Вы тут

Уз­рост — не пе­ра­шко­да


Жан­чы­на і ўзрост — веч­ныя ан­та­га­ніс­ты: толь­кі пе­ра­ста­неш пе­ра­жы­ваць, што ты не­да­стат­ко­ва да­рос­лая, як ужо па­чы­на­еш па­ку­та­ваць, што не­да­стат­ко­ва ма­ла­дая. Тай­ну свай­го са­праўд­на­га ўзрос­ту не­ка­то­рыя з нас ахоў­ва­юць не горш, чым урад — дзяр­жаў­ныя сак­рэ­ты. Мож­на, вя­до­ма, дзе­сяць га­доў за­пар ура­чыс­та за­дзі­маць трыц­цаць све­чак на свя­точ­ным тор­це, за­мкнуць свой паш­парт у сей­фе са­ма­га на­дзей­на­га швей­цар­ска­га бан­ка або зра­біць са­бе та­кую кар­ды­наль­ную пад­цяж­ку тва­ру, што ён на­заў­сё­ды за­сты­не з вы­ра­зам ня­мо­га здзіў­лен­ня. Але на­вош­та?

20 га­доў

Што з аса­біс­тым? О, шмат ча­го. Або зу­сім ні­чо­га. Усё за­ле­жыць ад ха­рак­та­ру. Маг­чы­ма, ты ад­на з леп­шых сту­дэн­так, чы­та­еш Шэкс­пі­ра ў ары­гі­на­ле, ці­ка­віш­ся фі­ла­со­фі­яй, на­вед­ва­еш фіт­нес-за­лу. Твой дзень рас­пі­са­ны па хві­лі­нах, і ча­су на аса­біс­тае жыц­цё не за­ста­ец­ца. Ты за­ня­та важ­най спра­вай — за­клад­ва­еш пад­му­рак бу­ду­чай бліс­ку­чай кар'­е­ры.

А мо­жа, на­ад­ва­рот? Ты імк­неш­ся ўзяць ад жыц­ця ўсё. Ты — ду­ша лю­бой кам­па­ніі, у нач­ных клу­бах ты сме­ла пра­хо­дзіш фэйс-кант­роль, а заў­зя­тыя мод­ні­цы ра­яц­ца з та­бой ад­нос­на тэн­дэн­цый но­ва­га се­зо­на. Твой ма­біль­ны рас­пі­рае ад SMS-па­ве­дам­лен­няў на­кшталт «да­вай сяб­ра­ваць» або «ка­лі не ад­ка­жаш, вы­кі­ну­ся з 5‑га па­вер­ха». Ву­чо­ба? Ты там так­са­ма з'яў­ля­еш­ся, але вы­ключ­на для та­го, каб пра­дэ­ман­стра­ваць чар­го­вую аб­ноў­ку або ка­лі на га­ры­зон­це за­ма­я­чыў сім­па­тыч­ны і ха­лас­ты вы­клад­чык.

Пад­вод­ныя ка­мя­ні. Ка­лі ў пер­шым вы­пад­ку ты па­зна­ла ся­бе — па­хваль­на. Твая ста­ран­насць у ву­чо­бе ра­дуе, за­хап­ляе і кры­ху… па­ло­хае! Так, кар'­е­ра — гэ­та, без­умоў­на, цу­доў­на. Але ж ёсць і ін­шыя, не менш зай­маль­ныя ба­кі жыц­ця. Па­ду­май, ці не ўпус­ка­еш ты штось­ці вель­мі важ­нае?..

Дру­гі вы­па­дак так­са­ма на­сця­рож­вае. Здо­ра­ва жыць па прын­цы­пе «жыц­цё ад­но», але мо­да на нач­ное жыц­цё мі­нае, ад яе, у леп­шым вы­пад­ку, у ця­бе за­ста­нуц­ца пры­ем­ныя ўспа­мі­ны і па­рач­ка зна­ё­мых. А пас­ля 5 га­доў руп­лі­вай ву­чо­бы ва ўні­вер­сі­тэ­це за­ста­нец­ца дып­лом, які пры­ад­чыніць пе­рад та­бой мно­гія дзве­ры.

