод­на з уста­ноў­ле­ны­мі пра­ві­ла­мі, мог ка­ля­сіць па на­шых да­ро­гах на пра­ця­гу го­да пас­ля ўез­ду на тэ­ры­то­рыю кра­і­ны. Пры гэ­тым яго гас­па­дар вы­зва­ляў­ся ад спаг­нан­ня мыт­ных пла­ця­жоў. Па ін­фар­ма­цыі ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні, ма­шы­на не бы­ла свое­ча­со­ва вы­ве­зе­на з Бе­ла­ру­сі да скан­чэн­ня ад­ве­дзе­на­га тэр­мі­ну, што з'яў­ля­ец­ца ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­нем. Аў­то да­вя­ло­ся кан­фіс­ка­ваць. Па­пя­рэд­ні кошт транс­парт­на­га срод­ку — 970 міль­ё­наў руб­лёў. Для пры­няц­ця ра­шэн­ня аб пры­цяг­нен­ні да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці ма­тэ­ры­я­лы спра­вы пе­ра­да­дзе­ны ў суд.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».