Вы тут

Хут­касць він­ша­ван­няў — 617 SMS за се­кун­ду


У Між­на­род­ны жа­но­чы дзень аба­не­нты МТС він­ша­ва­лі ад­но ад­на­го больш як 45 міль­ё­наў ра­зоў праз зван­кі і SMS, а так­са­ма на­кі­ра­ва­лі ка­ля 37 тэ­ра­бай­таў ін­тэр­нэт-він­ша­ван­няў.

Най­боль­шая коль­касць SMS пры­па­ла на ра­ніш­нія га­дзі­ны — з 9.30 да 12.00. Пік ак­тыў­нас­ці за­фік­са­ва­ны ў 11:05:51, ка­лі хут­касць ад­праў­лен­ня тэкс­та­вых він­ша­ван­няў да­сяг­ну­ла 617 па­ве­дам­лен­няў у се­кун­ду. Су­мар­ная коль­касць ад­праў­ле­ных у свя­точ­ны дзень SMS у 4 ра­зы пе­ра­вы­сі­ла па­каз­чы­кі звы­чай­на­га дня.

Ін­тэр­нэт-ак­тыў­насць вы­рас­ла ў па­раў­на­нні з мі­ну­ла­год­нім па­каз­чы­кам на 50%. А вось па­пу­ляр­насць аса­біс­тых зван­коў, на­ад­ва­рот, зні­жа­ец­ца. Так, у па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім го­дам аба­не­нты МТС здзейс­ні­лі на 3% менш зван­коў, а ў па­раў­на­нні з 2012 го­дам — зван­коў бы­ло на 7% менш. Кі­раў­ніц­тва кам­па­ніі кан­ста­туе, што аба­не­нты МТС імк­лі­ва сы­хо­дзяць у ін­тэр­нэт, а так­са­ма больш ак­тыў­на пі­шуць SMS. На іх дум­ку, гэ­тую тэн­дэн­цыю фар­мі­ру­юць смарт­фо­ны, якія за­ва­ёў­ва­юць усё боль­шую коль­касць пры­хіль­ні­каў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.