Пры­га­жосць і зда­роўе.

Ты­по­вая праб­ле­ма ў юнац­кія га­ды — гэ­та, вя­до­ма ж, за­па­ле­ная ску­ра і вуг­ры. Але вось ня­ўда­ча: як толь­кі твой ар­га­нізм спра­віў­ся з за­ліш­нім вы­дзя­лен­нем скур­на­га тлу­шчу, па­чы­на­ец­ца дру­гі, больш ня­ўхіль­ны пра­цэс — пра­цэс ста­рэн­ня. Не па­ло­хай­ся, пер­шыя сур'­ёз­ныя мар­шчы­ны та­бе не па­гра­жа­юць яшчэ га­доў 10. Зра­зу­ме­ла, пры вы­ка­нан­ні эле­мен­тар­ных пра­ві­лаў до­гля­ду. Не­аб­ход­на ачы­шчаць ску­ру ра­ні­цай і ўве­ча­ры, на­ват ка­лі ты не на­но­сі­ла ма­кі­яж. Не за­бы­вай пра ўвіль­гат­нен­не — без яго ску­ра стра­ціць сваю элас­тыч­насць і сля­ды ста­рэн­ня пра­явяц­ца знач­на ра­ней.

Фі­гу­ра па­куль не пры­чы­няе кло­па­таў. Гэ­та па­куль. Бо, хут­чэй за ўсё, твой лад жыц­ця да­лё­кі ад ідэа­льна­га (бяс­сон­ныя но­чы, пе­ра­ку­сы за­мест паў­на­вар­тас­на­га абе­ду і г. д.). Па­спра­буй уклю­чаць у свой ра­цы­ён па­больш све­жай ага­род­ні­ны і са­да­ві­ны. Мож­на зрэд­ку ла­са­вац­ца гор­кім ша­ка­ла­дам. І не вар­та на дыс­ка­тэ­ках рас­седж­вац­ца ка­ля бар­най стой­кі з как­тэй­лем у ру­ках — больш ру­ху!

30 га­доў

Што з аса­біс­тым? Да 30 га­доў, па­вод­ле ста­тыс­ты­кі, пры­клад­на 60% жан­чын бя­руц­ца шлю­бам. Час­та ты ду­ма­еш пра сваю ка­ле­гу: вы ад­на­го ўзрос­ту, але яна ўжо вя­до­мы спе­цы­я­ліст, мае доб­рую па­са­ду і ця­пер мо­жа сме­ла за­няц­ца аса­біс­тым жыц­цём. Ты ж ра­на вы­ска­чы­ла за­муж, па­спе­ла аб­за­вес­ці­ся дзець­мі, а твая на­ву­ко­вая ра­бо­та пы­ліц­ца на верх­няй па­лі­цы ша­фы. За­тое ня­даў­на, су­стра­ка­ю­чы дач­ку са шко­лы, ты па­чу­ла ад ура­жа­най но­вай на­стаў­ні­цы: «Вы яшчэ та­кая ма­ла­дая, а дзе­ці ўжо та­кія вя­лі­кія. Як вам па­шан­ца­ва­ла!». Так, са­праў­ды, па­шан­ца­ва­ла. Ці­ка­ва, ці па­чуе ка­лі-не­будзь ка­ле­га та­кія сло­вы?..

Пад­вод­ныя ка­мя­ні. Цал­кам маг­чы­ма, што тваё аса­біс­тае жыц­цё не па­спе­ла склас­ці­ся да 30 га­доў. Ха­ця, гле­дзя­чы што пад гэ­тым ра­зу­мець… Вы­ра­та­валь­ныя, з твай­го пунк­ту гле­джан­ня, і бес­перс­пек­тыў­ныя, з пунк­ту гле­джан­ня тва­іх бліз­кіх, ад­но­сі­ны з жа­на­тым муж­чы­нам на­ўрад ці да­юць та­бе па­чуц­цё поў­на­га ду­шэў­на­га кам­фор­ту. Ка­лі твой ка­ха­ны не ра­за­рваў ад­но­сі­ны з жон­кай на пра­ця­гу пер­ша­га го­да, то ча­каць да­лей ня­ма сэн­су. І не вар­та апраўд­ваць ся­бе і яго тым, што з жон­кай у яго поў­ная ад­сут­насць бліз­ка­сці, як ду­шэў­най, так і фі­зіч­най. Ка­лі б яму на­са­мрэч бы­ло дрэн­на, ён даў­но б сы­шоў ту­ды, дзе яму лепш.

