Вы тут

Ро­ля «Ні­кі» ў бе­ла­рус­кім кі­но


Стуж­ка 2013 го­да, ство­ра­ная пры ўдзе­ле «Бе­ла­русь­філь­ма», вы­лу­ча­на на на­цы­я­наль­ную ра­сій­скую кі­на­прэ­мію

Фільм «Ро­ля» рэ­жы­сё­ра Кан­стан­ці­на Ла­пу­шан­ска­га ство­ра­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве не­каль­кіх вы­твор­цаў: На­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм», «Лен­філь­ма», ра­сій­ска­га ЗАТ «Пра­лайн», BUFО STUDІО з Фін­лян­дыі і SІGMА H.V.еK (Гер­ма­нія).

На­мі­на­цый уся­го 5: леп­шая пра­ца сцэ­на­рыс­та, леп­шая му­зы­ка да філь­ма, леп­шая пра­ца гу­ка­рэ­жы­сё­ра, мас­та­ка, леп­шая муж­чын­ская ро­ля. Сам факт на­мі­на­цый — гэ­та быц­цам бы ўжо на­го­да ра­да­вац­ца і га­на­рыц­ца су­час­ным ай­чын­ным кі­но.

На­са­мрэч гэ­та яшчэ ад­на на­го­да па­раз­ва­жаць пра ро­лю су­мес­най вы­твор­час­ці ў су­час­ным кі­на­пра­цэ­се Бе­ла­ру­сі. Пра­цэс ідзе — што яшчэ ска­жаш, ка­лі з'яў­ля­ец­ца та­кая на­ві­на? Зна­чыць, сту­дыя пра­цуе, ві­даць, пра­цуе доб­ра, ка­лі за­ўва­жа­юць і вы­лу­ча­юць. Маг­чы­ма, гэ­та яшчэ адзін крок да вя­лі­ка­га пра­ры­ву ў кі­но, яко­га мы ўсе ча­ка­ем ад та­кой вя­лі­кай сту­дыі, як «Бе­ла­русь­фільм». Пра­рыў — гэ­та і коль­касць сту­жак, якія вы­хо­дзяць на ай­чын­ны (і не толь­кі) кі­на­эк­ран, і якасць іх, пра што, у сваю чар­гу, свед­чаць ка­са­выя збо­ры аль­бо ад­зна­кі прэ­стыж­ны­мі прэ­мі­я­мі.

Што ты­чыц­ца філь­ма «Ро­ля», то бе­ла­рус­кі гля­дач мог яго па­ба­чыць у рам­ках кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад», дзе ён быў у пра­гра­ме асноў­на­га кон­кур­су і ад­зна­ча­ны спе­цы­яль­ны­мі пры­за­мі: Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Са­юз­най дзяр­жа­вы і Вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та СНД. Бы­лі важ­кія ўзна­га­ро­ды на ін­шых між­на­род­ных фес­ты­ва­лях, у пры­ват­нас­ці, прыз Фе­дэ­ра­цыі кі­на­клу­баў Ра­сіі на Мас­коў­скім кі­на­фес­ты­ва­лі. Ак­цёр Мак­сім Су­ха­наў так­са­ма атрым­лі­ваў прэ­міі «За леп­шую муж­чын­скую ро­лю», на­прык­лад, на фес­ты­ва­лі «Цём­ныя но­чы» ў Эс­то­ніі. Мож­на ра­да­вац­ца за доб­ра­га ра­сій­ска­га ар­тыс­та, які ця­пер прэ­тэн­дуе і на «Ні­ку». І за­ста­ец­ца ча­каць, ка­лі ж з'я­віц­ца та­кі пра­ект, ка­лі мы з го­на­рам бу­дзем вы­маў­ляць ім­ёны бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў у якас­ці вы­ка­наў­цаў га­лоў­ных ро­ляў у філь­мах ай­чын­най вы­твор­час­ці.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».