Вы тут

Фу­ту­ра­ло­гія праз ані­ма­цыю


Леп­шы ані­ма­цый­ны фільм го­да па вер­сіі Еў­ра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі па­ка­жуць у Бе­ла­ру­сі

Га­вор­ка пра фільм рэ­жы­сё­ра Ары Фоль­ма­на «Кан­грэс» (па­вод­ле ра­ма­на поль­ска­га пісь­мен­ні­ка Ста­ні­сла­ва Ле­ма). Яго пра­гля­ды ад­бу­дуц­ца ў ста­ліч­ным кі­на­тэ­ат­ры «Пе­ра­мо­га» з 13 па 26 са­ка­ві­ка. Але толь­кі се­ан­са­мі не аб­мя­жу­юц­ца: ў Мін­ску ар­га­ні­за­ва­ны ро­зыг­ры­шы па­да­рун­каў і кніж­ная вы­ста­ва, пры­све­ча­ная Ста­ні­сла­ву Ле­му.

Асо­ба пісь­мен­ні­ка вель­мі важ­ная, асаб­лі­ва ка­лі раз­мо­ва пра эк­ра­ні­за­цыю ра­ма­на, вы­ра­ша­ную свое­асаб­лі­вым чы­нам: іг­ра­вое кі­но спа­лу­ча­ец­ца з ані­ма­цы­яй. Фак­тыч­на гэ­та паў­на­вар­тас­ная стуж­ка, якая доў­жыц­ца 122 хві­лі­ны. Із­ра­іль­скі рэ­жы­сёр Фоль­ман кан­цэп­ту­аль­на па­ды­шоў да вы­ра­шэн­ня дзе­ян­ня ў рэ­аль­ным све­це і вір­ту­аль­ным — у за­леж­нас­ці ад та­го, што ад­бы­ва­ец­ца з асо­бай ад­ной не вель­мі па­спя­хо­вай акт­ры­сы. На­са­мрэч яна па­га­джа­ец­ца на кант­ракт, па­вод­ле яко­га яе це­ла ска­ну­ец­ца і ства­ра­ец­ца кам­п'ю­тар­ны воб­раз ге­ра­і­ні. Гэ­тая акт­ры­са Ро­бін Райт, у пры­ват­нас­ці, вя­до­мая бе­ла­рус­кім гле­да­чам па філь­мах «Фо­рэст Гамп», «Бе­лы Але­андр», се­ры­я­ле «Сан­та-Бар­ба­ра» і ін­шых. Але ця­пер акт­ры­са да­па­ма­гае ўя­віць жыц­цё ў бу­ду­чы­ні: яно пад­мя­ня­ец­ца вір­ту­аль­най рэ­ча­іс­нас­цю, якую схіль­ныя вы­бі­раць лю­дзі, вы­ха­ва­ныя ў гра­мад­стве спа­жы­ван­ня...

У лю­бой каз­цы, як той ка­заў, ёсць до­ля каз­кі. А твор­цы, якія імк­нуц­ца за­зір­нуць у бу­ду­чы­ню, мо­гуць яе прад­ба­чыць. Як Ста­ні­слаў Лем, які ў сва­іх кні­гах апі­саў ства­рэн­не штуч­на­га ін­тэ­ле­кту і вір­ту­аль­най рэ­ча­іс­нас­ці. Для нас гэ­та ўжо не на­ві­на, але ме­на­ві­та та­му і ці­ка­ва па­раз­ва­жаць ра­зам з аў­та­ра­мі філь­ма: што бу­дзе ад­бы­вац­ца з ча­ла­ве­кам пры да­лей­шым раз­віц­ці тэх­на­ло­гій.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.