Пры­га­жосць і зда­роўе. Пер­шая мар­шчы­на — як прад­вес­нік на­ды­хо­дзя­чай ста­рас­ці! Су­па­кой­ся, усё не так страш­на. Да ста­рас­ці яшчэ да­лё­ка, але гэ­та не пры­чы­на рас­слаб­ляц­ца. Па­вод­ле апош­ніх да­сле­да­ван­няў, пер­шая мар­шчын­ка мо­жа яшчэ доў­гі час за­ста­вац­ца адзі­най, ка­лі тро­хі па­ста­рац­ца. Та­му звяр­ні ўва­гу на свое­ча­со­вае ачы­шчэн­не і сіл­ка­ван­не ску­ры, а так­са­ма на са­стаў тва­ёй кас­ме­ты­кі. У ёй аба­вяз­ко­ва па­він­ны быць кам­па­не­нты, якія аба­ра­ня­юць ску­ру ад уз­дзе­ян­ня знеш­ня­га ася­род­дзя, та­кія як ан­ты­ак­сі­дан­ты (ві­та­мі­ны С і Е) і SPF-філь­тры.

Ка­лі за пля­чы­ма ця­жар­насць і ро­ды, пры­тым не­ад­на­ра­зо­выя, то га­ва­рыць пра дзя­во­чую строй­насць цяж­ка. Ця­пер па­ху­дзен­не, ска­жам, на 5 кг цяг­не за са­бой імк­лі­вы на­бор ва­гі ў 8 кг. Пе­рад тым, як ад­ва­жыц­ца на ды­е­ту, не­аб­ход­на пра­кан­суль­та­вац­ца з ура­чом-эн­да­кры­но­ла­гам. У гэ­тым уз­рос­це не вы­клю­ча­ны роз­ныя па­ру­шэн­ні гар­ма­наль­на­га фо­ну, што і мо­жа стаць пры­чы­най за­ліш­няй ва­гі.

40 га­доў

Што з аса­біс­тым? Пра­гляд­ва­ю­чы ся­мей­ны аль­бом, ты бы­ла ў шо­ку. Твая ма­ма ў гэ­тым уз­рос­це вы­гля­да­ла знач­на ста­рэй, чым ты ця­пер! Ну, яшчэ б — у ця­бе ж мод­ная стрыж­ка, стыль­нае адзен­не, да­ра­гая пар­фу­ма. Твай­му ўмен­ню на­но­сіць ма­кі­яж па­зайз­дрос­ціць са­мы мас­ці­ты ві­за­жыст! Кар'­е­ра ад­бы­ла­ся, дзе­ці пад­рас­лі, ад­но­сі­ны з му­жам вый­шлі на якас­на но­вы ўзро­вень. Муж­чын­ская ўва­га да тва­ёй пер­со­ны не змян­шае тэм­пы, а на­ад­ва­рот, на­бі­рае.

Хоць… Мо­жа быць, ты да­гэ­туль адзі­но­кая… Але не страч­ва­еш над­зеі на­ла­дзіць аса­біс­тае жыц­цё. Што ж, усё ў тва­іх ру­ках. Ты мо­жаш па­прос­ту зга­дзіц­ца на ня­роў­ны шлюб. Толь­кі па­ста­рай­ся, каб у та­кіх ад­но­сі­нах ты бы­ла прад­ме­там ка­хан­ня і па­кла­нен­ня, а не на­ад­ва­рот, як гэ­та час­та бы­вае.

Пад­вод­ныя ка­мя­ні.

Ва­ры­янт пер­шы. Пры­го­жая жан­чы­на, во­пыт­ная па­лю­боў­ні­ца, цу­доў­ная гас­па­ды­ня. У ця­бе ёсць усё: ква­тэ­ра, ма­шы­на, гро­шы. Ня­ма толь­кі ка­ха­на­га му­жа, які б аца­ніў усё гэ­та па за­слу­гах. Асця­рож­на, ты — ідэа­льная зна­ход­ка для аль­фон­са!

Ва­ры­янт дру­гі. Па­спеў­шы не раз па­бы­ваць за­му­жам і кан­чат­ко­ва рас­ча­ра­ваў­шы­ся ў су­праць­лег­лым по­ле, ты зу­сім за­бы­ва­еш пра сваю знеш­насць і пры­ваб­насць у ва­чах муж­чын. А да­рэм­на!

Пры­га­жосць і зда­роўе. Між­во­лі ўспа­мі­на­ец­ца фра­за: «45 га­доў — ба­ба ягад­ка із­ноў». Ці ўсё так прос­та, што для на­быц­ця «ягад­най» пры­ваб­нас­ці жан­чы­не не­аб­ход­на толь­кі пе­ра­адо­лець 45‑га­до­вую мя­жу? На жаль, кас­ме­то­ла­гі сцвяр­джа­юць: рас­слаб­ляц­ца нель­га! На тва­ры ўжо здрад­лі­ва аба­зна­чы­лі­ся сля­ды ша­лё­на­га рыт­му жыц­ця. Як вы­нік — су­хасць, па­тан­чэн­не і па­вы­ша­ная ад­чу­валь­насць ску­ры.

Мо­жаш ка­рыс­тац­ца ама­лодж­валь­ны­мі крэ­ма­мі; пры­мя­няць сты­му­лю­ю­чыя срод­кі, якія ак­ты­ві­зу­юць аб­мен­ныя пра­цэ­сы. Ка­рыс­тай­ся лю­бой маг­чы­мас­цю па­пес­ціць сваю ску­ру. Не вар­та скуп­ляць усе на­ва­мод­ныя срод­кі ад­ра­зу. Да­стат­ко­ва на­быць адзін якас­ны прэ­па­рат і пры­мя­няць яго на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў. За­тым па­раў­наць вы­нік з па­пя­рэд­нім і па­спра­ба­ваць но­вы.

Май на ўва­зе, што кож­ныя дзе­сяць га­доў ін­тэн­сіў­насць ме­та­ба­ліз­му (аб­ме­ну рэ­чы­ваў) па­дае на 5–10%. Пры гэ­тым ка­ла­рый­насць ра­цы­ё­ну мно­гіх жан­чын твай­го ўзрос­ту, як пра­ві­ла, за­ста­ец­ца на ўзроў­ні 20‑га­до­вых. Гэ­та ад­бы­ва­ец­ца на фо­не агуль­на­га зні­жэн­ня ру­халь­най ак­тыў­нас­ці. Ка­лі ты хо­чаш кант­ра­ля­ваць сваю ва­гу, за­ду­май­ся пра зні­жэн­не ка­ла­рый­нас­ці ра­цы­ё­ну ў ся­рэд­нім на 5–7%.

Тым, ка­му за…

Што з аса­біс­тым? Ста­расць?! Якія на­шы га­ды! Вы не ад­чу­ва­е­це ся­бе ста­рой. Ста­рыя — гэ­та тыя, хто злу­ец­ца на «ця­пе­раш­няе па­ка­лен­не» або хо­дзіць з ва­ляр'­ян­кай, пры­га­вор­ва­ю­чы, што «свет звар'­я­цеў». А вы — су­час­ная ба­бу­ля, цу­доў­ная це­шча, муд­ры і цярп­лі­вы на­стаў­нік. Што да ад­но­сін з су­праць­лег­лым по­лам, то сло­ва «сяб­роў­ства» бу­дзе тут больш да мес­ца. Лы­сі­на і вы­пі­ра­ю­чы жы­во­цік ужо не так аб­ра­жа­юць ваш по­зірк. Што і ка­заць, ад­бы­ло­ся сур'­ёз­нае пе­ра­ацэнь­ван­не жыц­цё­вых каш­тоў­нас­цяў. Ця­пер вы ад­да­яце пе­ра­ва­гу пры­га­жос­ці ўнут­ра­най. І што тут дрэн­на­га?!

Пад­вод­ныя ка­мя­ні. Ву­чы­це­ся ста­рэць пры­го­жа. Жан­чы­ны, пры­ваб­ныя ў ста­рас­ці, вы­гля­да­юць не так, як у ма­ла­до­сці, а лепш. Яны не апра­на­юц­ца па мо­дзе тых га­доў, пры­чэс­ва­юц­ца не так, як 30 га­доў та­му, на­но­сяць ін­шы ма­кі­яж. Ва ўсім — па­чуц­цё ме­ры, «па­ста­ле­ла­га» гус­ту. Не трэ­ба за­плюшч­ваць во­чы на свой уз­рост ці з жа­хам гля­дзець на гэ­тыя ліч­бы. Умей­це цвя­ро­за ацэнь­ваць свае не­да­хо­пы, мас­кі­ра­ваць іх і пад­крэс­лі­ваць доб­рыя якас­ці — ма­кі­я­жам, пры­чос­кай, адзен­нем.

Пры­га­жосць і зда­роўе. На­ступ­ствы ўзрос­та­вай гар­ма­наль­най пе­ра­бу­до­вы, та­кія, як «пры­лі­вы», пе­ра­па­ды на­строю, га­лаў­ны боль, мо­гуць пры­нес­ці мност­ва тур­бот. Але вы мо­жа­це іх па­пя­рэ­дзіць, прай­шоў­шы ад­па­вед­нае ля­чэн­не. Яно не з'яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вым, прос­та гэ­та цу­доў­ны спо­саб зняць усе не­га­тыў­ныя пра­явы клі­мак­су.

З на­ды­хо­дам ме­на­паў­зы ў ар­га­ніз­ме рэз­ка змян­ша­ец­ца коль­касць каль­цыю. Каб за­па­во­ліць гэ­ты пра­цэс, пры­май­це прэ­па­ра­ты каль­цыю, уклю­чы­це ў ра­цы­ён тва­рог, ма­ла­ко, ке­фір. Утры­маць каль­цый у кас­цях да­па­ма­га­юць і фі­зіч­ныя прак­ты­ка­ван­ні. Праў­да, ця­пер аэ­ро­бі­ка, бег труш­ком для вас мо­гуць быць цяж­ка­ва­ты­мі, ад­нак гэ­та не зна­чыць, што спорт вам су­праць­па­ка­за­ны. Па­ды­дуць аква­а­э­ро­бі­ка, пла­ван­не. Асноў­нае пра­ві­ла — пад­час за­ня­ткаў вы па­він­ны пры­трым­лі­вац­ца ўлас­на­га рыт­му.

Мар­шчы­ны! Мы свя­до­ма па­ста­ві­лі гэ­тую з'я­ву на апош­няе мес­ца, па­коль­кі на зда­роўе жан­чы­ны пас­ля 50‑ці яны ні­як не ўплы­ва­юць. Толь­кі жан­чы­ны з комп­лек­са­мі зма­га­юц­ца з імі ўся­ля­кі­мі спо­са­ба­мі. Та­му не звяр­тай­це на іх ува­гі, вам жа не 18. Жыц­цё­вы во­пыт — вось ва­ша пе­ра­ва­га ў 50 і, тым больш, у 60 га­доў. І пе­ра­даць яго дзе­цям і ўну­кам — ва­ша га­лоў­ная за­да­ча на на­ступ­ныя га­ды. А мар­шчын­кі — гэ­та пры­кме­та та­го, што вы пра­жы­лі жыц­цё, поў­нае эмо­цый і ўра­жан­няў.

Воль­га ЦЫ­БУЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».